ПОДЫХ КАТАСТРОФЫ
Пр а д м о в а
Першчым прачытаць гэтую аголеную інфармацыюА. Ляшкевіча трэба настроіцца на трынеабходныя рашэньні. (Ня маючы іх угалаве, – ня трэба й чытаць):
1. Усім насельнікам Рэспублікі Беларусьтрэба рэальна рыхтавацца да збройнайабароны Айчыны супраць расейскагаагрэсара.
2.Усім насельнікам Рэспублікі Беларусьтрэба рэальна рыхтавацца да ліквідацыі здрадніцкага рэжыму Лукашэнкі.
3. Каб перамагчы трэба гуртавацца ваколБеларускай Нацыянальнай ідэі.
ЗянонПазьняк
Мізансцэнамела дэманстрацыйны характар і адмысловабыла разыграна на правінцыйных падмосткаху Берасьці. Фармальна яна называлася“сустрэчай двух прэм’ераў”. Масквевельмі важна было прадэманстравацьгалоўнаму начальніку свайго васальнагарэжыму, што ён адсунуты ў бок прыабмеркаваньні важнейшых стратэгічныхустановак, выстаўленых Крамлём Беларусі.Начальніку, да якога ў кабінэт вадзілізаштатных расейскіх «мэраў» і наватдрабнейшых па статусу расейскіх гасьцей,павінна было стаць зразумелым, што зьім ня лічацца і ў любы момант могуцьзамяніць яго на больш падпарадкавануюпостаць. Ён гэта зразумеў і, як ужобывала, у адказ на завочны ўльтыматумсваіх маскоўскіх гаспадароў махаўрукамі з экрана тэлевізара і кляўся ў“пасьлядоўнай прыхільнасьці даінтэграцыі”, бо паводле логікі лукашызма,менавіта гэта зьяўляецца формай “абаронысувэрэнітэта”, за які ён таксама кляўся.Беларускае грамадзтва, прызвычаянаеда абсурдаў, амаль не заўважыла палітычнуюпадзею. Выказваем упэўненасьць, што т.зв. “вярхі сістэмы” яе заўважылі, алеяшчэ неабходна сабраць інфармацыю абтым, як яны паставіліся да яе. Пра гэтаніжэй.
Дыквось, калі сьцісла, Масква запатрабавалаад антыбеларускага рэжыму рыўка ў“інтэграцыйных прасцэсах”. 13 cьнежняў Берасьці адбылася афіцыйная сустрэчапрэм’ераў РФ і РБ Дз. Медведева і С.Румаса, на якой крамлёўскі прадстаўніквыставіў асноўныя тры пункты “далейшайінтэграцыі”: сумеснаямытная служба, адзіны эмісійны цэнтр іадзіная судовая сістэма.Для Беларусі гэта азначае магутны ўдарпа дзяржаўным сувэрэнітэце, у вынікуякога наша краіна ператвараецца ў аналагакупаваных Расеяй Абхазіі, ПаўднёвайАсэціі, Прыднястроўя, “ДНР” і “ЛНР”.Пасьля такой апэрацыі (каі б яна адбылася)Беларусь траціць Незалежнасьць.
Крэмльпрыступае да фінальнай стадыі сваёйімпэрыялістычнай шматхадоўкі, курс наякую быў ўзяты крамлёўцамі пасьляправалу спробы брутальнага захопуБеларусі спосабам антыканстытуцыйнагапутчу ў 1996 годзе, калі супраціў дзесяткаўтысячаў патрыётаў на вуліцах нашайсталіцы сарваў планы захопнікаў.
Пуцінскаягрупоўка прышла да высновы, што Беларускаядзяржава ўжо дастаткова расхістана ірызыкаваць рэзкімі дзеяньнямі ўжоможна. У Беларусі праведзена татальнаярусіфікацыя і здушэньне ўсяго беларускага,народная гаспадарка цалкам кантралюеццарасейскай дзяржмафіяй, а яе лепшаяпрадукцыя вывозіцца ў Расею без аплаты.Беларуская армія афіцыйна падпарадкаванарасейскім генэралам і мінабароны РФ,зьяўляецца банальным элемэнтам расейскайваеннай дактрыны. Лукашыстоўскаябюракратыя ўсіх узроўняў выдрэсіраванана вернасьць Расеі. Пра КГБ РБ мы ўжомаўчым, там усё зразумела – філіял ФСБ.
ЦяперМасква агучыла сваё жаданьне зрабіцьапошнія штрыхі ў гэтай сумнай карціне.Розначытаньняў у дэкларацыі, зробленайрасейскім прэм’ерам, ня можа быць.Зразумела, што адзіным эмісійным цэнтрамбудзе Масква і адзінай валютай будзерасейскі рубель. Рублёвыя ўкладыграмадзян у банках будуць пераводзіццаў расейскія рублі, і хто ўпэўнены, штокурс абмену будзе адэкватны, а нерабаўнічы? А што будзе з даляравыміўкладамі беларускіх грамадзян? Нехтаспадзяецца, што іх не перавядуць урасейскія рублі, і ня скажуць потым, што“так лепш і надзейней?
Мытняйна нашых дзяржаўных межах будуцькамандваць расейскія службоўцы. Суд ісуддзі будуць расейскімі. У вынікуімпэрыя накладае сваю лапу на апошняе,што сымвалічна заставалася падабрэвіятурай “РБ”. Як будзе ўніфікаваццазаканадаўства, якім коштам уводзіццарасейскі рубель – гэта для Масквы нямае важнасьці, усё аплоціць беларускаеграмадзтва.
