ДЗЯДЫ 2018

28 кастрычніка2018 года Кансэрватыўна-ХрысьціянскаяПартыя—БНФ правяла ў Менску традыцыйныКрыжоваы Шлях і мітынг ва ўрочышчыКурапаты, прысьвечаныя Дню памяціпродкаў “Дзяды”. Калёна ўдзельнікаўмерапрыемства рушыла ад гадзіньнікавагазавода па вуліцах беларускай сталіцы.Дэманстранты несьлі нацыянальныябела-чырвона-белыя сьцягі, драўляныякрыжы, сьвечкі, кветкі, зьнічкі,транспаранты. Транспаранты нагадвалімінакам пра трыццацігадовую юбілейнуюдату масавага адзначэньня Дзядоў уБеларусі “1988—2018”, заклікалі недапусьціць разбурэньня Народнагамэмарыяла Курапаты.

Пасьля доўгіхгадоў адкрыта варожага стаўленьня дакурапатскай сьвятыні кіруючы палітычнырэжым пачаў выкарыстоўваць гібрыднуютэхналёгію. Пад выглядам “мэмарыялізацыі”пачалося ўварваньне ва ўрочышчабудаўнічай тэхнікі, загучалі ад чыноўнікаўзлавесныя заявы пра “незаконнасьцьусталяваньня крыжоў”. Прытым рэжымнасуперак пазыцыі грамадзкасьці вырашыў«уклініць» у ансамбль Народнага Мэмарыялусвю чужародную канструкцыю, каб сапсавацьансамбль і запусьціць туды адміністрацыйнаекіраваньне чыноўнікаў. Канструкцыювыкарыстоўваюць у выглядзе Траянскагаканя для бюракратыі рэжыму

Удзельнікішэсьця – людзі розных узростаў. Маладыяўдзельнікі засьведчылі ў размовахсваё разуменьне становішча ў краіне іпагрозу нашай дзяржаўнай незалежнасьціз усходу, сцьвярджалі гатовасьцьабараняць Беларусь.

Былі журналісты“Радыё Свабода”, “Белсату”, “Радыёрацыя”, “Тут-бай”, “Нашай нівы” дыінш. Свабода і Белсат вялі наўпроставывідэа рэпартаж.

Пры падыходзеда Курапатаў, у галаве калёны, з моцнагапартатыўнага дынаміка загучала “АвэМарыя” на словы З. Пазьняка, багдановічская“Пагоня”, песняроўская “Малітва”. Усамым ўрочышчы гучэў рэквіем.

На мітынгубыў зачытаны выступ старшыні КХП-БНФЗянона Пазьняка. Першаадкрывальнікпраўды пра Курапаты выказаў вялікуютрывогу ў сувязі з наступам на ўрочышчаантыбеларускай улады і “ганстэраў адулады”, супраць іхных намераў усталявацьна курапацкай “Галгофе” чужароднуюканструкцыю. Лідар Партыі прапанаваўзапачаткаваць Аргкамітэт УсебеларускайМэмарыяльнай канфэрэнцыі грамадзкасьціРэспублікі Беларусь, падрыхтавацьдакуманты ў ЮНЭСКА, звароты да суседзяўі грамадзянскай супольнасьці памежныхкраінаў з мэтаю абараніць НародныМэмарыял.

Выступілітаксама сябры і кіраўнікі Партыі СяргейАнтончык, Сяргей Папкоў, Ян Дзяржаўцаў,Алесь Чахольскі, Юры Беленькі. Выступоўцывыказалі недавер рэжымнай “мэмаралізацыі”,заклікалі беларусаў бараніць народнуюсьвятыню ад разбурэньня. У выступахгучала думка, што галоўная небясьпекаяк для Курапатскага мэмарыялу, так ідля Беларусі ў цэлым, зыходзіць адагрэсіўнай палітыкі Расеі. Выступоўцызаклікалі прысутных штодзённа рабіцьадраджэнскую беларускую працу, быцьгатовымі, калі ўзьнікне неабходнасьць,да супраціву агрэсару. Неаднаразованад курапацкім лесам гучаў вокліч “ЖывеБеларусь”.

Напрыканцымітынгу адбылася богаслужба, якуюправялі сьвятары Беларускай ПраваслаўнайАўтакефальнай Царквы. Завяршыўся мітынгсьпяваньнем гімну “Магутны Божа”.Пасьля мітынгу людзі устадявалі крыжы,запалілі ля крыжоў сьвечкі, зьнічкі,усклалі кветкі.

ІнфармацыяКХП-БНФ