УШАНАВАНЬНЕ ГЕРОЯЎ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ
25лістапада на заклік Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ беларускія адраджэнцыправялі традыцыйныя мэмарыяльныямерапрыемствы на гераічнай Случчыне.Былі праведзены шэсьці і мітынгі намесцах баёў Слуцкага Збройнага Чыну: уГрозаве, Семежаве і Вызьне (цяпер ЧырвонаяСлабада). У Слуцку людзі таксама прайшлішэсьцем пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-БелыміСьцягамі і правялі мітынг у мясцовымпарку. У мерапрыемствах узялі ўдзелвялікая група менчукоў і патрыётыБеларусі з розных рэгіёнаў нашай краіны– вэтэраны фронтаўскага змаганьня,маладыя юнакі і дзяўчаты, некалькісем’яў з дзецьмі.
Быўзаслуханы зварот сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне”, --“Слава Слуцкім Змагарам” (публікуецца).Вёў мітынгі сп. Алесь Чахольскі, адказнысакратар КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.З прамовамі выступілі сп. Юры Беленькі,выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыніПартыі і Фронту, і шэраг удзельнікаўмерапрыемстваў. Выступоўцы распавяліпра гісторыю Слуцкага Збройнага Чынуі ахвярны подзьвіг Беларускай НароднайАрміі, якая пад Сьцягам БНР бараніла ўняроўным змаганьні нашу Айчыну ад дзікаймаскоўска-бальшавіцкай арды. Гэта быўпрацяг тытанічнага змаганьня нашайнацыі супраць захопнікаў з маскоўскагаусходу, якое беларусы вялі на працягустагоддзяў, баронячы ўсю эўрапейскуюцывілізацыю.
Дагэтульіснуючы ў Беларусі рэжым адмаўляеццаўшанаваць нашых нацыянальных герояўпомнікамі і адкрыцьцём гістарычнайпраўды для нашага народу і ўсяго сьвету.Штогод акупанцкія паслугачы ставяцьна беларускай зямлі помнікі чужынскімгенэралам і казакам, якія нападалі наБеларусь і залівалі яе крывёй. Вечнатак ня будзе. Ужо блізкі час, калігістарычная справядлівасьць будзеадноўлена.
Пагрозаз Усходу застаецца актуальнай і длясёньняшняга пакаленьня нашага народу.Масква пагражае вялікай вайной усямусьвету, абяцаючы сьмерць і зьнішчэньнемільёнам людзей. У той жа час насельніцтваРасеі пакутуе і вымірае абрабаванае іпрыніжанае сваім крамлёўска-лубянскімкіраўніцтвам. Масква хоча, каб такікашмар быў паўсюль – гэта і ёсьць “трыумфрусского міра”. Не дапусьціць імпэрскагапанаваньня на нашай зямлі зьяўляеццагалоўнай задачай беларускага народу ўхаўрусе з усімі дэмакратычнымі краінамі.Калі расейскі акупант уварвецца ўБеларусь, то хай ведае – беларусы будуцьбараніць сваю Бацькаўшчыну, як слуцкіягероі.
Выступоўцызьвярнуліся да прысутных службоўцаўрэжыму. Тыя, хто цяпер служыцьантыбеларускаму рэжыму і дзейнічаесупраць патрыётаў, фактычна, выконваючызагад Масквы. Яны павінны ведацьнаступнае: калі арда прыйдзе сюды, тоіх не пакінуць на цяперашніх месцах.Іхныя пасады зоймуць расейскія службоўцы,а мясцовых халуёў, што не абаранялісваё, пашлюць на службу ў Сібір, на ДалёкіУсход, на Каўказ, у Сірыю. Пра гэтасьведчыць досьвед акупаваных Масквойтэрыторый Украіны. Чыноўнікаў іслужбістаў, якія здрадзілі Украіне,масава накіроўваюць з Данбаса і Крымаў дзікую расейскую глыбінку. Туды жнакіроўваюць служыць у расейскую арміюі крымскіх прызыўнікоў. У гэтых чыноўнікаўяшчэ ёсьць выбар: або падтрымацьмаскоўскае ўварваньне і сваю пагібель,або стаць на бок народа і абараніцьБеларусь.
Грамадагукала “Жыве Беларусь!”, “Жыве вечна!”Да крыжоў, усталяваных фронтаўцамі ўмінулыя гады, былі ўскладзены кветкі івянкі, людзі запалілі зьнічкі. На ўсіхмесцах Слуцкага Збройнага Чыну беларусысьпявалі свае ваярскія песьні інацыянальны гімн “Магутны Божа”.
Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ
25лістапада 2018 г.