Л У Ч А Н О К

(Увянок памяці)

12-га лістапада 2018 года адышоў у лепшысьвет Ігар Міхайлавіч Лучанок. Вечныспакой яго творчай душы. Ягонае музычнаежыцьцё -- гэта той выпадак, адзначаныяшчэ Гётэ, калі лаяльнасьць да рэжымаўдазволіла творцу рэалізаваць талент,на карысьць Бацькаўшчыны.

АдышоўБеларускі музычны геній. І таму жальба,жалоба і вялікая скруха. Жальба, бо ёнадзін з апошніх геніяльных беларускіхтворцаў ХХ-га стагоддзя, прызнаныхнародам. Яны, нібы метэоры, заляцелі ўХХІ век, сьвецячы, як агонь у начы. Іпасьля іх -- нічога. І хоць векаваямудрасьць прароча, што "сьвятыя быліда нас, будуць і пасьля нас", рэчаіснасьцьпаказвае на маразм запусьценьня. І ўгэтым ёсьць найвялікшы жаль.

200гадоў акупацыяў і вынішчэньня культурывялікага народа і вялікай краіны, штосягала ад мора да мора, не праходзяцьбяссьледна.

Алеза кожнай акупацыяй вырасталі ў змаганьні,выжываньні і барацьбе зноў і зноў геніінацыі, якія сьведчылі пра яе несьмяротнасьць.За царатам Купала, Багдановіч, Колас,за палякамі -- Максім Танк, за немцамі-- Арсеньнева, за камуна-масквой -- Быкаў,Барадулін, Мулявін і цэлая пляяда геніяўбудучыні Беларусі.

Цяпер,пад унутраннай цемрай, нацыянальныхсамазабойцаў ды плебеяў Масквы -- пустатаі стабільнасьць упадку. Анкалогія цемрыі здрады струціла карэньні. І дрэва --ссыхае, бо карэньні -- ўсё.

Восьшто абазначаў перад вялікай бядойсакральны купалаўскі гімн "мужыку"-- асновы асноў, абпляваны чужынцамі,неабаронены нашчадкамі.

"Паўстаньз народа нашага Прарок

Іў буры гром удар пад звонкайдан!"

Ніштоня мінае бяссьледна. Вялікае нараджаевялікае. Сьветлае -- сьвятло. Прыўкраснае-- хараство. Пакуль жыве народ.

СлаваБеларускім геніям і вечная памяць!

13лістапад 2018 г. Зянон Пазьняк