ТРЫЦЦАЦЬ ГАДОЎ БЕЛАРУСКАМУ НАРОДНАМУ ФРОНТУ “АДРАДЖЭНЬНЕ”
(Выступна юбілейнай Канфэрэнцыі)
Паважаныяспадарыні і спадары, вітаю Вас і віншуюз трыццацігоддзем Беларускага НароднагаФронту «Адраджэньне» – знакамітайарганізацыі ў нацыянальнай беларускайгісторыі.
Уканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзянародныя франты былі створаныя ва ўсіхэўрапейскіх акупаваных краінах былогаСССР. Але самае глыбокае і самаерэвалюцыйнае значэньне мела стварэньнеФронту для Беларусі.
За70 гадоў савецкай акупацыі і антынацыянальнайпалітыкі Беларуская нацыя была ўжо,практычна, паралізаваная. Беларускаяшкола ў гарадах зьнішчана, гістарычнаяпамяць ліквідаваная, адміністрацыязрусіфікаваная, рэальна, ня гледзячына Канстытуцыю БССР, не існавала ніякагасуверэнітэту, ніякіх нацыянальныхправоў. Стаяла "жалезная заслона".Людзі ня ведалі, што ў сапраўднасьці адбываецца на сьвеце. Забароненая былапрыватная ўласнасьць. Чалавек цалкамзалежыў ад адміністрацыйнай сістэмы.
Гаварыцьу той час у беларускім грамадзтве прасвабоду, дэмакратыю, дзяржаўнуюнезалежнасьць было ня тое што бессэнсоўна,але небясьпечна. Такіх людзей лічылівар'ятамі, хворымі на галаву, якіягавораць пра незразумелыя нерэальныярэчы. Альбо ўспрымалі іх як дыверсантаўЗахаду, нястойкіх элемэнтаў, што падпаліпад уплыў буржуазнай прапаганды.
Азіраючысяна той час, уражліва пераконваешся, якуюзмрочную сілу мае таталітарная прапагандаі індактрынацыя ў несвабодзе. Практычна,на працягу аднаго-двух пакаленьняўграмадзтва ператвараецца ў натоўпбалваноў, які паўтарае ўбітае ў мазгіакупантамі і думае, што так уладкаваныўвесь сьвет.
Перадусімі франтамі стаяла тады, практычна,адна задача -- незалежнасьць краіны,выхад з СССР. Усё астатняе -- было ўсьлед.
Алебадай што толькі перад БеларускімНародным Фронтам стаяла яшчэ першаснаяперадумова -- адраджэньне нацыі. "Ненацыі",натоўпу саўкоў -- незалежнасьць і свабоданепатрэбныя. І вось над гэтымі дзьвумазадачамі пачалася праца нешматлікіхвольных людзей. Беларускі Народны Фронтбыў названы "Адраджэньне". Праздва гады пасьля яго ўтварэньня былопастаўлена пытаньне пра незалежнасьцьБеларусі. Яшчэ праз год -- дасягнутанезалежнасьць. Усё разьвівалася вельміхутка. Так хутка, што грамадзтва непасьпявала за авангардам. Патрэбны быўчас на станаўленьне. А яго не было.
Длягрунтоўных пераменаў у грамадзтве мусіўбы быць палітычны клас, здольны тыяперамены ажыцьцяўляць. Гэта перш за ўсёлюдзі узростам 40-50 гадоў з вопытам жыцьцяі грамадзкай дзейнасьці. На шчасьце,такія людзі былі.
Асновапад незалежнасьць і вольную дзяржавубыла закладзена яшчэ ў 1960-х гадах, ці,як тады казалі, у час хрушчоўскай адлігі.Гэта быў даволі рамантычны час, каліпрачнуліся маладыя нацыянальна жывыясілы. Рэпрэсіі прыдушылі шасьцідзесятнікаў,але ня зьнішчылі іх. Праз 20 гадоў у 80-хяны ўзвалілі на свае плечы лёс незалежнасьцікраіны. Гэта людзі, якія ў 80-х ужо быліў сістэме гаспадаркі, навукі, войска,рабочых спэцыяльнасьцяў, адукацыі дыабслугі. Гэта ўжо былі асобы, улучаныяў сацыяльныя структуры грамадзтва, наякіх трымалася жыцьцё. Сярэдні ўзростФронта напачатку 90-х быў 40-50 гадоў(зрэшты, як і паўсюдна ў фронтах тагочасу). Сацыяльны ўзровень ёсьць важныаспэкт палітыкі, які спрыяў падтрымцыграмадзтва і адчыняў магчымасьціпераабраньня ўлады.
