КАНФЭРЭНЦЫЯ “КУРАПАЦКАЯ ТРАГЕДЫЯ”
7лістапада на запрашэньне амбасадыЛетувы ў Менску адбылася канфэрэнцыя“Курапацкая трагедыя. Захаваньнемінулага для сучаснасьці”. У залібудынка амбасады сабраліся абаронцыКурапацкай сьвятыні -- людзі старэйшагаўзросту і моладзь.
АмбасадарЛетувы ў Беларусі сп. Андрус Пулокаспавітаў удзельнікаў канфэрэнцыі іпажадаў ім плённай працы па захаваньніпамяці аб народнай трагедыі. Беларускіяўдзельнікі выказалі падзяку амбасадзеЛетувы і арганізатарам канфэрэнцыі загэтую важную сустрэчу і праяў салідарнасьці.
Быўзачытаны павітальны ліст удзельнікамканфэрэнцыі ад першаадкрывальнікаКурапатаў сп. Зянона Пазьняка, СтаршыніБНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ. З беларускагабоку выступілі выканаўца абавязкаў уБеларусі старшыні Фронту і Партыі сп.Юры Беленькі. археолаг, кандыдатгістарычных навук сп. Мікалай Крывальцэвіч,сакратар Управы Сойму Фронту і Партыі,мастацтвазнаўца сп. Валеры Буйвал. Яныраспавялі пра археалагічныя раскопкіі знаходкі ў Курапацкім лесе, прастварэньне і абарону Народнага мэмарыяла Курапаты.
Злетувіскага боку выступілі кіраўнікініцыятывы “Місія Сібір” сп. АрнолдасФокас і гісторык Норбэртас Чарняўскас.Яны распавялі пра захаваньне памяці абпакутах народу і ахвярах маскоўска-бальшавіцкагатэрору, пра экспэдыцыі моладзі ў далёкіямесцы ссылкі, дзе актывісты наведваюцьмогілкі палеглых летувісаў, аднаўляюцьіх, усталёўваюць крыжы на магілах,зьбіраюць зьвесткі ў сьведкаў тыхпадзей. У Летуве дэмакратычныя ўладыпадтрымліваюць гэтыя народныя ініцыятывы,гэта ёсьць там, у адрозьненьні ад рэжымнайБеларусі, дзяржаўнай палітыкай.
Адбыласяплённая дыскусія. Выступоўцы адказаліна пытаньні ўдзельнікаў.
7лістапада 2018 г.
Інфармацыйнаякамісія
Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі -- БНФ