У МЕНСКУ АДБЫЛАСЯ КАНФЭРЭНЦЫЯ Ў ГОНАР 30-ГОДДЗЯ ЎТВАРЭНЬНЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ

20кастрычніка 2018 г. Кансэрватыўна-ХрысьціянскаяПартыя – БНФ правяла юбілейнуюканфэрэнцыю, прысьвечаную 30-годдзюўтварэньня Беларускага Народнага Фронту"Адраджэньне". Сабраліся фронтаўцырозных пакаленьняў, каб разам адсьвяткавацьпадзею, якая стала важнейшай у жыцьцімногіх зь іх і якая вызначыла шлях нашаганарода і краіны ў сучаснай гісторыі.Залю ўпрыгожвалі нацыянальныяБел-Чырвона-Белыя Сьцягі. Панаваўсьвяточны настрой, сустрэліся даўніясябры і аднадумцы.

Канфэрэнцыювёў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаўстаршыні Партыі і Фронту, дэпутатНезалежнасьці. Ён казаў пра гістарычнаезначэньне нашага нацыянальнага змаганьняў 1988-91 гг. Многія з фронтаўцаў, удзельнікітых падзей ужо ў іншым сьвеце, але нашанацыянальная справа жыве, маладзейшыяпрацягваюць змаганьне, жыве нашадзяржава, беларускі народ мае гістарычнуюпэрспэктыву.

Кінадакумэнталістсп. Сяргей Чырык, летапісец БеларускайРэвалюцыі, прадэманстраваў сваекінастужкі пра падзеі першага этапафронтаўскага змаганьня. Прагучаліаўтэнтычныя запісы выступаў тых гадоўВасіля Быкава і Зянона Пазьняка.

Быўзаслуханы даклад сп. Зянона Пазьняка,Старшыні БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ,-- “Трыццаць гадоў Беларускаму НароднамуФронту “Адраджэньне” (апублікаваны).Зачытаў даклад сп. Алесь Чахольскі,адказны сакратар Управы Партыі і Фронту.

Зуспамінамі выступілі ўдзельнікігістарычных падзей.

Вядомымастак сп. Мікола Купава распавёў прасход грамадзкасьці, які адбыўся 19кастрычніка 1988 года ў Чырвоным касьцёле(тады Дом Кіно) нашай сталіцы. Каліпатрыёты прышлі туды, то ўбачылі, штоцэнтральнае месца ў залі ўжо заняташчыльнай групай з сотні прадстаўнікоўкамуна-партыйнай намэнклатуры. Яныперамаўляліся між сабой, рыхтуючыся“сарваць спробы нацыяналістаў прыняцьантысавецкія рашэньні”. Але беларусаўбыло больш, мы не разгубіліся і намэнклатурапацярпела паразу. Беларускі НародныФронт “Адраджэньне” быў створаны, быўабраны яго аргкамітэт. Ніхто ўжо небаяўся партыйных чынушаў, людзі прымалісамастойныя рашэньні. І гэты настройнашай перамогі вызначаў усе тыя гады.

Сп.Валеры Буйвал, сакратар Управы Партыіі Фронту, прыгадаў эпізоды фронтаўскагазмаганьня. Усе пачулі пра ўтварэньнеаргкамітэту Фронта. Было вельмі прыемна,што мы ня горшыя за прыбалтаў, людзіпачалі пачувацца гаспадарамі на сваёйзямлі. Трэба зазначыць, што аналагічнаяарганізацыя – Народны Рух – былаўтворана ва Украіне толькі праз некалькімесяцаў, і ўкраінцы шмат чаму павучылісяна нашым прыкладзе.

Фронтаўскаезмаганьне пачалося з Дзядоў 1988 года.Тысячы людзей прышлі да Усходніх могілаксталіцы, каб ушанаваць памяць выдатныхдзеячаў культуры, пахаваных там. Шляхнам загарадзілі масы міліцыі і гэбэшнікаў.На заклік Зянона Пазьняка беларусыпрымянілі тактычны манэўр. Яныраспалавінілі сваю масу. Пад гуканьні“Усе на Курапаты!” вялікая грамадапайшла ў тым напрамку. Частка засталасяля могілак. Міліцыя ня ведала, што рабіць.Потым ускочыла ў свае аўтобусы і панесласяў Курапаты, каб не дапусьціць нас туды.І, такім чынам, мы мелі прыкладна 45хвілін, каб у полі правесьці мітынг,узьняць Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі, заявіцьаб тым, што пачынаем змаганьне завызваленьне Айчыны.