Увасьмідзесятыя гады, у часы перабудовы,гэтак жа, як і ў шасьцідзесятых гадах,зьявіўся маладзёвы беларускі рух,абаперты на гісторыю і культуру.Характэрна, што гэты рух, рэагуючы наўладнае асяроддзе, быў таксама безагляднаантыкамуністычны і антысавецкі. Як і ў60-х, тут закладвалася будучая асновавольнай Беларусі. Палітычна здольныяпрадстаўнікі моладзі ўключыліся ўНародны Фронт, некаторыя былі выбраныяў Вярхоўны Савет.
Авангардбеларускага Адраджэньня сфармаваўсятады даволі моцны. Не было б невырашальныхпраблемаў з уладкаваньнем і функцыянаваньнембеларускай дэмакратычнай дзяржавы. Алеадсутнасьць улады беларускага Адраджэньня,умяшаньне зьнешніх варожых расейскіхсілаў у справы Беларусі сыграла фатальнуюролю ў палітычна неакрэпшым беларускімграмадзтве. Аднак незалежнасьць былаўжо дасягнута. Яна была.
Тымчасам абставіны былі такія, што БеларускіНародны Фронт, ставячы задачу незалежнасьціБеларусі, адначасна рыхтаваў адраджэньненацыі, мовы, сьведамасьці, гістарычнайпамяці, культуры і г. д. Гэта значыць --рыхтаваў тое асяроддзе, якое павіннабыло падтрымаць барацьбу і змагацца занезалежнасьць Беларусі. Гэта быланеабходнасьць часу. Мы бачылі, штопачынаецца агульны рух за незалежнасьцьу акупаваных краінах СССР, і калі мы нескарыстаем той гістарычны момант іагульны ўздым за свабоду ад СССР, то ўадзіночку мы ўжо ня збавімся ад Масквыі свабоды не здабудзем.
Нацыянальнаестановішча ў беларусаў было найгоршае.Тут амаль усё жывое было выбіта і татальнавытраўлена акупантамі. Камунізмамгвазьдзілі, як молатам, нішчачы мову,школу, гісторыю. Зьнішчаючы Беларусь,рускія імпэрцы засланяліся камунізмам.Гэта яны, маўляў, камунізм будавалі.
Яксьведчыць гістарычная практыка, нанацыянальную асьвету народа, як правіла,ішло дзясяткі гадоў. Тым часам БеларускіНародны Фронт мусіў тое зрабіць загод-два. Інакш магло б стацца, што пранезалежнасьць не было б каму казаць.
Другіаспэкт складанасьці Адраджэньня быў утым, што ў выніку татальных рэпрэсыяў,забойстваў і жорсткай антынацыянальнайпалітыкі, камуністычная партыя ўБеларусі, асабліва яе верхавіна інамэнклятура, была яра антыбеларускайі праводзіла пасьлядоўную антынацыянальнуюдзейнасьць. Гэтым тлумачыцца тое, штоБеларускі Народны Фронт стаў самымантыкамуністычным з усіх франтоў уСавецкім саюзе. У БССР не былонацыянал-камунізму і нацыянал-камуністаў(за выключэньнем, хіба, некалькіх асобаў).
Такімчынам, калі пераходзіць да дэфініцыяў,то Беларускі НародныФронт – гэта народнырух і палітычная арганізацыя адначасна,якая змагалася ў Беларусі з камунізмамза дэмакратыю і незалежнасьць краіны.Аргкамітэт Фронту быў утвораны 19кастрычніка 1988 года. 23-24 чэрвеня 1989 годаў Вільні (у Менску ўладане дазволіла) адбыўсяПершы ўстаноўчы Зьезд БНФ. 25 жніўня 1991года Народны Фронт дамогся рэальнайдзяржаўнай незалежнасьці Беларусі іспыніў дзейнасьць КПСС-КПБ. Упершынюза 200 гадоў расейскай акупацыі Беларусьрэальна стала незалежнай дзяржавай.Камунізм як палітычная сістэма іідэалёгія быў ліквідаваны. Але ўсяструктура дзяржаўнай улады засталасяў руках старой камуністычнай, і штоістотна – прамаскоўскай каланіяльнайадміністрацыі. Гэта прадвызначыладалейшы ход падзей. Сілы былі несувымерныя,а грамадзкі ўздым пасьля фармальнайліквідацыі КПСС пайшоў на спад.
