ПРАТЭСТ СУПРАЦЬ КАШЧУНСТВА

16верасьня 2018 г. адбылася чарговая варталя незаконна-пабудаванай рэстарацыі“Поедем-поедим”.

Сяродудзельнікаў былі сябры КХП-БНФ, неабыякавыяграмадзяне, беларускія патрыёты.

Ужобольш за тры месяцы актывісты штодняпрыходзяць на гэтае месца побач зКурапатамі, каб бараніць памяць нявінназабітых у час генацыду.

Абаронамэмарыяльнай годнасьці ля Курапатаў ўгэтым годзе ўжо ўвайшла ў сьведамасьцьграмадзтва як працяглы бесперапынныпратэст.

Загэты час пратэстоўцы дасягнулі пашырэньняінфармацыі і веды ў грамадзтве празлачынныя дзеяньні ўлады і амаральныхлюдзей супраць трагічнай памяцібеларускага народа. Дзясяткі тысячаўлюдзей у Беларусі і за яе межамі даведалісяпра Народны Мэмарыял Курапаты.

Восьі сёньня (18-ІХ), у Курапатах былі наведнікіз Польшчы, пасьля наведваньня Мэмарыялу,прыехалі да варты, каб выказаць сваюсалідарнасьць зь беларускіміпатрыётамі.

Пашыраеццаінфармацыя і сярод простых беларусаў.Напрыклад, прыехала жанчына, кабпадзякаваць удзельнікам пратэсту.Распавяла, што кожны дзень бачыць тутабаронцаў, калі праяжджае міма. І ў дожджі ў сьпёку тут стаяць патрыёты сасьцягамі. На такіх людзях трымаеццапраўда пра Беларусь.

НепрыяцеліБеларусі па рознаму мімікрыруюць ізважаюць на пратэсты. Як стала вядома,пасьля публікацыі Зянона Пазьняка былаліквідаваная база транспартнай кампаніі“Энергия”, што знаходзілася непасрэдналя рэстарацыі “Поедем-поедим”. Кампаніягэтая спэцыялізуецца на дастаўцы грузаўз ЛНР/ДНР. Сёньня з базы зьніклі ўсешыльды і вывескі, тэрыторыя апусьцела,а з сайту кампаніі прыбралі ўсю інфармацыюпра гэтую адрэсу.

Штодзённаяварта паказала адзінства беларусаў уабароне нашых нацыянальных каштоўнасьцяў.Склалася сітуацыя, калі побач стаяцьлюдзі з розных, часам супярэчлівых,партыяў ды рухаў. Гэтыя рухі ( як звычайнапа дэмакратычных прынцыпах) трымаюццапа-асобку. Але выходзяць разам на пратэстсупраць ненавісьнікаў народнай памяціпра генацыд. Так, часта ў кожнага свойпогляд на тактыку абароны, на метады ісродкі змаганьня. Але людзі стаяцьсупольна, плячо да пляча. І тут становіццазразумелым, што нягледзячы ні на якіясупярэчнасьці, мы будзем і далей разамбараніць нашыя сьвятыні, нашу Беларусь.

Штодатычыцца самой “рэстарацыі”, то зпункту гледжаньня бізнэсу і камэрцыігэта абсалютны банкрут, тут поўны правал.За ўвесь дзень туды прыехала ўсяго 4машыны (частка сярод іх расейцы). Наватахоўнікі з камерамі відавочна пасумнелі.У “рэстарацыі” пуста, там літаральнанікога няма. Не было ў гэты раз і падасланыхправакатараў-наведнікаў. Толькі абаронцыды салідарныя людзі стаяць побач сасьцягамі.

Учарговы раз было заўважана, што службоўцы,якія вядуць відэа-здымку пратэстоўцаўды ахоўваюць “рэстарацыю”, гэта чужыялюдзі, яны абсалютна не валодаюцьбеларускай мовай. На пытаньне, ці давалімы дазвол, каб нас здымалі, службовецпытае “а что такое “дозвол”?”.

Амальусе ўдзельнікі варты прыйшлі да высновы,што любы бізнэсовец ужо даўно бы зачыніўгэтае фінансава-стратнае, правакатыўнае,скандальнае месца. Верагодна, тут іншыя,не бізнэсовыя інтарэсы і іншыя замоўцы.

Улюбым выпадку, пратэст будзе працягваццада поўнага закрыцьця гэтай ганебнай“рэстарацыі”.

Беларусы,абаронім Курапаты!

ЖывеБеларусь!

ІгарШчэмелеў