ДЗЯДЫ Ў КУРАПАТАХ. 2018 Г.

Паважаныяспадарыні і спадары, дарагія землякі!Вітаю ўсіх у сьветлым сьвяце Дзядоў. Мы(і я з Вамі ў думках) сёлета зноў прайшлінаш традыцыйны Крыжовы Шлях. Гэта Шляхпамяці. Ён вядзе ў будучыню, якая мусіцьбыць лепшай.

Сёлетанаш шлях адбываецца ў драматычны час.Пачалася чарговая атака ворагаўчалавецтва на Курапаты, інсьпіраванаяз Масквы. Маскоўскія залежныя людзі,груба парушыўшы закон, захапілі зямлюў ахоўнай зоне Курапатаў (больш загектар) і пабудавалі там забаўляльнырэстаран пад назвай "Бульбаш-хол",па задуме -- з інтымнымі пакоямі, лазьняйі гулямі. Цяпер пад ціскам грамадзкасьціаб'ект перайменавалі ў "Поедем поедім".Пад аховай улады тамядуць, п'юць, танцуюць, ладзяць файервэркі,зьбіраюць кампанію беларусажэрцаў,якія галёкаюць, што, маўляў, правільнанекалі зрабілі іхныя сталінскіязабойцы, што расстралялі ў Курапатахнаш народ.

Маральгэтага ўсяго вядомая. Плююць у твар тым,хто дазваляе пляваць. Тут правакацыядрэнных людзей, дзе помстаможа стаць неўнікнёнай.

Напачатку пракуратура, якую, відаць, непапярэдзілі, запатрабавала выканацьзакон, ліквідаваць у ахоўнай зоненезаконнае будаўніцтва і ва ўсімразабрацца. Але рэжымныя ўлады, заместтаго, каб ліквідаваць незаконны аб'екті аддаць пад суд захопнікаў тэрыторыіў ахоўнай зоне, ліквідавалі якраз ахоўнуюзону, а крымінал пакінулі. Больш таго,падаравалі ім захопленую зямлю 1 га і20 сотак у арэнду на 99 гадоў з сімвалічнайаплатай 117 даляраў у месяц.І цяпер яны там весяляцца ля магілаўнашых дзядоў, а мо і на касьцях, бо тоемесца яшчэ не дасьледвана. Вось штотакое антыбеларуская ўлада і гангстэрыкаля ўлады.

Адначасназ рэстаран-атракцыяй пачаўся наступ наНародны Мэмарыял Курапаты. Антыбеларускаяўлада, якая ўвесь час гнобіла Курапаты,вырашыла ўсталяваць там пад выглядампомніка сваю канструкцыю. Гэтая чужароднаяканструкцыя, ушчэмленая ў цэнтры на"Галгофе", разбурыць і вобраз, ісакральны дух НароднагаМэмарыяла. Грамадзкасьць і людзі --стваральнікі Мэмарыяла -- супраць такогазлоснага ўчынку і прапанавалі ўладаміншую пляцоўку побач з Курапатамі.Урэшце, падыйшлі да кампрамісу, кабпаставіць канструкцыю ў пачатку Курапатаўкаля аб'язной дарогі. Нават аўтары гэтагазнака пагаджаліся на такое рашэньне, іГрамадзкая Дырэкцыя Народнага Мэмарыялубыла ня супраць. Але рогам уперласяміністэрства культуры. Ім трэба залезьціна "Галгофу", усё тут папсаваць іпотым гэтую канструкцыю як памятны знакразам з тэрыторыяй Курапатаў перадацьна гаспадарчы баланс нейкай сваёйведамаснай арганізацыі, якая стане тутгаспадарыць па інструкцыі і па ўказаньнях.Вось што гэта ўсё абазначае.

Рэжымнаябюракратыя хоча захапіць НародныМэмарыял і пазбавіць народ яго волі.Чынавенства ў падрэжымнай Беларусігэта ёсьць ворагі Беларускага народа.Гэта, як саранча, якую ня вытравіш нідустам, ні карбафорсам. Там, куды дапнуцьпадрэжымныя чыноўнікі, там усё мярцьвееі абарочваецца супраць людзей.

20гадоў яны, на чале са сваім начальнікам,абплёўвалі, гадзілі і разбуралі Курапаты.Але народ сам, сваёй воляй стварыў тутМэмарыял. Ён магутны. Ён ёсьць і будзе.І тады чыноўнікі вырашылі ўлезьці сюдысамы пад выглядам дабрадзеяў, каб потымуказваць чалавеку, дзе ён павіненмаліцца, па якіх дарожках хадзіць,дазваляць ці не дазваляць ставіць крыж,ці пакласьці камень.

