ЭТАПЫ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

Паважаныяспадарыні і спадары, вітаю Вас уБацькаўшчыне, віншую з 25Жнівенем, з 27-й гадавінайНезалежнасьці Рэспублікі Беларусь іса стогадовым юбілеем аб'яўленьняНезалежнасьці Беларускай НароднайРэспублікі. Мае развагі тут аб гэтыхдвух вялікіх датах.

25-гажніўня 1991 года, пасьля надзвычай зацятагазмаганьня дэпутатаў БеларускагаНароднага Фронту супраць дэпутатаўкамуністычнай намэнклятуры, пры падтрымцытысячаў людзей на плошчы Вярхоўны СаветБеларусі надаў статус канстытуцыйнайсілы Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэцеБССР. Гэты акт надзвычайнай важнасьці.У выніку яго прыняцьця і абвяшчэньняБеларусь здабыла рэальную дзяржаўнуюнезалежнасьць. За кароткі час былапабудавана рэальная незалежная дзяржаваз усімі атрыбутамі суверэнітэту, зурадам, з усімі міністэрствамі, бюджэтам,заканадаўчай сістэмай, войскам, грашыма,межамі, дзяржаўнымі сымваламі, прызнанаяўсім сьветам. Гэта вялікая гістарычнаяпадзея і вялікая справа. Дзень 25 Жніўнязьяўляецца ўрачыстым нацыянальнымсьвятам незалежнасьці РэспублікіБеларусь. Гэта ўжо слаўная наша гісторыя,якую мы сьвяткуем.

Палітычныі праўны пачатак дзяржаўнай незалежнасьціБеларусі адлічваецца ад 25 сакавіка 1918года. Менавіта тады Беларуская Нацыянальнаяідэя рэалізавалася ў абвяшчэньнінезалежнасьці БеларускайНароднай Рэспублікі.Сёлета мы сьвяткуем сто гадоў гэтайзнакамітай даты гісторыі.

Палітычнаі працэсуальна (легіслацыйна) БеларускаяНародная Рэспубліка была аб'яўлена якклясычная незалежная дзяржава з праекцыяйусіх атрыбутаў дзяржаўнага суверэнітэту. Але ня ўсё ўдалося адразу ажыцьцявіцьз прычыны вонкавых палітычных абставінаў.

БНРбыла створана і аб'явіла пра дзяржаўнуюнезалежнасьць ва ўмовах 1-й Сусьветнайвайны і нямецкай акупацыі. Прытым немцы,паводле вымогаў Берасьцейскага міру,не павінны былі дапускаць ніякіхдзяржаўных сэпаратных нацыянальныхутварэньняў на акупаванай тэрыторыі.Адпаведна і папярэднія акупанты расейцыпрэтэндавалі на беларускую зямлю плюсагрэсіўная Польшча, якая адраджаласяпры падтрымцы Антанты.

Угэтых складаных акупацыйных абставінахбеларускія адраджэнцы змаглі арганізавацьдзяржаўныя структуры і аб'явіцьнезалежнасьць краіны. Немцы не ўжываліжорсткіх рэпрэсіяў супраць БНР, алезаблакавалі магчымасьці дзяржаўнагаразьвіцьця. Было забаронена стварацьвойска, фінансавую сістэму, банкі,міністэрствы прамысловасьці, гандлю,мець свае грошы, бюджэт і г. д. Акупантыне забаранілі толькі школьніцтва ікультуру. І тут кіраўніцтва БНР пасьпелазрабіць шмат добрага.

Акупацыйнаянямецкая палітыка і блакаваньнедзяржаўнага разьвіцьця БНР ёсьць важныгістарычны чыньнік, які абавязковатрэба ўлічваць пры ацэнцы незалежнагаіснаваньня Беларускай дзяржавы.

Акупацыйныяўмовы і забароны затармазілі натуральныяпрацэсы разьвіцьця дзяржаўнасьці іўлады, дэфармавалі яе функцыі і структурныясувязі. Стварылася акупацыйнае статус-кво,якое было адлюстраваньнем дэфармацыі,але не натуральных працэсаў разьвіцьцядзяржавы.

Гэтакаязьява тыповая для акупацыйнай палітыкі.Яна істотная для ацэнкі і характарыстыкіантыгістарычнага падыходу і антыбеларускайпрапаганды.

Антыгістарычныпадыход пры ацэнцы БНР за аснову зьявыбярэ акупацыйнае статус-кво, і на падставегэтай дэфармацыі імкнецца даказацьнясьпеласьць, недасканаласьць БНР,неразьвітасьць нацыянальнай ідэі. Алеў гэтым сэнсе тут якраз усё было ўпарадку, бо мелася разуменьне і гатовасьцьда правільнага будаўніцтва дзяржавы.Тым часам прышлося рабіць тое, што быломагчымым (і нават немагчымым). І гэтабыла ў тых умовах вялікайсправай.

Увогуле,падмена рэальнасьці акупацыйнымстатус-кво (якое спэцыяльна ствараецца)-- гэта асноўная мэтадалёгія акупацыйнайпрапаганды і антыгістарычнага падыходуў імпэрскай заідэалагізаванай навуцы.

