ЗГУРТАВАНЬНЮ БЕЛАРУСАЎ КАНАДЫ
ЗгуртаваньнюБеларусаў Канады з нагоды Юбілею.
ЗянонПазьняк.
27кастрычніка 2018 г. Нью-Ёрк
Паважаныясябры Згуртаваньня Беларусаў Канады,віншую Вас з 70-гадовым юбілеем Вашайслаўнай арганізацыі, якая жыве, дзейнічаеі працягвае традыцыі пачынальнікаў.Зычу Вам ісьці і надалей сьветлым шляхамсьветлай Беларусі, дзеля радасьці Вассамых і шчасьця дарагойБацькаўшчыны.
Кожныз нас, вымушана ці па абставінах жывучыза мяжой, адчувае, што ёсьць Бацькаўшчына,што ёсьць наша дзяржава, што Беларусьжыве. Як бы там ні складваліся абставіны,але дзяржава Беларусь сваім існаваньнемдае нам сілы і вольнае адчуваньнеў сьвеце. Гэта наш родны дом, ён ёсьць,мы яго маем.
Ёсьцьлюдзі, народы, што страцілі свойдзяржаўны дом пад бомбамі цізахопнікамі. Якое гэта вялікае няшчасьце!Якое цяжкае іхняе жыцьцё. У сьвецезасталася цяпер толькі адна краіна,якая займаецца вайной і захопам чужыхтэрыторыяў. І гэтая краіна, кіраўнікякой валодае атамнай кнопкай вайны,заяўляе, што ад вайны ўвесь сьвет"здохне", а яны пойдуць ў рай. Гэтаякраіна з шахідзкай псіхалогіяй інянавісьцю да сьвету знаходіцца наўсходзе Беларусі і рыхтуецца да агрэсіі.
Угэты час наймацней адчуваецца каштоўнасьцьроднага дому і існаваньне сваёй дзяржавы.Памятайма пра гэта, бо безБаларусі шчысьця на будзе мець ніхто.
Ітаму ўмацоўваем наш дом, дзе б мы нібылі ва ўсім сьвеце. Шануйма тут нашубеларускую мову, культуру, гісторыю,традыцыі і звычаі, бо на гэтым трымаеццанародны дом і яго абарона.
Дваццацьсем гадоў таму мы, змагары БеларускагаНароднага Фронту, пасьля 200 гадоў акупацыікраіны вярнулі незалежнасьцьнашай дарагой Бацькаўшчыны Беларусі.Яна ёсьць.
Алебарацьба прадаўжаецца.Ворагі чалавецтва не пакінулі намераўзнў захапіць нашу зямлю. Гібрыднаяпалітыка супраць нашай краіны пачаласяў 1994 годзе. Шмат каму з фронтаўцаўпрышлося пакінуць Бацькаўшчыну іпрацягваць змаганьне за мяжой. Тут мымелі падтрымку ўсёй беларускай эміграцыіАмэрыкі і Канады. Ідэёвымі фронтаўцамі,якія падтрымлівалі палітыку і справуБНФ "Адраджэньне", былі ў Канадзенайперш сябры ЗБК Барыс Рагуля, КастусьАкула, Раіса Жук-Грышкевіч, спрыяліМікола Ганько, Янка і Івонка Сурвілы. УАмэрыцы справе Народнага Фронтуахвяраваліся найперш АляксандарМіцкевіч, Антон Шукелойць, падтрымліваліЯніна Каханоўская, Юля Андрусышына і,практычна, ўся ваенная эміграцыя, якаяі стварыла арганізаваную беларускуюдыяспару ў Амэрыцы і Канадзе. Хвала іслава гэтым знакамітым беларусам ізаслужаным перад Беларусяй людзям.
Штоб я пажадаў цяперашняму пакаленьнюбеларусаў, сябрам ЗБК, гэта каб яны згоднасьцю і гонарам несьлі Беларускісьцяг, падняты папярэднікамі, іхнымізнакамітымі дзеячамі, каб Беларусь былаў іх перад усім, каб гучэла на вуснах,жыла ў сэрцы і квітнелаў справах. Віншую зь юбілеем! СлаваАйчыне! Жыве Беларусь!
27кастрычніка 2018 г. Зянон Пазьняк