Сітуацыявымагае тлумачэньня для сучаснагамалаінфармаванага чалавека, чаму ў 1991годзе пасьля краху КПСС у Эстоніі, Латвііі Летуве ўладу лёгка перанялі нацыянальныясілы, а ў Беларусі і на Ўкраіне засталісястарыя каланіяльныя ўлады.
Адказпросты: таму што ў Прыбалтыйскіх савецкіхрэспубліках нацыянальныя сілы былі ваўладзе пры камунізме, а ў Беларусі і наЎкраіне – не.
Усавецкай Беларусі нацыянальнаяадміністрацыя была вынішчана ў вынікурэпрэсіяў яшчэ ў 30-х гадах, усе беларускіяшколы ў гарадах зачыненыя, нацыянальнаяідэя аб’яўлена буржуазнай і антысавецкай,а беларуская мова ў публічным ужываньні– праявай антысавецкага нацыяналізму.
Намесца забітых адміністратараў беларусаўпрысылалі кадры з Расеі. Прытым абыкаго, абы не беларус. Гэта балі так званыяпартыйныя «выдвіжэнцы». Яны, плюскіроўныя партызаны НКВД, якія вайнойвынішчалі беларусаў, а пасьля вайныперанялі ўсю ўладу ў Беларусі, стварылітут атмасфэру нянавісьці да ўсягобеларускага. Уся кіроўная камуністычна-савецкая адміністрацыяў БССР была антынацыянальнай.
Менавітаправячая камуністычная партыя БССРбыла першым і галоўным ворагам беларускайнезалежнасьці, мовы і культуры. Менавітазь мясцовай камуністычнай адміністрацыяйнайперш змагаўся не на жыцьцё, а насьмерць за незалежнасьць, дэмакратыюі суверэнітэт Беларусі Беларускі НародныФронт.
Кіруючыякамуністычныя партыі Прыбалтыйскіхсавецкіх рэспублік не выступалі супрацьсуверэнітэту сваіх краінаў, далімагчымасьць вольна дзейнічаць НароднымФрантам і шмат у чым нават спрыялі іхняедзейнасьці. Незалежнасьць там незьяўлялася унутраннай грамадзкайпраблемай, а толькі пытаньнем часу.
Длятаго каб нацыя рэалізавалася цалкам яккультурная і дзяржаўна-гістарычнаяагульнасьць людзей, патрэбны пэрыяд яедзяржаўна-культурнага станаўленьня.Гэта ў сярэднім 20 гадоў – адно пакаленьне.Пэрыяд дзяржаўнага незалежнагастанаўленьня мелі ўсе нацыі, якіястварыліся ў ХІХ-ХХ стагоддзях. 22 гадыпрыбалтыйскай нацыянальна-дзяржаўнайнезалежнасьці зрабілі гэтыя нацыінезьнішчальнымі. Сталінскія рэпрэсііне падрэзалі іхняе нацыянальнаевыжываньне, бо сьведамым быў ужо нятолькі нацыянальны авангард, але ўвесьнарод, усё пакаленьне. Нацыянальнаепрарастала натуральна нават у камуністычнайформе.
Беларусьня мела пэрыяду незалежна-дзяржаўнаганацыянальнага станаўленьня. БНР былазадушана ў зародку. Пад савецкай акупацыяйсярод тых, што засталіся жывымі, выраслапакаленьне няпомнячых і няведаючых. Івось у такіх умовах нешматлікаянацыянальная эліта – Беларускі НародныФронт – распачала барацьбу з камунізмамза волю і незалежнасьць краіны.
(Уацэнках зазначу, чаму я лічу Лукашэнкусамым вялікім палітычным злачынцам уБеларускай гісторыі. Ён сьведама скалечыўмаладосьць нацыі, сьведама ня даў ёйнацыянальна-культурна рэалізавацца ўдзяржаве, вырасьці, стаць на ногі. Кабнаправіць калецтва, спатрэбіцца яшчэмінімум адно пакаленьне ў вольнайнацыянальнай Беларусі, а ў рэчаіснасьці– два).
Стварэньнеі дзейнасьць Беларускага НароднагаФронту стала сапраўды ўнікальнай іадметнай старонкай у барацьбе за свабодуна ўсім абшары СССР.
