ДЗЯДЫ Ў ЛОШЫЦЫ
Паважаныяспадарыні і спадары.
Працягваюццанашы Дзяды. Лёс Беларусі трагічны і мыўспамінаем найперш тых, хто загінуўбязьвінна ад рук маскоўскіх катаў учасы генацыду. Вось і цяпер мы традыцыйназноў ў Лошыцы, дзе стаіць памятны крыж,пастаўлены Народным Фронтам дзеляпамяці і пашаны да расстраляных тутлюдзей.
Расстрэльвалінайбольш ў 1937 годзе.Прывозілі і забівалі кожны дзень. Памаіх падліках тут забілі каля 10 тысячаўасоб. Летам 1988 года, у той час, калі ўжовяліся археалагічныя раскопкі іэкскумацыя ў Курапатах, расстрэльны яру Лошыцы быў сьпешна засыпаны грунтампры выкарыстаньні магутнай тэхнікі.Тут кагэбісты спрацавалі на апераджэньне.І калі ў ліпені 1988-га псьля дасьледваньняКурапатаў я прышоў сюды, каб пачацьпрацу, яр ужо быў засыпаны.
Пакульбудзе існавць КГБ, гэтая злачыннаяарганізацыя, датуль яны будуць замятацьсьляды і злачынствы сваіх папярэднікаў.
Гэбісцкі фашызм цяпер аджыў у Расеі, імы бачым паўсюдна яго імкненьні схавацьсьляды і зьнішчыць улікі генацыду.Найперш яны кінуліся шкодзіць у Курапаты.Гэта ім, цяперашнім, не даруецца.
Будзьмаўважныя да Лошыцы, бо ёсьць зьвесткі,што тут, у Лошыцы, рэжым рыхтуе чарговуюподласьць -- офіснае будаўніцтва. Імхочацца зьнішчыць гэтаемесца дазваньня. Нават засыпаныя магілызабітых не даюць ім спакою.
Трэбаналадзіць штодзённае назіраньне, загэтай мясьцінай і помнікам. Камунізмня вернецца. Фашызм ня пройдзе. Непапусьцімся і не даруем. Памятаем дзядоў. Ніколі не забудзем пра генацыд.Беражэм памяць. Будучыня будзе сьветлай.
СлаваДзядам! Слава Айчыне!
4лістапад 2018 г. Зянон Пазьняк