У ЦЫВІЛІЗАВАНАГА ГРАМАДЗТВА ЯШЧЭ ЁСЬЦЬ ШАНЕЦ НЕДАПУСЬЦІЦЬ РАСЕЙСКІ “АТАМНЫ КРАНІК” У БЕЛАРУСІ

(Сьнежаньскі Сойм 2018г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

9 сьнежня ў Менску адбыўсячарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”. Выступоўцападсумаваў дзейнасьць Партыі за 2018 год,асабліва адзначыў становішча з наступамрэжыму на Народны Мэмарыял Курапаты,ставячы гэтае пытаньне як вельмі важнаеў беларускім змаганьні. Падкрэсьленаняроўнасьць сілаў грамадзкасьці і ўсёйварожай сістэмы. Вырашэньне канфліктунаперадззе. Старшыня адзначыў неабходнасьцьусеабдымнай падтрымкі Украіны уадстойваньні яе суверэнітэту і свабодыперад расейскай агрэсіяй.

З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі,выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыніПартыі і Фронту. Выступоўца зрабіў аглядэканамічнага разьвіцьця нашай краіны.Рэчаіснасьць разьбівае “папулярны”стэрэатып інфармацыйнай прасторы абтым, што “Расея корміць Беларусь”.Фактычнае абрабаваньне нашай народнайгаспадаркі расейскімі “партнёрамі”набыло такія маштабы, што дэбіторскаязапазычанасьць беларускіх прадпрыемстваўдасягнула сумы ў 200 мільёнаў даляраў.Нават пракуратура існуючага рэжымувымушана ўпершыню адрэагаваць накрымінальныя дзеяньні некаторыхрасейскіх фірм, якія не аплочваюцьнабытую беларускую харчовую прадукцыю.

Зразумела, што расейскіяфірмы-банкруты і фальшывыя фірмы-аднадзёнкіўвесь час маюць палітычную падтрымкусваім крымінальным дзеяньням. Беларускіяпрадпрыемствы таксама гвалтоўна вымушаныаддаваць сваю прадукцыю ў Расею, ведаючы,што яна ня будзе аплочана. Пры гэтымрасейскія вытворцы заўсёды патрабуюцьз беларускіх пакупнікоў перадаплаты.Нанесена каласальная шкода бюджэтуБеларусі, цяжар гэтых эканамічныхабсурдаў кладзецца на ўсё нашанасельніцтва. Адсюль і рост цэнаў, увыніку чаго падманутыя беларусыаплочваюць сваёй працай і сваімі грашымаіснаваньне мафійнай імпэрыі на Усходзе.І гэта толькі адзін з момантаў эканамічнагаправалу, які арганізаваны бязглуздыміі злачыннымі дзеяньнямі Масквы імясцовага прамаскоўскага рэжыму.Вырашэньне гэтай праблемы можа быцьтолькі палітычным шляхам.

Ёсьць яшчэ адна трывожнаятэндэнцыя нашага грамадзкага жыцьця.Бачна, што Масква рыхтуецца да выбараўу псэўдапарлямант Беларусі (“палату”),таму прысылае ўсё новых людзей зрасейскімі пашпартамі, утварае новыяструктуры расейскай “пятай калёны”на нашай тэрыторыі, якія павіннызабясьпечыць як мага большую прысутнасьцьу псэўдапарляманце падкантрольныхМаскве грамадзян Расеі, якія маюцьроўныя правы з грамадзянамі Беларусіў выніку заканадаўчых маніпуляцыйрэжыму. Такім чынам ствараецца непасрэднаяпагроза існаваньню нашай дзяржавы.Практычна гэта мэтад акупацыі гібрыднайвайны.

Выступілі сябры Сойму з розныхрэгіёнаў краіны. Яны распавялі прамасавую незадаволенасьць людзей рэжымамі яго галоўным начальнікам. Людзіканчаткова ўсьведамілі, што зрабіліпамылку, падтрымоўваючы доўгі час гэтырэжым і маючы спадзяваньні на яго.Патрыётам у размовах з людзьмі ўжо нятрэба доўга тлумачыць прычыны глыбокагакрызісу ў краіне, людзі многае ўжоразумеюць самы. Аднак, неабходна данесьціда грамадзтва думку аб тым, што ў асновенашай нацыянальнай бяды ляжыць чужынскаяўлада імпэрскай Масквы, што нельгаспадзявацца на Пуціна, якога агентураўплыву Расеі на нашай тэрыторыі спрабуенавязаць як збаўцу і гаранта парадку ідабрабыту.