Нагадаюстановішча. У 1980-х гадах Савецкі Саюззайшоў у фінансавы і эканамічны тупік.Крах быў непазьбежны. Ратуючыся, камуністыаб’явілі пра перабудову сістэмы,зьмякчылі цэнзуру і абвясьцілігалоснасьць, магчымасьць людзямудзельнічаць у выбарах. Грамадзтвапрышло ў рух. У 1988 годзе ў Эстоніі ўасяроддзі нацыянальнай камуністычнайі творчай інтэлігенцыі ўзьнікла ідэястварэньня Народнага Фронту – руху задэмакратыю, свабоду і суверэнітэт.
ПасьляЭстоніі наступны Народны Фронт быўствораны ў Латвіі, потым у Летуве і,нарэшце, нечакана для Масквы і мясцовыхкамуністаў – у Беларусі.
Усесілы каланіяльна-камуністычнай сістэмыў Беларусі былі кінутыя на недапушчэньнезьяўленьня Народнага Фронту. КіраўнікіКПБ урачыста паабяцалі ў Маскве, што ўБеларусі Народнага Фронту ня будзе.Выношваліся нават планы стварыць свой“народны фронт” зь ліку камуністаў,каб забегчы наперад і скампрамэтавацьідэю.
Усёпрышло ў рух пасьля адкрыцьця Курапатаў.Падзея перавярнула сьведамасьцьграмадзтва, узьняла людзей да актыўнайпазыцыі. Беларускі народ засьведчыў,што ён духоўна жывы і яму не абыякавылёс свайго мінулага і будучыні краіны.
АдкрыцьцёКурапатаў паўздзейнічала на становішчава ўсім СССР. У Курапатах упершыню былівыяўлены рэальныя ўлікі генацыдубеларускага народа, улікі, якія маглістаць доказам у судзе над камунізмам.Камуністы ўспалашыліся, мабілізавалісвае сілы і… ўпершыню прайгралі. Нічогаім не дапамагло. Вымушаны былі прызнацьфакт расстрэлаў нявінных людзей ворганаміНКВД. Гэта быў удар, ад якога КПСС ужоне паднялася, і першы цьвік у трунурасейскага камунізму.
Восьчаму пакуль будзе існаваць КГБ, Лубянка,расейская імпэрыя, «русскиймір» і халуі «русского мира»– усе яны любым спосабам будуць імкнуццаабылгаць і зьнішчыць Курапаты.
Пасьляадкрыцьця Курапатаў ідэя НароднагаФронту вісела ў паветры. Але арганізавацьяго фармальна было вельмі цяжка. Кагэбістыі агентура, як кажуць, сядзелі ў кожнагана карку. Небясьпеку ўяўлялі таксамарозныя актыўныя балбатуны, якія пачалізьбірацца ў розныя клубы, кшталту“Современник” і выступаць па-рускупра дэмакратыю ды эканоміку, абмяркоўваючыпрачытанае ды пачутае, ды шкадуючы, штоняма ў Беларусі яшчэ народнага фронта.Калі б такая дэмакратычна-касмапалітычнаятусоўка выскачыла б, раптам, з заявайпра стварэньне народнага фронту, тоідэя была б спрафанаваная, а грамадзтвадэзарыентаванае. А менавіта такія намерытады і ўзьнікалі сярод маргіналаў.
НародныФронт (як паказалі таксама падзеі ўПрыбалтыцы) – гэта перш за ўсёнацыянальна-дэмакратычны рух засуверэнітэт і незалежнасьць краіны.Толькі на нацыянальнай ідэі можнабыло аб’яднаць нацыю на змаганьне заідэалы свабоды і незалежнасьці. Любаяпрафанацыя (асабліва ў беларускіхумовах) магла б фатальна пашкодзіцьсправе.
Усёгэта змусіла прысьпешваць працу. Летам1988 года ў Менску пад уплывам адкрыцьцяКурапатаў была створана арганізацыйнаягрупа “Камітэт 58”, якая пачала рыхтавацьдакуманты і канфэрэнцыю па стварэньніарганізацыі “Мартыралог Беларусі”.Тут рыхтаваўся той траянскі конь, наякім можна было ўехаць у БеларускіНародны Фронт. У “Камітэце 58”, аднак,пра гэта ня ведаў ніхто. Інакш ідэя маглаб не ажыцьцявіцца.
Укастрычніку мы (арганізацыйная група«Камітэту-58) рэзка прысьпешылі скліканьнеўстаноўчай канфэрэнцыі Мартыралога,бо была засьцярога, каб камуністы нескарысталі маргінальных дэмакратаў іне справакавалі прафанацыі ідэі Фронту.
