ВІНШУЕМ АЛЕСЯ ЧАХОЛЬСКАГА!
22 кастрычніка2018 г. Алесю Чахольскаму споўнілася 60гадоў! Віншуем зь юбілеем!Зычым Алесю здароўя і вольнай Беларусі,дзеля якой ён і мы ўсе жывём. У юбілярашмат абавязкаў: ён адказны сакратарУправы КХП-БНФ, і БНФ“ Адраджэньне”, дырэктар Грамадзкай Дырэкцыі НароднагаМэмарыяла “Курапаты”, чалавек працыі дзейнасьці, загартаваны фронтавец,сапраўдны беларус, лідар з шматгадовымдосьведам палітычнай і грамадзкайпрактыкі, ён заўсёды поўны энэргіі ітворчых ідэй, якія найбольш укладае ўахову і існаваньне Курапатаў. Менавітана такіх людзях трымаецца наша народнаезмаганьне за будучыню і свабодуБацькаўшчыны.
Шчыра зычымспадару Алесю быць заўсёды такім маладымі мэтанакіраваным, дзейсным і ахвярнымдзеля ідэалаў вольнай Беларусі.Моцна абдымаем.
Сябры і кіраўніцтва
Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ
і БНФ “Адраджэньне”