ВІНШАВАНЬНЕ З НОВЫМ ГОДАМ

Дарагіяземлякі, дарагія Беларусы!

Віншуюўсіх з Новым 2019 Годам!

Зычушчасьця ўсім нам і нашай дарагойБацькаўшчыне Беларусі.

Беражэмнашу Беларусь! Гэта наш сьветлы дом.Наша зямля. І нідзе няма лепш, як нарадзіме ў роднай Беларусі. Той, хтопаезьдзіў па сьвеце, пажыў за мяжой, тойгэта ведае. Нам толькі трэба навесьціпарадак у сваім доме, збавіцца ад вельмінядобрых палітыкаў, што прадаюць краіну.Збавіцца і зьберагчы Беларусь.

Апошнімчасам мы чуем, што некаму ўсё зямлі мала.Сапсавалі, загадзілі ўвесь Сібір, наваттундру, а ім яшчэ Беларусі нехапае, кабі тут усё высмактаць і ператварыць упамыйку.

Івось іхняя агентура робіць спэктаклі,быццам бы апытаньне ў Сеціве па нашыхабласьцях, хто хоча далучыцца да Расеі.

Найперштакім апытаньням нельга верыць, бо гэтапрапаганда з чужой ініцыятывы. Другое-- робіцца гэта, каб любым спосабампадзяліць нашае грамадзтва і сутыкнуцьлюдзей. І трэцяе -- усяліць ў галовынедасьведчаных людзей думку, што можнапраз рэфэрэндум ліквідаваць свю дзяржаву,ці аддаць сваю зямлю акупантам, суседзямці нейкім агрэсарам.

Памятайма,што пытаньне аб існаваньні дзяржавы,суверэнітэту, анэксіі і іншых чыньнікаў,зьвязаных з існаваньнем краіны,забараняецца выносіць на рэфэрэндумня толькі згодна законаў Беларусі, алеі ва ўсім сьвеце.

Мыбачылі, што бывае акупант захопліваечастку тэрыторыі краіны праводзіць тамсвой нібыта рэфэрэндум. На такія варожыярэфэрэндумы акупаванаму насельніцтву,зразумела, ня трэба хадзіць. Такіярэфэрэндумы нічога ня значаць. Гэтаакупацыйная тактыка агрэсараў, кабпрыдумаць падтрымку агрэсіі. Вось такоемы бачылі на акупаваных частках Украіны.

Беларусы-- разумны старажытны вялікі народ, якінекалі стварыў магутную дзяржаву --Вялікае Княства Літоўскае, культураякога ўплывала на ўсю усходнюю Эўропу,а мова беларуская была дзяржаўнай,выкарыстоўвалася ў дыпляматыі. Гэтаўсё жыве ў нашай мэнтальнасьці. І тамумы іншыя ад нашых суседзяў.

Уновым 2019 годзе мы мусім быць салідарныяміж сабой. Ніхто за плячыма народу нямае права і ня можа вырашаць лёс народаі яго краіны.

Прэзідэнтаўз дваццаціпяцігадовым тэрмінамне бывае. Бываюць толькі узурпатары,што незаконна ўтрымліваюць уладу. Усеіхныя рашэньні і дэкрэты незаконныя, адамрвы нікчэмныя.

УВольнай Беларусі адразу будуць адмененыўсе антылюдзкія дэкрэты ўзурпатара.Людзі атрымаюць зямлю, вольнае правапрадпрыймальніцкай дзейнасьці. Будуцьліквідаваныя ідэолагі на месцах працы,перагледжана і адменена кнтрактнаясістэма. Будзе вернута ўсходняя мяжа,беларускае радыё і тэлебачаньне,нацыянальная дзяржаўная сімволіка,пашана да беларускай мовы і культуры.Пачнуцца рэформы і вольныя парляманцкіявыбары.

УНовым 2019 годзе набліжайма ВольнуюБеларусь! Будзьма гатовыя яе абараняцьад любога агрэсара. Рыхтуймася да абароныАйчыны. Хай будучыня нашай краіны інашых людзей будзе сьветлый і прыгожай!

Зновым Годам!

СлаваАйчыне!

ЖывеБеларусь! Зянон Пазьняк


31сьнежня 2018 г.