ЗАВЯРШЭНЬНЕ СУЧАСНАГА “НЭПА”
Толькінямногім з людзей аналітычнага складумысьленьня стала зразумелым на прыканцы1999 – пачатку 2000-га года, што ў Расеіпачынаецца новы этап разьвіцьця, якіпавінен стаць апошнім этапам – паласойсістэмнага крызісу імпэрыі. Паласапавінна завершыцца канчатковым распадамімпэрскага монстра, які ствараўся напрацягу стагоддзяў з маленькагаМаскоўскага ўлуса Залатой Арды іператварыўся ў велізарнае імпэрскаеваладараньне другое па велічыні пасьляімпэрыі манголаў у гісторыі чалавецтва.
Да ўлады ў Маскве ў адкрытую прышлаЛубянка, спэцслужба з багатымітэрарыстычнымі традыцыямі, і “новаяруская дэмакратыя” атрымала трапнаетэрміналагічнае вызначэньне – гэбізм.Сапраўдным аналітыкам было зразумела,што лубянскія не зьяўляюцца спэцыялістаміад дзяржкіраваньня, эканомікі і фінансаў,і дзейнічаць яны будуць так, як іх вучыліў іхніх спэцшколах. Аднак на першымэтапе (2000-я гады) гаспадарам Расеі ўдалосяпакарыстацца кан’юнктурай коштаў наэнэрганосьбіты, таму, абрабоўваючыбагацейшую рэсурсамі краіну, яны здолелірэгулярна дзяліцца нарабаваным зактыўнай часткай насельніцтва ў Маскве,Пецярбурзе і іншых вялікіх гарадах.Карыстаючыся пэўнай эканамічнайсвабодай, гэтая частка насельніцтва незаўважала дзяржаўных злачынстваўпуцінскай групоўкі і шчыра падтрымлівалаяе ў знак падзякі за магчымасьцьузбагаціцца, пакарыстацца радасьцяміі выгодамі жыцьця, скапіць грошы набанкаўскіх рахунках. Частка насельніцтвабыла ўпэўнена, што так цяпер будзе вечна.
Паўтарылася грамадзкая ілюзія леніскагаНЭПа, так званай “новай эканамічнайпалітыкі”, калі ў першай палове 1920-хгадоў бальшавіцкія гаспадары імпэрыітаксама аслабілі свой жорсткі рэжым ідазволілі шэраг эканамічных вольнасьцяў,кінуўшы нават прывабны лёзунг“Узбагачайцеся!” (М. Бухарын). Скончыласяўсё трагічна для эканомікі і “ўзбагачаных”ужо ў 1925 годзе – разгромам, абрабаваньнем,экспрапрыяцыяй, калектывізацыяй, галечайі голадам.
Пуцінскі“НЭП” працягнуўся крыху даўжэй, штояшчэ больш паспрыяла ўмацаваньню ўграмадзкай сьвядомасьці згаданай вышэйілюзіі. Аднак, у імпэрыі на поўную моцразгарнуўся сістэмны крызіс. Імпэрскіяалігархі і блізкія да іх катэгорыі“ўзбагачаных” пачалі ліхаманкаваратаваць свае капіталы ў замежных банкахі афшорах. Драбнейшыя “нэпманы”, аднак,збольшага так нічога і не зразумелі,хаця ўстрывожыліся і перасталі галасавацьза Пуціна – але гэта ўжо ня мае ніякагазначэньня. Ды й вывезьці грошы ў замежжастала немагчыма, калі ты не зьяўляешсясваім у злачыннай крамлёўска-лубянскайкарпарацыі. І на Захадзе ўзьнік цэлышэраг абмежаваньняў і перашкод для“дорогіх россіян”, якія хацелі бпакласьці свае грошы ў замежныя банкі.Зь імі ня хочуць мець справы, ад іх тхнекрыміналам. Але, паўторымся, да бальшыніз катэгорыі драбнейшых (у цывілізаваныхграмадзтвах такое называецца “сярэднімкласам”) яшчэ не дайшло, што пуцінскі“НЭП” завяршаецца.
Трэбапрызнаць, заслона яшчэ не апусьцілася,агні рампы яшчэ ня згасьлі, і спэктакльнібыта яшчэ працягваецца. Аднак, насцэну ўжо выйшаў герольд і зачытаўграмату-папярэджаньне. А натоўп углядацкай зале так і не зразумеў, штогэта не тэатральны эфэкт, што менавітаён – натоўп --, а не акцёры трупы, становіццаўдзельнікам фінальнай дзеі фінансавайтрагедыі. Герольд згарнуў скрутак іпайшоў у закулісьсе, а “нэпманы”пасьпяшаліся ў гардэроб…
Рублізамест даляраў
Расейскіябанкаўскія ўлады падрыхтавалі плян:даляровыя ўклады вернуць укладчыкам урасейскіх рублях.
Пляннапісаны даволі шчыра, у ім даеццакароткая расшыфроўка важнейшага дляграмадзян аспэкта даўно абяцанай“дэдалярызацыі” эканомікі – “конвертациядолларовых вкладов в рубли”. Потымбанкаўскі начальнік пускаецца ўшматслоўныя разважаньні, абяцаючы“іншыя сцэнары”. Але цынічныя асобыгруба называюць такі дыскурс “лірыкай”.“Дорогім россіянам” патлумачылі, штобудуць аддаваць іхнія валютныязьберажэньні “в российской валюте "потекущему курсу". Банкір Косьцін (якіагучыў плян), праўда, забыўся сказаць,што пасьля атрыманьня грамадзянамііхніх грошай у расейскай валюце курсраптам можа зьмяніцца. І на сваюсярэднестатыстычную 1000 даляраў янызмогуць купіць мяшок бульбы або дзьвепляшкі гарэлкі.
Штож, як кажуць у Расеі, “вхозяйстве пригодится”…
АлегМарцінкевіч