Такаякарціна вельмі характэрная была длясавецкай ідэалогіі і гісторыі, калі зааснову браўся гвалтам дэфармаванысьвет, перакулены з ног на галаву, якомупрыпісваліся іманэнтныя якасьці такогазбочанага культурнага разьвіцьця іпрычынна абумоўленага існаваньня.Падыход з гледзішча акупацыйнагастатус-кво вельмі характэрны ўвогуледля расейскай прапаганды ва ўсе часы.Асабліва цяпер у прапагандысцкіх атакахна Рэспубліку Беларусь і яе народ. Вынікігвалту над нацыяй і народам прадстаўляюцьяк натуральную зьяву і такім чынампаклёпнічаюць на ўсю нацыю.

Нягледзячына тое, што БНР ня мела магчымасьці ўтых умовах рэалізавацца як паўнавартаснаядзяржава, стварэньне і аб'яўленьне яенезалежнасьці мела велізарнае значэньнеў гісторыі Беларусі.

Гэтыакт быў глыбока ідэёва і палітычнападрыхтаваны. Ён стаў чыньнікам разьвіцьцянацыі і пунктам адліку яе новай дзяржаўнайгісторыі. Без 25 Сакавіка 1918 года не былоб 25 Жніўня 1991-га і паўнавартаснай дзяржавыРэспублікі Беларусь.

Аб'яўленьненезалежнасьці БНР засьведчыла нацыянальнуюідэалёгію новай краіны. Гэтаяідэалёгія называецца Адраджэньне іабазначае пабудову новай дзяржавыБеларусі на груньце культуры і гісторыінашай гістарычнай дзяржавы -- ВялікагаКняства Літоўскага. Акт 25 Сакавікаабазначыў тэрыторыю і межы Беларусі,усталяваў і сакралізаваў дзяржаўныгістарычны гэрб Пагоня і Бел-Чырвона-БелыСьцяг, замацаваў найважнейшы чыньнікнацыі -- дзяржаўнасьць беларускай мовы.

Гістарычнаістотным зьяўляецца тое, што ўтварэньнеБНР і аб'яўленьне незалежнасьці БНРсцьвердзіла існаваньне новай беларускайнацыі, абазначыла палітычную пэрспэктывубеларускага народу.

Фактамстала тое, што на аснове Вялікага КнястваЛітоўскага адрадзілася новая беларускаясупольнасьць. Фактычна, тут адбылосяадраджэньне Літвы і яе народа пад новайназвай Беларусь і ў новай сьведамасьці.Новая назва ўкаранілася моцна і глыбока,бо замацавана крывёй. За Беларусь быліпралітыя рэкі крыві, заплочана генацыдам,мільёнамі народных жыцьцяў. ВорагіБеларусі хочуць дэмагагічна заблытацьзьяву, перакруціць гісторыю і раскалоцьграмадзтва, але гэта безнадзейна, боварожа.

Увольнай Беларусі, збаўленай адантыбеларускага рэжыму, не сумняваюся,адбудзецца сінтэз працэсу і пашырэньненазвы краіны з улікам яе гісторыі.

Аб'яўленьненезалежнасьці БНР, нягледзячы на ўсескладанасьці, прадвызначыла сэнсзмаганьня за Беларусь у наступныхпакаленьнях. Нават тое, што пад уплывамБНР была створана БССР -- аблегчылабарацьбу за незалежнасьць і дасягненьнеяе ў 1991 годзе.


Аналізуючыстановішча грамадзтва і краіны ў1980-х--пачатку 90-х гадоў, я схіляюся дадумкі, што на той час узьнік такі ўнікальныі караткабежны зьбег абставінаў, якімяжуе з цудам. І вельмі важна былоправільна яго скарыстаць.

Крызісу СССР меў пэрспэктыву пераменаў, боўзьнікла барацьба за ўладу ў кіраўніцтвеКПСС. Стварыліся два цэнтры сілы, начале якіх выступалі дзьве асобы --Гарбачоў і Ельцын. Змаганьне пайшло панетыповым і небясьпечным для саветаўсцэнары, які некалі хацеў скарыстацьЛаўрэнцій Берыя, але быў расстраляныартадаксальнымі супернікамі. Стаўкабыла зроблена на суверэнізацыю РасейскайФэдэрацыі ў сістэме СССР. Гэта далоперавагу Ельцыну, які стаў старшынёйВярхоўнага Савета фармальна "суверэннай"РСФСР.

Уадказ генсек КПСС і прэзыдэнт СССР М.Гарбачоў ініцыяваў суверэнізацыю ўсіхтак званых саюзных рэспублік з мэтайзаключэньня потым новага саюзнагадагавору, які абнавіў бы СССР, сцьвердзіўяго новы статус і забясьпечыў вяршэнстваўлады Гарбачову.