Камуністыбылі супраць арганізацыі Мартыралога.Нас падтрымаў Саюз Кінематаграфістаўі дазволіў правесьці канфэрэнцыю ў ДомеКіно (будынак касьцёла сьвятых Сымонаі Алены, так званы “Чырвоны Касьцёл”).На сход мы запрасілі прадстаўнікоўМенгарсавета, Пракуратуры БССР,Міністэрства Ўнутраных Справаў і іншыяўлады. Усе яны прышлі, каб даць нам бой.І далі бой, але прайгралі, бо нас былобольш. Людзі зьехаліся з усёй Беларусіі прагаласавалі за Мартыралог.
Ітут камуністычныя ўлады трапілі ўфатальную пастку, што выклікала потымпаніку ў шэрагах іхняга начальства.Пасьля таго, як мяне абралі на старшынюМартыралога, я паставіў пытаньне абстварэньні Аргкамітэту БеларускагаНароднага Фронту і аб ператварэньнідэлегатаў канфэрэнцыі ў арганізацыйнысход па стварэньні БНФ. Заля ўзарваласяад воплескаў і грому энтузіязма. Прытымкожны меў права галасаваць (у тым лікуі запрошаныя камуністычныя начальнікі).Трэба было бачыць іхнія фізіяноміі. Яныў большасьці не галасавалі, альбогаласавалі супраць і такім чынам супрацьволі ўдзельнічалі ў стварэньні БНФ.Начальства і агентуры было больш за стоасобаў. Але гэта менш 1/3 дэлегатаў, ікамуністы не маглі ўжо сарваць стварэньнеБНФ, а іхны ўдзел засьведчыў унікальныдэмакратызм сходу, калі ў стварэньніФронту вымушана прынялі ўдзел наватяго ворагі (паўтаруся, хоць і самы тагоне жадаючы).
Праздва тыдні, 30-га кастрычніка 1988 года, учас масавага сьвяткаваньня “Дзядоў”,камуністы вырашылі адпомсьціць Фронтуза ганьбу і рагромнае паражэньне.Рыхтавалі крывавую лазьню кшталтуАлма-Аты 1986 года з задумкай зваліць вінуна Фронт і, абазваўшы ўсіх фронтаўцаўфашыстамі, расправіцца і разграміцьнародны рух. Тады ўпершыню ўладывыкарысталі сьлезацечны газ, зьбілішмат людзей. Але мы разгадалі злавеснуюзадумку камуністаў. Пра гэта намі былогучна аб’яўлена з просьбай не паддаваццана правакацыю (не аказвацьфізічнага супраціву) . І ніхто не паддаўся.Творчая інтэлігенцыя пасьля гэтыхпадзей адвярнулася ад камуністаў.Правакацыя ганеба правалілася, аводгульле яе пракацілася па ўсім СССРі мела вырашальнае значэньне для далейшыхпадзей у Савецкім Саюзе.
30-гакастрычніка 1988 года Беларускі НародныФронт засьведчыў для ўсёй савецкайімпэрыі, што грубую камуністычную сілуможна перамагчы розумам і вытрымкай.Гэтая маральна-палітычная перамога БНФбыла вызначальнай. Фронт стаў пашыраццапа ўсёй Беларусі хуткімі крокамі.
Каліб жа беларусы не зразумелі тады планаўправакатараў і ўвязаліся ў бойку(унутраным войскам, як потым высьветлілася,былі раздадзеныя баявыя патроны), токамуністы патапілі б Менск у крыві, ікроў палілася б па ўсёй савецкай імпэрыі.
Характэрна,што ад самага пачатку Фронту, ад самайяго арганізацыі у немагчымых умовах –увесь час былі спрэс пасьпяховыя акцыіі Фронт імкліва пашыраўся, нягледзячына жудасную камуністычную прапагандуі адміністрацыйнае супрацьдзеяньне.
Устудзені 1989 года ўзьнікла прынцыповаесупрацьстаяньне з камуністамі. Фронтпачаў рыхтаваць усеагульны мітынг уМенску, нягледзячы на забарону ўлады.Урэшце, зразумеўшы, што БНФ не адступіццаі будуць завіхрэньні, улада здрыгануласяі прапанавала стадыён Дынама (абы не навуліцы). Сабралася 40 тысяч чалавек –поўны стадыён. Выступоўцы распляскалікамуністаў. Пасьля мітынгу маса вывалілана вуліцы і пад Бел-Чырвона-Белымісьцагамі пайшлі па горадзе, гукаючы«Жыве Беларусь!» На той час гэта былоўпершыню, незвычайна і выглядала, якрэвалюцыя. Абывацель упаў у прастрацыю.
