НЯПРАЎДА — ХІСТКАЯ БАЗА ДЛЯ МАНУМЭНТАЎ
Дняміабаронцы Курапацкай сьвятыні ўбачыліневялікую групу мужчын. Маладзейшыявадзілі паміж крыжоў і магіл Народнагамэмарыяла пажылога чалавека і нештатлумачылі яму, а таксама фатаграфаваліяго. Аказалася, што гэта польскіянаведвальнікі, сярод якіх быў 84-гадовыТадэвуш Бароўскі з Беластока. Пра падзеюпаведаміў малавядомы, расейскамоўнырэсурс “Имена” (падобна па ўсім, штоён выдае сваю інфармпрадуцыю з Менску).
Утэксьце распавядаецца пра драму сям’іТ. Бароўскага, якая была выслана ў 1939годзе ў Казахстан і дакладна ня ведалапра лёс ягонага бацькі, афіцэра ВойскаПольскага. Меркавалася, што бацькурасстраляў савецкі НКВД разам з тысячамііншых польскіх ваеннапалонных. Згаданаявышэй дэлегацыя прывяла сп. Бароўскагана тэрыторыю Курапацкай сьвятыні іпатлумачыла яму так, што пажылы чалавекзаявіў (цытуем публікацыю):
“Онихотели уничтожить нас как нацию. Я толькочерез 60 лет узнал правду о моем отце: онбыл расстрелян в Куропатах”.
Далейу тэксьце пазначаецца:
“Историкидо сих пор ведут споры, были ли средирасстрелянных в Куропатах польскиеофицеры. Польские специалисты считают,что в Минске было уничтожено пять тысячпольских офицеров, и называют вероятныеместа захоронений — Парк Челюскинцевили Куропаты”.
Атрымліваеццанаступным чынам. “Историки до сих порведут споры”, але “польские специалистысчитают”… Лагічная супярэчнасьць,аднак, ня зьбіла з панталыку ні аўтараўпублікацыі, ні асобаў, якія запрасіліў Курапаты пажылога чалавека, ні самогапажылога чалавека. “Считают” – значыць,так яно і ёсьць.
Туттрэба нагадаць, што гісторыя і архэалогія– навукі дакладныя. Не заснаваныя ніна чым “меркаваньні” ня могуць служыцьу гістарычнай навуцы абгрунтаваньнемдля высноваў і пабудовы закончаныхтэорый. Тым больш калі йдзецца пра лёсылюдзей, сем’і якіх шукаюць інфармацыіаб іх. У дадзеным выпадку гістарычнаянавука дзейнічае на тэрыторыікрыміналістыкі (навукі і практыкіабсалютнай дакладнасьці).
Заапошнія дзесяцігоддзі, пачынаючы з1980-х гадоў, Зянон Пазьняк і ягоныяпаплечнікі сабралі сьведчаньні людзей,якія пражывалі ў 1937-41 гг. у вёсках ваколКурапатаў. Усе яны сьведчылі аб тым, шторасейскія акупанты расстрэльвалібеларусаў. Археалагічныя раскопкі,праведзеныя пад кіраўніцтвам ЗянонаПазьняка і іншых археолагаў паказалі,што ўсе без выключэньня ахвяры быліцывільнымі людзьмі. Ніякіх эемэнтаўвайсковых уніформаў якой-кольвечы армііў Курапатах знойдзена не было (ніводнаганават гузіка ад мундзіра або шыняля).Усё гэта пацьвердзілі дзяржаўныяэкспэртныя камісіі, якія кантраляваліраскопкі. Гэта ж убачылі і абаронцыКурапатаў, калі засыпалі раскапаныявандаламі расстрэльныя ямы. Вопраткана трупах выключна цывільная. Часамгучаць галасы аб тым, што Курапаты –міжнародны помнік пакутніцтва, кшталтуБухэнвальда або Асьвенцыма, дзе былізьнішчаны людзі з многіх краін. Гэтамусупярэчыць рэчаіснасьць. Падчассталінскага тэрору ў Беларусь нікогане прывозілі зь іншых краін длязьнішчэньня. Нават на афіцыйных савецкіхкартах ГУЛАГа на тэрыторыі БССР непазначаны лягяры. Іх не было. Беларусаўарыштоўвалі, вязьнілі ў турмах і -- абозьнішчалі на месцах масавых расстрэлаў(як у Курапатах), або вывозілі ў ГУЛАГ –у Сібір, на Поўнач, у Казахстан і СярэднююАзію (вось там і былі шматнацыянальныялягяры). Паўтараем, у Беларусь нікогане прывозілі, з Беларусі арыштаваныхлюдзей толькі вывозілі. Гэтаму, аднак,пярэчаць згаданыя ў публікацыі “Имён”тав. Кузняцоў і тав. Раманоўскі. Першагазь іх (на самой справе савецкагапалітработніка-падпалкоўніка) наватдэмакратычныя расейскія гісторыкіаб’явілі плагіятарам і псэўдагісторыкам.Другі на працягу гадоў фальшывапрадстаўляецца ахвярай ГУЛАГу.