Ёсьцьнад чым задумацца згаданым “вярхам”.Беларускае чынавенства розных узроўняўі жанраў павінна зразумець, што ў выніку“інтэграцыйнага рыўка” іх чакаеадсоўваньне з пасадаў і новыя прыгодыў асабістым жыцьці і кар’еры. Іх месцазбольшага (як гэта было пры СССР) зоймуцьрасейскія чыноўнікі, прыроўненыя ўграмадзянскіх правах да грамадзян РБ.Вернападданства і “истинная русскость”у разьлік брацца ня будуць, гэта ёсьцьзвычайная каланіяльная палітыка любойімпэрыі, якая набывае новую тэрыторыю.У лепшым выпадку беларускім службоўцаму мундзірах і без мундзіраў запрапануюцьрабіць кар’еру ў жудаснай расейскайглыбінцы (“вы же по-русски умеете? –вот и давайте...”).
Уцэлым беларускае грамадзтва ў выпадкурэалізацыі маскоўскага акупацыйнагаплану чакае становішча, якое пануе ўрасейскіх правінцыях – зьбядненьне,эканамічны і сацыяльны развал,дэмаралізацыя і хаос. Калі крамлёўцамне шкада свайго народанасельніцтва, томожа яны зьлітасьцівяцца з беларусаў?Наўрад ці.
Зразумела,што рэалізацыя “рыўка” запланаванаМасквой на 2019 год і разьлічана на выкарыстаньне псэўдавыбараў. Уканструкцыі, зьляпанай каланіялістамі,няма самага галоўнага – легітымнасьці.Усё пабудавана на нелегітымным,антыканстытуцыйным грунце т. зв. “саюзнайдзяржавы” і таму ня мае пэрспэктывыміжнароднага прызнаньня. Маскве трэбазапоўніць рэжымныя “палаты” сваімілюдзьмі, даказаць дэмакратычнаму сьвету,што “выбары» ў лукашысцкі «парлямант»прайшлі празрыста і дэмакратычна, апотым галасаваньнем расейскай агентурыў вышэйшай заканадаўчай структурырэжыму забясьпечыць нібыта легальнуюпадкладку свайго захопу Беларусі. Крамлюне хацелася б выкрыстаць тут рэфэрэндум,бо выкарыстаньне рэфэрэндума ў гэтымвыпадку антыканстытуцыйнае. ТаксамаМасква не хацела б паўтараць брутальнуюмадэль крымскага галасаваньня, калі ў2014 годзе ў Сімферопалі дэпутаты Крымскайаўтаноміі Украіны галасавалі пад люфаміаўтаматаў за далучэньне да РФ.
Трэбабыло б хвалявацца, калі б нашу краінухацела захапіць нейкая высокаразьвітаяі стабільная дзяржава (такіх жадаючыхняма на эўрапейскай палітычнай арэне).І тым больш грамадзтва павінна трывожыцца,калі захопам пагражае Расея – ізгойміжнароднай супольнасьці, аўтарытарнаяімпэрыя, дзе палітычнае кіраўніцтваўсіх узроўняў раскрадае нацыянальныябагацьці, зьнішчае мовы і культурыпаняволеных народаў і вядзе захопніцкіявойны. Нас хоча захапіць краіна, дзепануюць галеча і нянавісьць усіх даўсіх, імпэрыя, якая стаіць на парозесвайго краху і жудасных падзей, якіябудуць суправаджаць гэты крах. Калібеларусы дапусьцяць зьдзяйсьненьнямаскоўскага плану, нас чакае удзел урасейскай катастрофе на роўных правахзь іншымі акупаванымі народамі.
Беларускаеграмадзтва мусіць дзейнічаць. Павіннараспаўсюджвацца праўдзівая інфармацыяпра дзеяньні і планы Масквы на нашайтэрыторыі. Людзі, незалежна ад сацыяльнагастатуса – ад беларускага чыноўніка,вайскоўца, рабочага да селяніна істудэнта – павінна гуртавацца на асновенацыянальнай салідарнасьці, Беларускайнацыянальнай ідэі і агульнага нацыянальнагаінтарэсу. Нашая агульная мэта – ацалецьяк нацыя і дзяржава, забясьпечыць сябесамастойнае разьвіцьцё па-за кашмарамрасейскай катастрофы.
Напаратунак з боку лукашыстоўскага рэжымуразьлічваць не прыходзіцца, гэта ёсьцьрэжым нацыянальнай здрады. Настае часнеабходнай самаарганізацыі грамадзтваі салідарнага супраціву імпэрскайагрэсіі. Ня можа быць ніякай верыабяцанкам Масквы, рэкламе “сапраўднагалідэра Пуціна, які лепшы за Лукашэнку”і завярэньням афіцыёзнай прапаганды.Усё гэта фальш і хлусьня.
Грамадзтвапавінна дзейнічаць насуперак планам ізаклікам фальшывых. Рэжым гоніць наэлектаральны фарс, а людзі застаюццадома і пакідаюць рэжым з пустымі ўчасткамідля галасаваньня. Рэжым заклікае разамз Расеяй выступіць супраць Украіны, абеларусы ўсімі сіламі і сродкаміпадтрымліваюць змаганьне братоў-украінцаў.Ніякай падтрымкі зьнішчальнікамБеларусі. А калі імпэрскі вораг паспрабуеўварвацца на нашу зямлю і завершыцьразгром нашай дзяржавы, то беларусымусяць (абавязак зацьверджаны ўКанстытуцыі) бараніць Айчыну і ўсіміспосабамі зьнішчаць акупантаў. НяхайМасква не разьлічвае на “мірны аншлюс”нашай дзяржавы. Не атрымаецца, імпэрскіявурдалакі сваёй чорнай крывёй захлынуцца.
АлегЛяшкевіч