ЦЯЖКІ ЧАС IV

Улістападзе выйшла чарговая кніга ЗянонаПазьняка. Пасьля сямігадовага перапынкузноў адноўлена выданьне сэрыі кніг«Цяжкі час». Выдадзены чацьверты том.Выданьне ажыцьцёўлена ў стандартнымдля гэтай сэрыі фармаце «Леттэр»(амэрыканскі аналаг А4), аб'ём 562 старонкі.(Электронны склад, макет, графіка іафармленьне зроблены самым аўтарам;друк коштам аўтара). Прэзэнтацыяадбудзецца ў пачатку сьнежня ў Нью-Ёрку;у студзені 2019 года – у Варшаве.

Упрадмове да выданьня аўтар напісаў, штоў чацьвертым томесабраныя выбраныя артыкулыі матар'ялы, якія даюцьпраекцыю на падзеі і зьмест 2011-2015гадоў. Гэты час акрэсьлены аўтарамяк час актывізацыі акупацыйнайрусіфікатарскай палітыкі рэжыму іразбурэньня беларускай грамадзянскайсупольнасьці. Беларусь панесла грамадзкіяі сацыяльна-культурныя страты.

Гэтычас характарызаваўся абвастрэньнемміжнароднага становішча і разбурэньнемялцінскага парадку сьвету ў вынікуваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіныў 2014 годзе, захопам яе тэрыторый. НападРасеі на Украіну быў нечаканы для Эўропы,але найбольш для беларускай, так званай,дэмакратычнай інтэлігенцыі, прывыклайжыць яшчэ савецкімі ілюзіямі. Гэтаягібрыдная вайна і фантастычная па сваімцынізме і лжы расейская прапаганда,накіраваная на Беларусь праз маскоўскаетэлебачаньне, раскалола беларускаеграмадзтва. З ўсёй відавочнасьцю сталавідаць расейская падрыхтоўка да захопуБеларусі па ўкраінскім сцэнары. Гэтаятэма стала галоўнай у нацыянальна-вызвольнымсэктары грамадзтва, адлюстравана ўгэтым зборы.

Чацьвертытом выходзіць ў мяккай вокладцы наафсэтнай паперы, без ілюстрацый,абмежаваным накладам. Гэта вынікаб'ектыўных прычынаў.

Аўтарлічыць,аднак, неабходным такое выданьне ў любойформе і паліграфічнай якасьці, бо янопаказвае зьмест гістарычнага часу --часу разбурэньня беларускай нацыі івыяўляеацэнкіпадзеяў з пазыцыі нацыянальнагасупрацьдзеяньня і змаганьня за Беларусь.

22лістапад 2018 г. М.Якушэвіч