ТРЭБА СУР'ЁЗНА ПАСТАВІЦЦА ДА ГІБРЫДНЫХ ПРАВАКАЦЫЯЎ МАСКВЫ

(Лістападаўскі Сойм 2018г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

11 лістапада ў Менску адбыўсячарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Рэжымперапужаных ідыётаў” (публікуецца).Гаворка пра мэтадалогію маскоўскайгібрыднай вайны ў Беларусі і праразьвіцьцё рэжымнага наступу на НародныМэмарыял Курапаты. Адзначана спробакрыміналу падкупіць функцыянераўТаварыства аховы помнікаў гісторыі ікультуры і ўцягнуць іх ў дзеяньні рэжымуў Курапатах.

З дакладам выступіў сп. ЮрыБеленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусістаршыні Партыі і Фронту. Выступоўцападвёў вынікі міжнароднай канфэрэнцыіна тэму Курапатаў, якую арганізавалаАмбасада Летувы ў Менску і дзе выступіліз дакладамі і ў дыскусіях сябры КХП-БНФ-- абаронцы і стваральнікі Народнагамэмарыяла Курапаты.

На канфэрэнцыю было запрошанашырокае кола прадстаўнікоў розныхграмадзкіх арганізацый, якія таксамаапякуюцца Курапатамі. Удзельнікі зцікаўнасьцю пазнаёміліся з выступамілетувіскіх гасьцей, якія распавялі праграмадзкую працу ў Летуве у рамках тэмыўшанаваньня памяці ахвяраўмаскоўска-бальшавіцкай акупацыі ігерояў народнага змаганьня. Асноўнаярозьніца ў нашым досьведзе палягае ўтым, што ў Летуве дзяржава напоўніцупадтрымлівае гэтую дзейнасьць, а ў насіснуючы рэжым стварае перашкоды ісістэматычна перасьледуе народныхактывістаў. Такім чынам, упершыню за 30гадоў пасьля адкрыцьця праўды праКурапаты, за дзесяцігоддзі стварэньняі абароны Народнага мэмарыяла адбыласяміжнародная канфэрэнцыя, прысьвечанаяКурапацкай сьвятыні. Будзем спадзявацца,што яна стане важным этапам у міжнароднымсупрацоўніцтве ў справе захаваньняагульнай памяці народаў аб ахвярах іперажытым пад маскоўска-бальшавіцкайакупацыяй.

Інфармацыя пра інцыдэнт згрупай “жыванароджаных” правакатараў(які пракамэнтаваў у сваім выступестаршыня Партыі), што куражуцца перадрэжымным начальствам у розных афіцыйныхустановах РБ толькі пачынае распаўсюджваццаў інфармацыйнай прасторы. Але ўжо першыяводгукі сьведчаць аб тым, што нягледзячына зьнешне вадэвільную пастаноўкураэльных падзей беларусы адэкватнаразумеюць, што ў наяўнасьці гнюснаяправакацыйная дзейнасьць імпэрскайагентуры ў нашай краіне. Людзі неспачуваюць лукашэнкаўскім начальнікам,тыя выглядаюць сьмешна і паводзяць сябене як дзяржаўныя дзеячы (нечакана яшчэраз раскрылася іхняя сутнасьць наёмнікаўвасальнага рэжыму Масквы). Але за гэтымвыразна праглядаецца галоўная мэтамаскоўскіх арганізатараў правакацыі:дэмаралізаваць наша грамадзтва, даказацьлюдзям, што яны ня маюць ніякага апірышчаі ніякай дзяржаўнай абароны на сваёйтэрыторыі, што беларусы павінны пачуваццаненадзейна ў сваёй краіне, калі ўжо ўпаводзінах чыноўнікаў няма надзейнасьці.Нам выразна намякаюць, што “толькіаднаўленьне СССР (чытай – уваходжаньнеБеларусі ў РФ) можа гарантавацьстабільнасьць і сацыяльную абароненасьцьдля беларускіх грамадзян”. Вядзеццападступная гібрыдная гульня, першыяэтапы якой мы назіраем у нашай рэчаіснасьціапошняга часу.

Выступілі таксама сябры Соймуз розных рэгіёнаў краіны. Яны пагадзіліся,што грамадзтва павінна сур’ёзнапаставіцца да гібрыдных правакацыйМасквы, памятаючы, што з падобнага, напершы погляд абсурднага, пачыналасяпадрыхтоўка да інвазіі “зялёныхчалавечкаў” ва Украіну. Рэжымнаеўварваньне ў Курапацкую сьвятынюзьяўляецца часткай гэтай гібрыднайдзейнасьці Масквы. Маскве важна зьнішчыцьслед, доказ свайго маштабнага злачынствана нашай зямлі, сьцерці памяць пра ахвярыі пакуты часоў расейскай акупацыі,прадставіць сябе носьбітам прагрэсу.Нельга пакідаць тэрыторыю Курапацкайсьвятыні без дагляду людзей. Патрыётыпавінны прыязджаць з усяе Беларусі ўКурапаты і сачыць за тым, што адбываеццатам. Каб паставіцца на супраціў, калірэжым пачне зьнішчэньне крыжоў і магілнашых пакутнікаў.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

11 лістапада2018г.