СПЭЦАПЭРАЦЫЯ ЎЛАДЫ Ў КУРАПАТАХ

Напрацягу 24 гадоў, існуючы ў Беларусірэжым, выконваў адну з галоўных задач,пастаўленых перад ім Масквой – зьнішчэньнеКурапацкай сьвятыні, ліквідацыяматар’яльнага сьведчаньня жудаснагазлачынства на нашай зямлі, зьдзейсьненагарасейскімі акупантамі ў Беларусі.

Чаготолькі ні наглядзеліся, ні наслухалісямы за гэты час! Афіцыёзная прапагандапераўзыходзіла сама сабе. І гэта ўсёпасьля афіцыйных археалагічныхдасьледваньняў Інстытута гісторыіАкадэміі Навук у 1988 годзе (пад кіраўніцтвамЗянона Пазьняка) сумесна з ПракуратурайБССР і Міністэрствам Унутранных справаўу рэчышчы крымінальнай справы, калібыло даказана, што расстрэлы людзей уКурапатах выконваў савецкі НКВД. Пасьляпрацавала спэцыяльная Урадавая Камісія,якая вывучыўшы справу, таксама вынеславердыкт аб расстрэлах НКВД. СаветМіністраў БССР паставіў у Курапатахпамятны камень з эпітафіяй аб будучымпомніку.

Для камуна-расейскай прапаганды (і ўвогуледля прапаганды) нішто ня мае значэньня.Яна працягвае лгаць. Друкавалісяартыкулы, дэманстраваліся “аўтарскіяфільмы”, у якіх даказвалася, шторасстрэлаў на гэтым месцы ў 1937-41 гг. небыло, што гэта рабілі немцы, шторасстрэльвалі габрэяў і г.д. АдкрывальнікаКурапатаў Зянона Пазьняка і абаронцаўсьвятыні шальмавалі , засылалі ў Курапаты“ветеранов” і “возмущённых граждан”,якія ізгаляліся над абаронцамі і памяцьцюпакутнікаў. Трэба было мець моцныянэрвы, каб не адказваць на заведамыягнюснасьці.

Падчас крыжовых шэсьцяў на “Дзяды”рэжым выпускаў на удзельнікаў правакатараўі загадваў міліцыі абыходзіцца зьбеларусамі брутальна і груба. На працягугадоў рэжым арганізоўваў напады вандалаўна сьвятыню. Яны ламалі крыжы, раскопвалімагілы.

СябрыКХП – БНФ злавілі ўначы двух маладзёнаў,якія ламалі крыжы. Высьветлілася, штомаладзёны – сыны расейскіх афіцэраў,якія робяць кар’еру ў Беларускай арміі.Маладзёнаў падвялі пад амністыю.

Увосень2001 года адбылася самая маштабнаяспэцапэрацыя рэжыму па ліквідацыіКурапацкай сьвятыні. Сталі будавацьаўтастраду праз могільнік. На тэрыторыюНароднага Мэмарыяла ўварваліся трактарыі бульдозэры, пачалі валіць крыжы інішчыць магілы. На працягу трох месяцаўпатрыёты стаялі на абароне сьвятыні іаказвалі супраціў сілам міліцыі і КГБ.Пацярпелі сотні людзей. Дзякуючыміжнародным пратэстам татальнаеразбурэньне ўдалося спыніць, хоць дарогуі пабудавалі.

Алеблюзьнерства не спынялася. Каля Курапацкайсьвятыні, у ахоўнай зоне помніка, прыпадтрымцы ўлады і, парушаючы закон,пабудавалі рэстаран для гулянак іінтымных забаваў. Вось аблічча гэтайулады.

Цяперпачалася адпрацоўка новага праектазьнішчэньня Народнага Мэмарыялу. Рэжымвырашыў разграміць помнік знутры падвыглядам сваёй “мэмарыялізацыі” --ўсталяваньнем свайго «памятнага знаку»ў цэнтры Народнага Мэмарыяла на Галгофе.Праекты гэтага “знака” шакавалі людзейсваімі дзікімі і неадпаведнымі месцуформамі. Не было нават ніякага грамадзкагаабмеркаваньня. Але якія “конкурсы”могуць быць з антыбеларускай сістэмай,якая выконвае задачу па ліквідацыі нацыянальнай сьвятыні?! Пра гэта і казацьлішне, праблема ня ў тым. Гэты «знак»сваёй дысгарманічнай формай і несувымерныммаштабам разбурыць ансамбаль НароднагаМэмарыяла, пазбавіць яго сакральнагадуху. На гэта і разьлічваюць рэжымныяўлады. Прытым калі аўтары канструкцыіпагадзіліся паставіць яе ў іншым месцы,то ўлада катэгарычна супраць. Такімчынам ўся афёра бачна няўзброеным вокам.

Утой самы час, калі рэжым разгортвае сваюразбуральную дзейнасьць у НароднымМэмарыяле, за 50 мэтраў ад Курапатаўнапоўніцу функцыянуе згаданы забаўляльнырэстаран “Поедем-поедім”, гучыцьвясёлая музыка, пьянае галёканьне,файервэркі, падасланыя асобы з нізкімузроўнем сацыяльнай адказнасьціналаджваюць скокі, дэманструюць свойцынізм і робяць сэлфі. І псавальная“мэмарыялізацыя”, і рэстараннаеблюзьнерства адбываюцца адначасова на тэрыторыі Народнага мэмарыяла і побачз Курапатамі. І першае і другое арганізаванаадной і той жа ўладай. У наяўнасьці актмаштабнай сацыяльнай псіхапатыі, брыдкайамбівалентнасьці паводзінаў.

Насьвятой зямлі разгортваецца злачынствасупраць беларускага народу. Ня можа, непавінен чужародны «знак» убудовацца ўансамбль Мэмарыяла на Галгофе. Гэтакашчунства. Спыніцеся.

Трэбаўсім грамадзтвам, ўсім народам абараніцьНародны Мэмарыял ад псаваньня. Прэч зчужароднай канструкцыяй! Прэч з планаміразбурэньня! Спыніцеся!

18кастрычнік 2018 г. Валеры Буйвал