НОВАЯ КНІГА ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА
Укастрычніку выйшла новая кніга ЗянонаПазьняка «Краявід перад нізінай» (фармат6х9 тузін (½ леттэр), 240 старонак. Назвасэнсоўная. Гэта выбраная публіцыстыка,падабраная тэматычна. У прадмове давыданьня аўтар піша:
"Тэкстыаб'яднаныя адным падыходам -- асьвятленьнемнебясьпечных зьяваў і працэсаў дляіснаваньня нацыі, культуры і цывілізацыі.Таксама адлюстравныя тэмы аб станоўчыхчыньніках разьвіцьця.
Раздумляючынад некаторымі зьявамі ў цывілізацыйнымкраявідзе, пераконваешся ў арганізаванайзададзенасьці іх існаваньня і распаўсюду.Ёсьць безумоўная сувязь з ідэалёгіяй.Тут адчуваюцца падуплыўныя выразнакіруемыя працэсы, арыентаваныяна разбурэньне асобы чалавекахрысьціянскага тыпу і на зьмяненьнекарціны сьвету. Звычайна гэта адбітакдзейнасьці лявацтва і маргінальныхагрэсіўных груп. Таксама можа быцьвынікам акупацыйнай палітыкі, накіраванайна вынішчэньне нацыі і культуры. Тэмавымагала б дасьледваньняў і фундамэнтальнайнавуковай працы. Тут ужо шмат напісанараней (О. Шпэнглер, А.Тойнбі, С. Ханцінгтон і інш.). Яны кажуцьаб схіле і ўпадку Эўропы, аб самаразбурэньніхрысьціянскіх каштоўнасьцяў, ці бо --"атлянтычнай цывілізацыі". Зтаго часу сьвет моцна перамяніўся.
Насёньняшні дзень тое, што яшчэ ў паловеХХ-га стагоддзя было несуцяшальнымпапярэджаньнем, цяпер стала рэальнасьцю,ідэалёгіяй дэградацыі асобы. Ужо склаласяабумоўленая сістэма гэтай дэградацыі,якая закранула істотныя сфэры сацыяльнагаі маральнага жыцьця грамадзтва. Існуюцьдаволі пэссымістычныя прагнозы будучыні,заснаваныя на статыстыцы і дасьледваньнях.Давер да такіх прагнозаў невялікі, боніхто ня можа прадбачыць зьменлівасьцьсупраціву зьменлівым абставінам. Алетэндэнцыя існуе і ўплывае на паніжэньне".
Прэзэнтацыякнігі адбудзецца ў Нью-Ёрку ў лістападзеі ў пачатку 2019 года – у Варшаве.
4лістапада 2018 г. Марыля Якушэвіч