ВЫСОКА — ПРА МУЛЯВІНА

30верасьня ў грамадзкай залі беларускагасабора св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёркубыла прачытана лекцыя Галіны Пазьнякна тэму "Уладзімер Мулявін -- беларускігеній, які апярэдзіў свой час".

Дакладчыцаацэньвае творчасьць Уладзімера Мулявінаяк надзвычайную зьяву ў беларускіммузычным мастацтве, як узор найвышэйшагасусьветнага ўзроўню. Янаўспрымае Мулявіна як генія, якогападараваў Бог Беларусі, сцьвярджае, штоспадчына Мулявіна яшчэ мала сабранаяі творчасьць ягоная, якая выклікае такоеўражлівае захапленьне, яшчэ належнымчынам не апісана, не ацэнена і не раскрыта.Тут агульная беларуская бяда, якаявынікае з сьвядомасьці, але найперш --з тых пэрманэнтных абставінаў акупацыйнайпалітыкі і вынішчэньняўсяго беларускага, што паўплывала напаводзіны людзей.

ГалінаПазьняк падкрэсьліла, што Мулявін быўуражаны і ашаломлены беларускімаўтэнтычным фальклорам. Тут ён знайшоўбяздонны акіян для сваёй творчасьці.

Другойпасіяй генія стала беларуская паэзія,асабліва Янкі Купалы і Максіма Багдановіча.Мулявін, як ніхто з музычных творцаў,глыбока пранік у паэзію Купалы і магутнаяе адлюстраваў у сваёй музыцы. Ён лічыўКупалу найлюбімейшым сваім паэтам,казаў, што сэнс сваёй творчасьці бачыцьу папулярызацыі беларускай народнайпесьні і беларускай мовы. Апошняя пазыцыяёсьць тыповым прынцыпам нацыянальнагатэатра ў час нацыянальнага Адраджэньня.Вандроўная трупа вугорскага тэатра ОтаКелемана, напрыклад, яшчэ ў канцы XVIIIстагоддзя сцьвярджала, што сэнс стварэньнявугорскага тэатра ў распаўсюджаньні іадраджэньні вугорскай мовы.

Гэтаеадраджэнскае разуменьне мастацтва --дзівосная зьява ў творчым сьветапоглядзеМулявіна, чалавека, які прыехаў з Расеі,з грамадзтва, зацыкленага на непавазеда іншых народаў. Уладзімер Мулявін быўмілашам Беларусі. Яму падабаласябеларушчына, і ён аддаў ёй сваю душу.Галіна Пазьняк увогуле назвала Мулявінабеларускім геніям і нават выказалаздагадку, ці ня меў ён у продках беларускіхкарэньняў.

Дакладчыцаз горыччу адзначыла іншую тыповую зьяву-- няўдзячнасьць многіх сьпевакоў імузыкантаў ансамбля дзеля памяці ісправы свайго настаўніка, кіраўніка ітворцы, які навучыў і падняў іх высока.

СпадарыняПазьняк асабліва дэталёва спыніласяна рок-опэры Мулявіна "Песьня прадолю" (лібрэта ВалерыЯшкін) у пастаноўцы Ларысы Сімаковіч зудзелам Нацыянальнага АкадэмічнагаНароднага аркестра імя І. Жыновіча імужчынскай харавой групы ДзяржаўнайАкадэмічнай Харовой капэлы імя Р. Шырмы.

Паацэнцы дакладчыцы, гэта ёсьцьсцэнічна-вакальны шэдэўр, які патрабуевялікай ацэнкі і культурнага высокагаслухача. Тут выдатны ансвмбль выканаўцаў,высокага ўзроўню вакал, гарманічнаеадзінства аркестра, хору і салістаў. Улекцыі былі прадэманстраваныя ўвідэа-запісу ўрыўкі са спэктакля, асобныяарыі і падрабязны пераказ зьместу знапевам асобных мэлёдый.

Гаворачыпра гэты твор Мулявіна, Галіна Пазьнякасабліва адзначае, што ён быў, практычна,страчаны, не захавалася ніякіх запісаў.Але ня так даўно нейкі добры чалавеквыклаў у Сеціве аматарскі запіс опэры,зроблены ў час канцэрта. Запіс дрэннайякасьці. І вось заслужаны артыстРэспублікі Беларусь Аляксандар Крамкоўзяўся за рэстаўрацыю музыкі і запіспартытуры. Шмат часу спатрэбілася нагэтую працу. Але нарэшце працоўныподзьвіг артыста быў пасьпяхова завершаныі наша мастацтва вярнула шэдэўр зьнебыцьця.

Радасна,што тут, у эміграцыі, вядзецца размована высокія тэмы мастацтва. Слухачоўбыло ня шмат, але патрэбнасьць у добрыммастацтве і асэнсаваньне вялікагазьместу існуе. І гэта станоўчая зьява.

1кастрычніка 2018 г. АдамМікша