Украсавіку гэтага ж года у ДзеньЧарнобыльскай катастрофы Фронтарганізаваў на плошчы Леніна ў Менску несанкцыянаванае мерапрыемства –«Гадзіна смутку і маўчаньня». Сабраласядзесяць тысячаў чалавек з чорныміхаругвамі і чарнобыльскімі лёзунгаміна чорным палатне. Усе стаялі моўчкіцэлую гадзіну, трымалі ў руках запаленыясьвечкі і кожныя паўмінуты чуўся ударвялікага звана, які мы прынесьлі з сабой.Званіў звон, гарэлі сьвечкі, маўчалітысячы лэдзей. Узьдзеяньне на асяроддзебыло незвычайнае. У гарвыканкаме, уГАЛОЎАПУ, у педінстытуце, ва ўсіх дамахна плошчы людзі глядзелі ў вокны ўражаныя.А пасьля заканчэньня мінакі падыходзіліі выказвалі сваё ўзрушэньне.
Угэты ж час адбывалася проста фантастычнаявыбарчая кампанія ў Вярхоўны Савет СССРпа хітрым гарбачоўскім выбарчым законе.Фронт зьбіраў дзясяткі тысячаў людзей,сістэма трашчэла, але адчайна трымаласяза магчымасьці ўлады і адміністрацыйнырэсурс. Але нават тут удалося правесьцінекалькі сваіх кандыдатаў (якіх неразглядзелі камуністы).
Летамбылі магутныя экалягічныя мітынгі ібарацьба за праўду пра Чарнобыль, запакараньне вінавайцаў радыяцыйнагаабпраменьваньня людзей. У чэрвенітрыюмфальны ўстаноўчы зьезд БНФ уВільні.
26лютага 1990 года Беларускі Народны Фронтзноў паказаў прыклад змаганьня ўсямуСавецкаму Саюзу. На плошчы Незалежнасьці(тады – Леніна) БНФ сабраў масавыперадвыбарчы мітынг, больш за сто тысячаўлюдзей. На мітынгу было прынята рашэньнеісьці да будынка тэлебачаньня, брацьтэлецэнтар у аблогу і выступіць уадкрытым эфіры з крытыкай камуністаўі са зваротам да народу падтрымлівацьНародны Фронт. Усё так і было зробленаспакойна, без штурханьня і зьняваг.Тэлебачаньне і ахова проста капітуляваліперад народам. 15 хвілін мы казалі ў эфіртое, што лічылі патрэбным казаць.
Дзьвегадзіны пасьля нашага эфіру вісела наэкране нерухомая застаўка. Потым янаадчынілася і на экране ўсе ўбачылічленаў бюро ЦК КПБ, сакратароў ЦК,міністраў і т.п. – усіх 11 асобаў, якіясядзелі з разгубленымі тварамі і мямлілісвой камуністычны “адлуп”. Заўважу,нічога падобнага ў СССР не было.Беларускі Народны Фронт быў наперадзеантыкамуністычнага змаганьня.
Вяснойгэтага года частка фронтаўцаў прабіласяна выбарах у Вярхоўны Савет. Была ўтвораналегендарная цяпер дэпутацкая апазыцыяБНФ, якая здамінавала ўвесь камуністычны«парлямант». Ўвесь народ глядзеў патэлебачаньні ў адкрытым эфіры паседжаньніВярхоўнага Савета і прамовы фронтаўскіхдэпутатаў як яны «лупцавалі» ў выступахкамуністычную намэнклятуру. У ліпені,дзякуючы найперш фронтаўскім дэпутатам,была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўнымсуверэнітэце БССР.
Угэтым жа годзе 7-га лістапада на галоўнаекамуністычнае сьвята Беларускі НародныФронт арганізаваў і правёў першую ўСССР масавую антыкамуністычнуюдэманстрацыю. Трыццаць-сорак тысячаўдэманстрантаў ішлі па праспэкту іскандавалі “Далоў камунізм”, а наплошчы Леніна скінулі пад ногі помнікагалоўнаму злачынцу атрыбуты ленінскагакамунізма.
Укамуністаў БССР пасьля гэтага былазацяжная гістэрыка, а ў маскоўскіхуладаў ціхі стаўбун. Камунізм трашчэў.Беларускі Народны Фронт быў на вастрыібарацьбы з камунізмам ва ўсім СССР.
УПрыбалтыцы ў гэты час адбываліся масавыяакцыі Народных Франтоў за сувэрэнітэтбез канфліктаў і сутыкненьняў, а ўБеларусі – пік антыкамуністычнайбарацьбы. Тут кожны з нас разумеў, штоне ліквідаваўшы антыбеларускі прарасейскікамунізм, аб незалежнасьці Беларусі няможа быць і гаворкі. Камунізм і правячыятут камуністы, якія слухаліся Масквы,былі галоўнымі ворагамі незалежнасьціБеларусі. Масква дзейнічала празь іх.
БеларускамуНароднаму Фронту ўдалося зрабіць уБеларусі амаль што немагчымае –ліквідаваць камунізм і дамагчысянезалежнасьці краіны. Таму я частапаўтараю, што палітыка – гэта ёсьцьмастацтва немагчымага.
Тыянадзвычаныя хвалюючыя дні змаганьня,асабліва, калі ў жніўні 1991-га мы дасягнуліНезалежнасьці, нібы сёньня стаяць умаіх вачах. І спадзяюся, у памяці маіхсяброў, якія яшчэ засталіся жыць. Кожныз нас тады адчуў і перажыў хвілінынезвычайнага шчасьця, якое ні з чымнельга параўнаць. І напэўна шмат хто знас сабе падумаў, што дзеля гэтага, дзеляшчасьця дзяржаўнай НезалежнасьціБеларусі варта было жыць на сьвеце, якімбы цяжкім не сталася тое жыцьцё.
Намэнклятурнаярэакцыя ў першай палове 90-х, наступны“лукашызм”, пачатак гібрыднай вайныі ўнутраная акупацыя Беларусі – гэтаўжо пытаньні ўлады і працяг пэрманэнтнайбарацьбы нашай дзяржавы з Масквой.
НепрыхільнікіБеларусі, людзі з каланіяльнайсьведамасьцю, эгацэнтрысты і абывацелі,якія ня ўдзельнічаюць у грамадзкімжыцьці, і не прымалі ўдзелу ў змаганьніза незалежнасьць, выяўляюць сваюнепрыхільнасьць складаньнем розныхвыдумак. Найбольш папулярны сярод іхузор творчасьці кшталту. «Незалежнасьцьўпала зь неба». Істотна, што для бальшынігэтакіх людзей так яно і выглядала.Сядзеў з жонкай на дачы, акучвалі бульбу.Усё спакойна. Потым прыехалі ў Менск, атут чорт це што – нейкія сьцягі іншыя.Аказваецца незалежнасьць ужо. НейкіПазьняк ваду муціць.
Іншаякатэгорыя – інтэлектуалы, маўляў.Разважаюць з толкам, гэтак спакойна.Які там Фронт, кажуць, ды кіньце вы.Усяроўна незалежнасьць былы б і бязФронта. Атрымаў жа Туркмэністаннезалежнасьць і ўся Сярэдняя Азія бязФронту.
Усапраўднасьці сітуацыя была такой, штокалі б не існавала Беларускага НароднагаФронту, то сапраўды ўсе вакол мелі бнезалежнасьць. І Туркменістан таксама.Толькі адна Беларусь яе ня мела б. Рэальнатак было б. Такі быў стан. Цуду б нясталася, зь неба не звалілася б.
А з Туркменістанам лепш не раўняцца.Пастухі авечак на чале з дыктатарамстварылі нацыянальную дзяржаву, дзешкола, мова, начальства, сьведамасьць– ўсё туркменскае. У іх ёсьць нацыянальнаябудучыня. Дыктатары ня вечныя.
Тымчасам беларусы – насьледнікі вялікай,моцнай, гістарычнай культуры, геапалітычнынарод, стваральнік дзяржавы ВялікагаКняства Літоўскага ад мора да мора,гэтыя беларусы ня маюць цяпернібеларускай школы, ні мовы, ні нацыянальнаганачальства, ні сьведамасьці– ўсё не беларускае і дыктатар неТуркменбашы, не за свой народ, а халуймаскоўскі, здраднік і хам, лапацькаснаязычны, неадукаваны, ілжывы іпрадажны, які нішчыць нацыю і гадзіцьўсім у душу, пазбаўляе нацыянальнайбудучыні. Алеён для паловыбеларусаў(як для туркменаў Туркменбашы і Гурбангулы)– «харошы прэзідзент».