Напрацягу 30-ці гадоў беларускі народстварыў у Курапатах велічны Народнымэмарыял, які ўвекавечвае памяць ахвяраўнашага народа. Ёсьць тут і шануемы ўсіміпомнік, прысьвечаны ахвярам габрэйскайабшчыны Беларусі, якіх таксама зьнішчылірасейскія акупанты. Ідэя Зянона Пазьнякаўвасобілася ў цэльнай і гарманічнаймастацка-прасторавай кампазыцыіНароднага мэмарыяла, цэнтрамі якойзьяўляюцца манумэнтальныя крыжы, наякіх пазначаны станы беларускагаграмадзтва – ахвяры расейскай палітыкігенацыду: беларуская шляхта, беларускіярабочыя, беларускія сяляне, беларускіяадраджэнцы і г.д. Зразумела, штоантыбеларускі рэжым, кіруемы з Масквы,на працягу ўсіх гэтых гадоў прыкладаеўсе намаганьні для зьнічэньня Народнагамэмарыяла, пахаваньняў (як сьлядамаскоўскіх злачынстваў) і памяці пранашых пакутнікаў. Цяпер пачаўся новыэтап рэжымнага наступу на Народнымэмарыял. Лукашызм на загад Масквы будзеўсталёўваць у самым цэнтры мэмарыяласвой фальшывы і блюзьнерскі “помнік”,які парушыць гаромнію мастацкагавобраза, створанага беларускім народам.Патрыёты ўпэўнены, што гэта толькі першыкрок рэжыма, зь якога пачнецца зьнішчэньнемагіл і крыжоў у Курапатах.
Менавітаў гэты момант у Курапаты пачалі прыводзіцьпажылых людзей з Польшчы і пэраконвацьіх (ня маючы ніякіх на тое доказаў), штотут былі забіты і пахаваны іхнія продкі.Чаму гэтыя міфалагічныя дзеяньніадбываюцца менавіта зараз? Ці не таму,што хтосьці разьлічвае выкарыстацьбрутальныя дзеяньні антыбеларускагарэжыму для чарговай спробы ўсталяваньняміфалагічнага “помніка польскімафіцэрам” на тэрыторыі Курапацкайсьвятыні (дзе не знойдзена ніякіхпарэшткаў вайсковых людзей)? У сувязіз гэтым трэба нагадаць, што беларускіяпатрыёты будуць адэкватна кваліфікавацьлюбыя спробы супрацоўніцтва зантыбеларускім рэжымам у ягоныхразбуральных і фальшывых дзеяньнях натэрыторыі беларускай Народнай сьвятыні.Усё, што будзе зьдзейсьнена кім бы тоні было ў рамках рэжымнага ўварваньняў Курапаты, будзе кваліфікавацца якгвалт над нашай народнай памяцьцю,гістарычнай праўдай, беларускіміпакутнікамі і нашым нацыянальнымгонарам. Будучыні ў такіх дзеяньняў нябудзе. Пасьля падзеньня антыбеларускагарэжыму будуць адкрыты архівы КГБ,раскрыта ўся праўда пра народную драму.Усё, што супярэчыць гэтай праўдзе, небудзе талеравацца на нашай зямлі. Насапраўдных магілах і месцах пакутніцтвапольскіх грамадзян будуць усталяваныпомнікі, якія возьмуць пад аховубеларуская дзяржава і беларускаеграмадзтва.
Адносіныпаміж народамі-суседзямі павінныбудавацца на ўзаемнай павазе, даверы ігістарычнай праўдзе.
АбаронцыКурапацкай сьвятыні
1кастрычніка 2018 г.
Менск,Беларусь.