НАПАДКІ НА ДОБРЫЯ СПРАВЫ

Напрацягу ўсяго часу дзейнасьці КХП -- БНФамаль што кожнае мерапрыемства, якоеўдавалася правесьці Партыі, суправаджаласячыноўнай атакай ўдагонку. Прытым, якправіла, надуманай і беспадстаўнай.Пастаянства гэтай руціннай прывычкіўжо нават не зьдзіўляе. Відаць у чыноўнікаўпраца такая. Звычайна ўсё патухае ўвысьвятленьнях і судах. Ўражаньне, штонехта зацікаўлены марнаваць наш партыйнычас і псаваць нэрвы людзям. Часам мыпублікуем гэтыя паперы, каб было відаць,чым спадары ад улады займаюцца, часамдрукуем свае адказы і лісты.

Нядаўнанейкія арыгіналы з дарожнага ведамствазаявілі, напрыклад, што зьнішчаць Крыжыў Народным Мэмарыяле Курапаты, бо яныпсуюць ім від з Заслаўскай дарогі. Часамздаецца, што ў людзей няма ні сумленьняні клёку, каб такое заяўляць. Курапатыёсьць пад аховай дзяржавы, а сама дарога(а гэта "дарога сьмерці", па ёйвазілі людзей на расстрэл) ўваходзіцьў ахоўную зону Курапатаў. Як расейцыкажуць, -- "срам, господа, срам".Ніжэй яшчэ публікуем наш ліст -- адказначальству. Такая вось камунікацыя зуладай.

ЗянонПазьняк.

-----------------------------------------------------

Мінскіабласны выканаўчы камітэт

220030,г. Мінск, ул Энгельса,4


Мінскіаблвыканкам накіраваў у адрасКансерватыўна-Хрысціянскай Партыі—БНФ(далей “Партыя”) пісьмо ад 29.10.2018 г. за№ 1696/77 “Папярэджанне аб парушэннізаканадаўства”.

Звяртаемвашу увагу на тое, што дзеючым заканадаўствамРэспублікі Беларусь (Закон РэспублікіБеларусь ад 1994/10/05 N 3266-XII "Аб палітычныхпартыях") выканаўчыя, распарадчыяорганы мясцовага самакіравання ненадзеленыя кампетэнцыяй выносіцьпапярэджанні аб парушэнні заканадаўствапалітычным партыям.

Выкладзеныяў пісьме меркаванні аб быццам бы меўшыхмесца парушэннх заканадаўства неадпавядаюць сапраўднасці.

Кансерватыўна-ХрысціянскаяПартыя—БНФ у сваёй заяве на правядзеннемерапрыемства адзначыла, што бярэ насябе ўсю адказнасьць за захаваннеграмадскага парадку, бяспеку, захаваннечысціні тэрыторыі, медыцынскае абслугоўванне сіламі членаў партыі. Узятыя на сябе абавязкі Партыя выканала.

Акрамятаго, 25.10.2018 г. Партыя накіравала ў адрасМінскага раённага упраўлення ўнутраныхспраў для ўзгаднення праект дагавора“Аб аказанні паслуг”, прапануючы бязвыплатную аснову, пры гэтым спасылаючыся на п.5.2. Кіруючых прынцыпаў па свабодземірных сходаў БДІПЧ АБСЕ; У адпаведнасціз Кіруючымі прынцыпамі па свабодземірных сходаў БДІПЧ АБСЕ (Выданне 2-е),пункт 5.2 вызначана: “Органам публічнайулады неабходна ўзяць на сябе выдаткі,звязаныя з забяспячэннем дастатковагаўзроўню бяспекі (уключаючы кіраваннетранспартнымі патокамі і вялікайколькасцю людзей). Дзяржава не павіннаспаганяць ніякіх дадатковых грашовыхсродкаў за належнае забяспячэнне аховыпарадку падчас сходу. Ад арганізатараўнекамерцыйных грамадскіх сходаў нятрэба патрабаваць страхаванняграмадзянскай адказнасці за іхмерапрыемства”.

АдМінскага раённага упраўлення ўнутраныхспраў на адрас Партыі не паступаланіякіх адказаў адносна ўзгадненняўмоваў дагавора.

Таксама,звяртаем увагу на тое, што Партыя непарушыла нормы Закона РэспублікіБеларусь “Аб свабодзе сумлення ірэлігійных арганізацыях”, т.б. неправодзіла несанкцыянаванае набажэнства,як указана ў папярэджанні. У аднаведнасці з часткай 5 арт. 25 Закона рашэннекіраўніка, яго намесніка, мясцовагараспарадчага, выканаўчага органанеабходна ў выпадку правядзеннямерапрыемства ”маючага сваёй галоўнаймэтай задавальненне рэлігійныхпатрэбаў”.Згодна вызначэння, дадзенагаў арт.3 названага Закона, набажэнства(богаслужэнне) - гэта сукупнасць культавыхцырымонiй i дзеянняў, якiя ажыццяўляюццапа распрацаванаму рытуалу i вынiкаюцьз патрабаванняў веравызнання. Пад часмітынга ва ўрочышчы Курапаты адбываласятолькі малітва як адзін з элементаўмасавага мерапрыемства, і малітва небыла яго “галоўнай мэтай”.

Намеснікстаршыні Кансерватыўна-

Хрысьціянскай Партыі—БНФ Ю.А.Беленькі.