Паліцэйшчынавярнулася, пачала біць і арыштоўвацьлюдзей. Але дзяржымордаў ужо ніхто небаяўся. Ад моцнага ветру валіліся наасфальт нягеглыя “защитникисоветского строя”са сваімі шчытамі і палкамі. Народсьмяяўся зь іх. Перамагла беларускаясалідарнасьць, набірала моц народнаеадзінства.

Ужона наступны дзень па ўсёй краіне людзі,даведаўшыся пра брутальныя дзеяньніўлады, не напалохаліся, а пачалі стварацьгрупы падтрымкі Народнага Фронту(фактычна, мясцовыя структуры БНФ).Магутную плынь немагчыма было спыніцьальбо ўзяць пад кантроль. На выбары 1989года (у савецкі саюзны парлямант) і 1990года (у Вярхоўны Савет БССР) НародныФронт прышоў як магутная нацыянальнаяантыкамуністычная арганізацыя. Ваўмовах, калі БНФ ня меў афіцыйнайрэгістрацыі, а выбарчыя законы і працэдурыбылі недэмакратычнымі, фронтаўцыдамагліся перамогі, яшчэ большкансалідавалі змагарную часткуграмадзтва. У Вярхоўны Савет БССР удалосяабраць нацыянальна сьведамых палітыкаў,якія склалі там Апазыцыю НароднагаФронту і пачалі парляманцкую барацьбусупраць камуністычна-намэнклатурнайбольшасьці ў парляманце. Гэта быліважнейшыя крокі на шляху да нашайгалоўнай перамогі ў жніўні 1991 года, калібыла абвешчана незалежнасьць Беларусі.

Сп.Сяргей Антончык, вядомы рабочы лідэр,дэпутат Незалежнасьці, сябра СоймуПартыі і Фронту, распавёў пра рабочырух тых часоў. Пасьля фронтаўскагавыступу на Дзяды 30 кастрычніка 1988 годапа заводах пачалі бегаць ідэолагі істукачы ды галёкаць: “У нас у Мінскунацыяналісты выйшлі, каб ушанавацьГітлера. Фашысты! Фашысты!” Паўсюль укурылках рабочыя абмяркоўвалі падзеіі прыйшлі да высновы: калі падсадныягалёкаюць, то трэба разабрацца, штоадбываецца на самой справе. Калі ясустрэў фронтаўскіх актывістаў, якіяраздавалі ўлёткі на вуліцы, і прачытаўгэтыя ўлёткі, то зразумеў: трэба далучаццада гэтых людзей. Зразумелі гэта і рабочыя.

Незабываймася, што Зянон Пазьняк быўабраны дэпутатам Вярхоўнага Саветаменавіта ў Заводзкім раёне сталіцы. Мыпачалі арганізоўваць свабодныя прафсаюзы,праводзіць пікеты і страйкі, высоўвацьэканамічныя і палітычныя патрабаваньні,далучыліся да рабочага пратэсту, якіразгортваўся тады па ўсім СССР. Настройбыў баявы, народ ішоў у наступ на ўсіхнапрамках, савецкая намэнклатураразгублена абаранялася. І ўрэшцеправалілася.

Сп.Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыіі Фронту, дэпутат Незалежнасьці, прачытаўнавуковы даклад “Мова – галоўны чынніккансалідацыі беларусаў”. Не выпадковапасьля прыйсьця да ўлады прамаскоўскагарэжыму ў Беларусі ў 1994 годзе рэакцыяпачала перш за ўсё зьнішчэньне школьніцтваў беларускай мове, нашай нацыянальнайкультуры і традыцыі. Гэтае зьнішчэньнезьяўляецца галоўнай задачай Масквы,якая хоча ліквідаваць нашу дзяржаву,аслабіць, а потым выкарыстаць як расходныматар’ял наш народ. Не выпадковарусіфікацыя ёсьць зброяй зьнішчэньняў руках імпэрскай Масквы.

Мы– людзі старэйшага фронтаўскагапакаленьня – вучыліся ў 1940-50-я гады яшчэў беларускіх школах у вёсках. Менавітаз вёскі выйшла сёньняшняя элітанацыянальнай культуры. Мы фармавалісяў роднай мове. У 1950-я гады ў вёсках жылі70% беларусаў, у гарадах – 30%. А ў наш часу вёсках жывуць 20%, а ў гарадах – 80%.Менавіта ў гарадах адбываецца татальнаярусіфікацыя людзей. Многія дзеці ўжоне разумеюць беларускай мовы – трагічнывынік рэжымнага разгрому беларускагашкольніцтва і навязанага панаваньнясурагатнай расейшчыны, якая зьяўляеццагалоўным сродкам ня толькі дэнацыяналізацыі,але і абніжэньня інтэлектуальнагаўзроўню людзей, дэмаралізацыі ідэзарыентацыі грамадзтва.

Зрусіфікаванымграмадзтвам лёгка кіраваць ворагамбеларушчыны, ім удаецца падманвацьлюдзей і маніпуляваць імі. Ратаваццанам трэба ўжо сёньня. Павінны арганізоўваццаініцыятыўныя групы па навучаньню дзяцейі моладзі беларускай мове, культуры ігісторыі. Пасьля падзеньня каланіяльнагарэжыму антыбеларуская палітыка будзеспынена і забаронена. Ужо зараз мывыпрацоўваем праграмы па навучаньнюдзяцей і моладзі ў рамках беларускайадукацыі. Адным з мэтадаў зьяўляеццараспаўсюджаньне практыкі патранажнайслужбы, якая па ўсёй краіне будзедапамагаць сем’ям у наладжваньнінацыянальнай адукацыі. У гэтым ёсьцьнаша нацыянальна-дзяржаўная пэрспэктыва.

Сп.Уладзімер Раманцоў, сакратар УправыПартыі і Фронту, апісаў, як працаваліраённыя рады БНФ “Адраджэньне” ўсталіцы. У тыя гады быў вялікі грамадзкіўздым, бяспрыкладная палітычнаяактыўнасьць людзей. Фронтаўцы быліпаўсюль, ва ўсіх арганізацыях і напрадпрыемствах. Паседжаньні раённыхрадаў адбываліся ў аўдыторыях ВНУ,бібліятэках, іншых грамадзкіх месцах.На паседжаньні раённага актыву зьбіраласяпа 100 і болей чалавек, ішлі дыскусіі,выпрацоўвалася тактыка змаганьня.Менавіта тады зьявіліся выдатныякіраўнікі раённых арганізацый, такія,як, напрыклад, сп. Уладзімер Банкевіч.У Народным Фронце былі выдатныяспэцыялісты многіх прафэсій, навукоўцы,дзеячы культуры. Гэта была сапраўднаяальтэрнатыва тупой і бяздарнай савецкайнамэнклатуры.

Алемэтанакіравана ўсё пачалося 3 чэрвеня1988 года, калі ў газэце “Літаратура імастацтва” выйшаў артыкул пра КурапатыЗянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва.Страшная праўда пра злачынства расейскайакупацыі ўскалыхнула наша грамадзтва.Людзі ўжо не хацелі жыць у хлусьні іфальшы. Наступным ударам па камуністычнайсістэме былі фронтаўскія мерапрыемствына тэму Чарнобыльскай катастрофы. Народубачыў, пад якой злачыннай уладай ёнжыве. Мільёны буларусаў ужо не хацелітак жыць. Менавіта Народны Фронт паказваўшляхі змаганьня і ішоў у авангардзе.

Уканцэртнай частцы праграмы сп-ня ТацьцянаГрыневіч і сп. Алесь Галіч цудоўнавыканалі патрыятычныя і лірычныя песьні,грамада падпявала.

Назавяршэньне фронтаўцы засьпявалібеларускі духоўны нацыянальны гімн“Магутны Божа”.

Пазаканчэньні мерапрыемства было праведзенапаседжаньне Сойму КХП-БНФ і БНФ“Адраджэньне”. Сябры Сойму абмеркавалібліжэйшыя мэмарыяльныя мерапрыемствына Дзяды, выказаліся наконт рэжымнагаўварваньня ў Курапацкую сьвятыню. Былопрынята рашэньне аб недапушчэньніразбурэньня гармоніі Народнага Мэмарыялачужародным “знакам” ад уладаў уКурапатах.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

20кастрычніка 2018 г.