РЭЖЫМ ПЕРАСЬЛЕДУЕ ДЫРЭКТАРА ГРАМАДЗКАЙ ДЫРЭКЦЫІ НАРОДНАГА МЭМАРЫЯЛА КУРАПАТЫ АЛЕСЯ ЧАХОЛЬСКАГА

13лістапада ва УДАІ УУС Мінаблвыканкамаадбыўся паўторны разгляд адміністратыўнайсправы ў дачыненні Алеся Чахольскага— адказнага сакратара ўправы соймуКансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ.Начальнік спецпадраздзялення пазабеспячэнні бяспекі дарожнага рухуУДАІ Мінаблвыканкама падпалкоўнікміліцыі Яраслаў Жук ухваліў пастановупра спагнанне з Алеся Чахольскага штрафапаводле арт. 18.23 ч.3 КаАП РБ у памеры 3базавых велічыняў (73,5 руб.).

Яшчэ17 чэрвеня супрацоўнікіУДАІ Мінскага аблвыканкама склалі наАлеся Чахольскага пратакол праадміністратыўнае правапарушэнне —нібыта ён парушыў правілы дарожнагаруху ля сумнавядомага рэстарацыйна-забаўляльнагакомплексу «Поедем, поедим» побач зНародным мемарыялам Курапаты.

Зпратаколу вынікае, што Алесь Чахольскінібыта 17.06.2018 г. а 16:45 рухаўся па праезнайчастцы аўтадарогі ля азначанагазабаўляльнага комплексу, сваімі дзеянняміперашкаджаў руху аўтамабіля, змусіўкіроўцу экстрана гамаваць і змяняцьнапрамак руху, праз што стварыў аварыйнуюсітуацыю.

14жніўня пастанову пра спагнанне штрафупаводле арт. 18.23 ч.3 КаАП РБ у памеры 3базавых велічыняў ухваліў намеснікначальніка УДАІ УУС МінаблвыканкамаВіктар Ротчанкаў.

Рашэннемсуда Фрунзенскага раёна Мінска ад 27верасня пастанова была скасаваная інакіраваная на паўторны разгляд ва УДАІУУС Мінаблвыканкама. Падчас судовагапаседжання Алесь Чахольскі дляпадмацавання сваёй пазіцыі дадаўфакталагічны матэрыял з фотаздымкаміі тлумачэннямі. Матэрыялы адназначнасведчаць: Алесь Чахольскі не мог парушыцьправілы дарожнага руху, бо ў той часзнаходзіўся ў памяшканні АЗС №75, штомесціцца за 100 м ад рэстарацыі. Апрочгэтага копія пратаколу датавана няслушна:падчас складання дакумента выкарыстанырозныя шрыфты.

Укаментары пра судовае рашэнне АлесьЧахольскі зазначае, што ў выніку новагаразгляду супрацоўнікі ДАІ меліся спыніцьгэтую справу. Ён аргументуе сваю пазіцыюі рашэннем суда Фрунзенскага раёна штода накіравання справы на паўторныразгляд і пастановай начальніка АддзелаУДАІ Фрунзенскага раёна Мінскападпалкоўніка міліцыі Сяргея Дудчыка,які накіраваў справу ва УДАІ Мінскагааблывыканкама для выпраўлення ўсіхвыяўленых недахопаў. З вынікам паўторнагаразгляду справы Алесь Чахольскікатэгарычна не згодны, пастановузбіраецца абскарджваць. Апроч гэтагаён лічыць, што дзеянні службовых асобмогуць мець азнакі здзяйснення службовыхзлачынстваў.

Наактывістаў Вартыабароны Курапатаў, якія ўжо больш запяць месяцаў запар патрабуюць спыніцьдзейнасць забаўляльна-рэстарацыйнагакомплексу «Поедем, поедим», складзенабезліч пратаколаў пра адміністратыўныяпарушэнні. На гэты момант пакараныя ўжозвыш за 60 чалавек, агульная колькасцьсодняў адміністрацыйнага арышту, даякога былі асуджаныя абаронцы, складае115 (!), сума штрафаў перавышае 20 000 рублёў.

Гэтыялічбы яскрава сведчаць пра стаўленнепануючага ў Беларусі рэжыму даграмадзянскай супольнасці Беларусінаогул і да грамадскай ініцыятывы Вартыабароны ў прыватнасці. Грамадскі пратэстсупраць рэстарану ў Курапатах ён ставіцьу адзінае рэчышча з палітычныміпратэстнымі акцыямі. Пазіцыя ўладаўспрычыняецца да працягу наўпроставайдыскрэдытацыі і дэсакралізацыі Народнагамемарыялу Курапаты.

ДзянісІвашын

Крыніца:https://novychas.by/hramadstva/czaholskaha-asztrafavali-hoc-jon-ne-byu-na-mescy?fbclid=IwAR140A1We8IKcwSfkVpC1CMm_KRB6sWggrO4aDmUbI8Lu8Qj3LcSqFsjT4o