Людзі распавялі пра самаўпэўненыядзеяньні шэрагу прадстаўнікоў рэжымныхструктур у Беларусі, якія не хаваюцьсвае пагардлівыя адносіны нават даіснуючага рэжыму і законаў Беларусі.Бачна, што за імі стаіць чужая палітычнаясіла, якая ўкарэніла іх у наша грамадзтвадля правядзеньня сваёй імпэрскайпалітыкі – палітыкі аслабленьня іліквідацыі Беларусі.

Выступоўцы зьвярнулі ўвагу на небясьпечныятэндэнцыі ў вайсковай сфэры. Масквапрымушае Беларусь закупляць у Расеінаступальныя тыпы зброі. Рэжым зрабіўзаяву аб тым, што распрацавана “новаявайсковая дактрына Беларусі”. Яе тэкстне апублікаваны. Ён не прайшоў наватфармальнага разгляду ў рэжымных“палатах”, як гэта мае быць паводлеЗакону. “Дактрына” падпісана толькіпрэм’ер-мінстрам Беларусі, хаця паводлеЗакону яе павінен падпісаць дзейсныкіраўнік дзяржавы. Рэжымная прапагандафарсіруе інфармацыю аб тым, што Беларускіяўзброеныя сілы ўвесь час праводзяцьвучэньні з арміяй РФ, маюць сумеснаекамандваньне, разам распрацоўваюцьстратэгію і тактыку сваіх дзеяньняў.Расея рыхтуецца да вялікай вайны зцывілізаваным сьветам, і гэта павіннаўсхваляваць наша грамадзтва, бо ў вынікуагрэсіўных дзеяньняў “маскоўскагахаўрусьніка” Беларусь будзе прызнанаў сьвеце саўдзельніцай ваенных злачынстваўна баку агрэсара і зробіцца закладніцайшалёнай палітыкі Крамля. Гэта можаабярнуцца катастрофай для нашага народу.

Галоўная пагроза з боку агрэсіўнайРасеі, безумоўна, накіравана супрацьУкраіны. Масква канцэнтруе калі ўсходніхмежаў Украіны вялікія колькасьцівайсковай тэхнікі і жывой сілы. Аднак,робіцца гэта настолькі дэманстрацыйна-- удзень, без мінімальнай маскіроўкі,на адкрытых чыгуначных платформах іперасоўваньнем тэхнікі калёнамі падарогах. Ня выключана, што такім чынамправодзяцца дзеяньні па адцягненьнюўвагі ўкраінцаў або для нанясеньнядругаснага ўдару. А асноўны ўдар расейскаяармія зьбіраецца наносіць на іншыхнапрпамках, ня выключана, што з тэрыторыіБеларусі. Патрыётам неабходна працягнуцьпрацу па распаўсюджваньню інфармацыіаб недапушчальнасьці ўцягваньня нашайкраіны і нашай арміі ў расейскую вайну.

Ужо ў наступным годзе Масква зьбіраеццазавозіць паліва для Астравецкай АЭС.Калі гэта здарыцца, то Расея будзекарыстацца гэтым атамным аб’ектам якспосабам застрашэньня і шантажу Эўропы(“у любы момант адкрыем атамны кранік,калі ня выканаеце нашы ўмовы”). Нашаграмадзтва павінна не дапусьціцьзавяршэньня гэтай злачыннай апэрацыіМасквы на нашай тэрыторыі. Трэба заклікацьміжнародную супольнасьць да сумеснагавыступу супраць стварэньня Масквойновага Чарнобылю ў Беларусі, які пагражаеўсяму нашаму рэгіёну.

Сойм таксама разгледзеўпланы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшыпэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ

і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

9 сьнежня2018г.