Тымчасам Народны Мэмарыял -- гэта помніквечнасьці. Крыжовае шэсьце -- гэта часткаМэмарыялу Вечнасьці, калі людзі нясуцькрыжы і ставяць іх на магілах расстраляных.І так з году ў год, з пакаленьня ўпакаленьне. Кожны можа прынесьці сюдызнак сваёй памяці, пашаны і смутку.Помнік і памяць будуць існаваць вечна.Але гэта ўсёплянуе зьнішчыць тут антыбеларускаяўлада. Мы ведаем яе натуру, яе зьдзекнад нацыяй і людзьмі. Мы супраць устаноўкічужароднай канструкцыі на "Галгофе"Народнага Мэмарыялу.

Япрасіў бы ўсіх падтрымаць гэтую пазыцыю,каб не пусьціць рэжымнае чынавенстваў сьвятое месца.

Прапануюпасьля гэтага мітынгу Памяці і Жальбысабрацца тут актыўным людзям, энтузіястам,абаронцам Беларусі і запачаткавацьАргкамітэт Усебеларускай Мэмарыяльнайканфэрэнцыі грамадзкасьці РэспублікіБеларусь. Трэба арганізаваць такуюканфэрэнцыю па пытаньнях ушанаваньнянароднай памяці і народных магіл,падрыхтаваць дакуманты ў ЮНЭСКА, зваротыда суседзяў і грамадзянскайсупольнасьці памежных краінаў.

Узаключэньне я, як чалавек, магчыма,найбольш абазнаны аб Курапатах, хачунагадаць пра сэнс і зьмест Курапатаў.Гэта магільнік масавых расстрэлаўлюдзей расейскімі бальшавікамі ў часысталінскага генацыду 1937-1941 гг. На працягупяці гадоў, дзень і ноч, сюды вазілімашынамі на расстрэл людзей, якіх хапаліпа маскоўскіх планах і сьпісах у гарадахі вёсках Беларусі. У большасьці людзейрасстрэльвалі па рашэньнях пазасудовыхворганаў (так званых "троек"). Кожныдзень з НКВД БССР у Маскву ішла інфармацыяаб колькасьці і статусе расстраляных.Гэта быў канвеер, машына зьнішчэньнялюдзей.

У1988 годзе Курапацкія магілы былідасьледваны мной археалагічным мэтадаму рэчышчы крымінальнай справы, распачатайпракуратурай БССР. Археалагічны мэтаддаў магчымасьць выявіць і навуковаабгрунтаваць, што ў канцы 40-х--пачатку50-х гадоў адбылася выемка парэшткаўлюдзей з расстрэльных ямаў. Пахавальныпласт застаўся толькі на глыбіні калядвух мэтраў. Падлікі паказалі, шторэальная колькасьць расстраляных ізакапаных у Курапатах сягае каля чвэрцімільёна чалавек. Гэта ёсьць навуковааргумэнгтаваны факт.

Тымчасам крыміналістыка апэруе толькіўлікамі. Гэта значыць -- толькі канкрэтнаадкапанымі парэшткамі людзей, тымі, штозасталіся на дне магільных ям. Адсюльзьявілася лічба -- 32 тысячы забітых. Гэтаважна для суда. Тым часам для гісторыіістотнымі зьяўляюцца якраз навуковыядасьледваньні і аргумэнты. Вось чамумы абяўляем пра 250 тысячаў забітых уКурапатах.

Калібудуць адчынены архівы, то шмат што яшчэдадасца да нашых дасьледваньняў і ведаў.Але шчыра скажу: гледзячы на гэты сьвет,я ня надта на тыя архівы спадзяюся.Людзі, якія ў аблачэньні япіскапаў РПЦпагражаюць чалавецтву "адкрыць атамнычарнобыльскі кранік", а іншы, у кагокнопка вайны, вяшчае, што ў выніку атамнайвайны рускія пойдуць "у Рай", аастатнія "здохнуць", -- такія людзімаралі ня ймуць. Мы тут, у Курапатах,гэта добра разумеем. Гэта такія вось"кранікі" і крамлёўскія гномыпакінулі нам пасьля сябе Курапаты. Гэтаіхняя подлая ўлада і акупацыя зрабілізь Беларусі магілу. Вечна гарэць ім упекле -- гангстэрам і забойцам, -- а нябыць у раі.

ПамятаймаКупапаты! Аберагайма магілы нашыхзакатаваных продкаў, эліту і простыхлюдзей! Дбайма пра нашу мову і свабоду!Любем Беларусь і наш народ! Слава дзядам!Слава Айчыне!

28кастрычніка 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК