У СУВЯЗІ З УВАРВАНЬНЕМ ЗЕМЛЯНЫХ ПРАЦАЎ У НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Антыбеларускімрэжымам распрацаваны шматступенны планзьнішчэньня Народнага Мэмарыялу Курапаты. Вылучаюцца два этапы:

1. У мастацка-вобразнай кампазіцыіНароднага Мэмарыяла, у цэнтральнымкульмінацыйным месцы ("Галгофа")ставіцца чужародны памятны знак, якісваім дысгарманічным маштабам іантыэстэтыкай кампазіцыйна нішчыцьвобраз Народнага Мэмарыялу, парушаеяго асаблівы сакральны дух.

2. Устаноўлены чужародны знак, згоднаіснуючых правілаў, перадаецца нагаспадарчы баланс адпаведнай арганізацыі(мяркуецца, што музею Хатыні, альбоякой-небудзь "канторы") з выдзяленьнемадвольнай тэрыторыі вакол знака (хоцьбы і ўсе Курапаты), дзебудзе цалкам распараджацца гэтаяарганізацыя.

Гэтазначыць, што свабодная воля людзей,накіраваная ў няспынны працяг НароднагаМэмарыяла як помніка вечнасьці (устаноўкі памятных крыжоў), будзеспынена. Помнікі-крыжы з цягам часубудуць ліквідаваныя ведамасным парадкам.

Структурыантынароднай улады, якія цягам 24 гадоўімкнуліся зьнішчыць Курапаты, нельгапускаць у Народны Мэмарыял, які ўзьнікнасуперак рэжыму з волі добрых людзей.Намеры гэтай ўлады фальшывыя іразбуральныя.

Заклікаюграмадзкасьць да рэгулярных пратэстаўсупраць пабудовы чужароднай канструкцыіў кампазіцыйным цэнтры НароднагаМэмарыялу Курапаты.

Мэтодыкапратэсту мусіць быць у форме прысутнасьціабаронцаў ў Курапатах і вакол Курапатаў,у растлумачэньні пазыцыі грамадзкасьці,у дэманстрацыі патрабаваньня не псавацьвобраз існуючага мэмарыяльнага помніка,не планаваць яго зьнішчэньня, не ўстаўляцьафіцыйную канструкцыю ў кампазіцыюНароднага Мэмарыяла. Прыгэтым неабходна пазьбягаць првакатараў,правакацыяў і кампраметацыі пратэсту.Асобам, якія падпісвалі звароты ўафіцыйныя установы пажадана прысутнічацьу Курапатах.

Мусяцьбыць звароты да заказчыкаў афіцыйнагазнака аб адкліканьні заказу і спыненьніпрацы, аб прыпыненьні яго рэалізацыі,аб грамадзкім абмеркаваньні пытаньня.Мусяць быць звароты да грамадзкіх ітворчых арганізацыяў аб салідарнасьціі дапамозе. Разам з пратэстоўцаміпажадана прысутнасьць адвакатаў іжурналістаў. Пратэстныя дзеяньнінеабходныя.

Нашапазыцыя, абаронцаў Курапатаў, шматкроцьзасьведчана. Мы прапануем з правагабоку, побач з Курапацкім лесам (з бокуБаравой), стварыць мэмарыяльную пляцоўку,дзе запраектаваць Сьцяну Памяці, месцадля маленьняў і грамадзкіх мерапрыемстваў,музэй генацыду і тут жа ( а не на Галгофе)паставіць афіцыйны памятны знак.

Заўвага.Аўтары праекта афіцыйнага знакапрапанавалі паставіць яго перад уваходаму Курапаты. Гэта магло б быць кампраміснымрашэньнем. Але ўлады не пагадзіліся.Гэтым яны засьведчылі задуму псаваньняі зьнішчэньня Народнага Мэмарыялу.

Удакладненьне.Пабудова дрэнажнай сістэмы, неабходнаеасушэньне, падсыпка і выбрукоўкамесца каля Крыжа Пакуты (брукаванка)ёсьць ідэя Грамадзкай ДырэкцыіНароднага Мэмарыяла Курапаты, якуюяна хацела ажыцьцявіць. Гэтяяпраца неабходная,можа адбывацца па тэхналёгііпад наглядам археолагаў і сяброўГрамадзкай Дырэкцыі Мэмарыялу. Таксамане выклікае пярэчаньня выбрукоўканатуральным каменем (брукам) пешаходнайдарожкі над газатрасай, якая пракладзенапраз Курапаты.

Сутнасьцьнебясьпекі і разбурэньнязнаходзіцца ў цэнтры Мэмарыялу. Тамтрэба аберагацьсьвятыню Курапатаў.

15кастрычнік 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК


POSTSCRIPTUM.

Тое,што пачынае рабіцца ў Народным МэмарыялеКурапаты -- усё вельмі сур'ёзна. Прасіўбы ўсіх сяброў, прыхільнікаў, пратэстоўцаўі валанцёраў прытрымлівацца дысцыпліныі ўзгадняць усе пытаньні з ГрамадзкайДырэкцыяй Народнага Мэмарыялу і яекіраўніцтвам.