Гісторыя,якая ніколі не засвойваецца, і, на якойніхто ня вучыцца, на гэтых прыкладахпаказвае, што, дбаючы пра краіну інарод, шляхам дыктатуры, ціску,індактрынацыі і прапаганды можна заадно пакаленьне з пастухоў стварыцьнацыю і нацыянальную дзяржаву, інаадварот, культурны, моцны, гістарычнынарод, які ганяў Маскву пад Воршай дынемцаў пад Грунвыльдам, ды кніжкідрукаваў, калі іншыя нават пісьмовасьціня мелі, ды магдэбурыяй кіраваўся, тады,калі ў іншых яшчэ й гарадоў не існавала,гэты народ можна апусьціць ніжэй за пастухоў, які стане сам сябе грызьці іганарыцца сваёй цемрай. Вось розьніцапаміж аўтарытарызмам дыктатурынацыянальнай і аўтарытарызмам дыктатуры антынацыянальнай, здрадніцкай, прадажнайі акупацыйнай. Правы чалавека парушаныяўсюды. Але глядзім, што на выхадзе і ціскладваецца будучыня нацыі.
ДзякуючыНароднаму Фронту, маем незалежнуюдзяржаву, маем грунт, пункут апоры, дзелябудучыні. Але ў становішчы гібрыднайвайны і пагрозы нацыі, будучыня можабыць забясьпечана толькі тады, каліна чале змаганьня будзе арганізацыя ілідары, якія стаяць (як Беларускі народныФронт) на Беларускай нацыянальнай ідэі.Ўсё астатняе – параза, марнае,беспэрспэктыўнае і бяссільнае.
ПерадБеларусяй вялікія выпрабаваньні, якіяпачаліся даўно і кладуцца на ўсёпакаленьне. Перамогі і вопыт БеларускагаНароднага Фронту хай стануць тут зарукайі дапамогай.
У80–90-я гады пры ўсёй пачварнай моцыгнілога Савецкага Саюза была аднаакалічнасьць, якая станоўча спрыяла ўнашай барацьбе. Мы былі не адны. Змагалісяўсе ад Каўказу да Фінскага заліву. ІГэтая салідарнасьць, гэтае бачаньнеадзін аднаго аказваецца вельмі дапамагала,натхняла на перамогу над агульнымворагам. Цяпер жа мы, беларусы, апынулісяадны толькі самы з сабой. Салідарызаваццаняма з кім, а ворагаў – легіён.
Становішчапачало зьмяняцца тады (як гэта ніпарадаксальна), калі Масква напала наУкраіну і Украіна выстаяла. Салідарнасьцьз Украінай ня толькі наш братэрскіабавязак, але і жыцьцёвая неабходнасьць.Бо зразумела, што наступная агрэсіяМасквы будзе супраць нас. ПерамогаУкраіны – гэта і нашая парамога. Той, хто можа трымаць зброю і гатовы да бою,павінен ехаць і дапамагаць украінцам ў барацьбе, памятаючы, што прыдзеццавярнуцца і ваяваць за свабоду Беларусі.Тут жа, у Беларусі – трэба рыхтавацца.Гэта справа сапраўдных мужчын. І кожныўжо ведае, што трэба рабіць.
Мінула30 гадоў калі быў створаны БеларускіНародны Фронт і запаліўся агонь свабоды.Іскры гэтага агню гараць і сьвецяць пасёньняшні дзень. Гэта быў Фронт палітычны,Фронт мірных людзей. Але настае час, якізапатрабуе фронту зброі і мужныхзмагароў. Яны ёсьць і справа запачаткаваная30 гадоў таму не загіне. Хай нішто непалохае нас! Ніякія выпрабаваньні.Беларусь вечная. Тут на гэтай зямліпачаўся канец царскай імпэрыі. Тутсканаў СССР. Тут у Менску, пачаўся канецРПЦ і тут, калі палезе да нас, сканаеРасея – прычына войнаў і гвалту іскопішча зла. І «тады, народзе,-- як пісаўКаліноўскі, – зажывеш шчасьліва, калімаскаля над табой ня будзе». Працуйма,змагаймася і набліжайма гэты дзень. СлаваАйчыне!
19кастрычніка 2018года. ЗянонПазьняк