Упланах абнаўленьня СССР Гарбачоў выявіўсябе як хітраван і тыповыімпэрыяліст. Тым ня менш, павелічэньнеўлады "лібэрала" Ельцына, чарговаеўмацаваньне ўлады блытаніка Гарбачова,і нават мінімальная лібэралізацыяновага СССР (які павінен быў называцца"Саюз Суверэнных Дзяржаў") прышласяне да спадобы КГБ, і найбольш рэакцыйнымкамуністам у верхавіне ўлады.

20-гажніўня 1991 г. мусіла бвырашыцца пытаньне аб новым саюзнымдагаворы, а 19-га -- распачаўся вядомы ўгісторыі кагэбісцка-камуністычны путч,так званы ГКЧП.

Нам,дэпутатам Фронта, было зразумела, штопутч пацерпіць паразу, і вельмі хутка,бо камунізм ужо ня меў пэрспэктывы.

Настаўкрытычны моманнт у нашай гісторыі. Трэбабыло дзейнічаць хутка і дакладна.

ЦКкампартыі БССР адразу прызнаўГКЧП і разаслаў указаньнепа арганізацыях выконваць загады ГКЧП.Дэпутаты Апазыцыі БНФ нараніцы 19-гажніўня сабраліся ў Вярхоўным Савеце,навязалі сувязь з Масквой, з камандайЕльцына, з арганізацыямі БНФ і з дэпутатаміБНФ у мясцовых саветах, сабралі людзейна плошчы ў Менску, паслалі сваіхпрадстаўнікоў у некаторыя вайсковыячасткі. 20-га жніўня аб'яўлена аб стварэньніБеларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў,пачалі ціснуць на кіраўніцтва ВярхоўнагаСавета, каб яно заявілааб непрызнаньні ГКЧП. Вечарам 21-га сталавядома, што путч праваліўся. Нараніцы22-га падпісана капітуляцыя ГКЧП. У гэтыж дзень дэпутаты Фронта запатрабаваліад старшыні Вярхоўнага Савета М. Дземянцеясабраць нечарговую сэсію ВярхоўнагаСавета. Дземянцей ухіліўся. Тадызапатрабаваньне аб скліканьні надзвычайнайсэсіі на 23 жніўня было выстаўлена першамунамесьніку старшыні Вярхоўнага СаветаС. Шушкевічу. Шушкевіч выдаў распараджэньнеаб скліканьні сэсіі на 24 жніўня. 23-гажніўня і цэлую ноч дэпутаты АпазыцыіБНФ працавалі над парадкам дня сэсіі іпадрыхтоўкай праектаў заканадаўчыхдакумантаў.

Пераднамі стаяла задача забараніць дзейнасьцькампартыі і канстытуцыйна аб'явіцьнезалежнасьць Беларусі.

Лагічнаі арыфмэтычна гэта выглядала немагчымым.Унікальнасьць становішча выглядалатак: Апазыцыя БНФ у камуністычнымВярхоўным Савеце (дзе было 345 дэпутатаў)налічвала 27 дэпутатаў, плюс з дзясятакпадпісантаў праграмы Апазыцыі, плюс50-60 хісткіх асобаў з дэмклуба (амаль усекамуністы), плюс некалькі вольныхдэпутатаў. Астатнія -- камуністычнаянамэнклярура, ветэраны НКВД і т. п. Нашыхмагчымых галасоў не хапала нават натраціну.

Камуністы,усе сакратары абкамаў і райкамаўпадтрымалі ГКЧП і цяпер сядзелі ў заліў панічным жаху, баючыся адказнасьці.Пагрозай для іх былі Народны Фронт інарод.

Тымчасам забараніць іхную кампартыю іаб'явіць незалежнасьць можна было толькііхнымі галасамі. Але яны супраць сябегаласаваць ня будуць. За незалежнасьць,што падняло б у гару Народны Фронт, --таксама ня будуць галасаваць. ВярхоўныСавет быў у іхных руках. Прытым іхняяперавага -- татальная. А праз нейкі часу іх мог і страх прамінуць.

Шторабіць? Дык вось рабіць трэба было тое,што трэба было рабіць, памятаючы галоўнае,што палітыка -- гэта мастацтва немагчымага.У гэтым раскладзе вельмі важнабыло для нас не зрабіць ніводнай памылкі,бо мы ня мелі галасоў.

Былаўжыта тактыка магутнага націску нанамэнклятуру з мэтай павелічэньняіхняга страху. Націск быў жорсткі, аледазаваны і кантраляваны, каб моцна неперапалохаць, паказвалі ім выхад, сьвятлоў канцы тунэлю, каб яны не разьбегліся,бо тады сэсія не адбылася б. Дзеля гэтагадружына БНФ на плошчы ўзяла пад кантрольувесь парадак, і нават міліцыю, кабзапабегчы правакатарам. На плошчу вывелітрансьляцыю сэсіі па гучнагаварыльніках.Тут жа стварылі нацыянальную гвардыю(тысяча мужчын). Далі магчымасьцьпрадстаўніку плошчы выступіць упарляманце. Жорстка заблякавалі ісагналі з трыбуны першага сакратара ЦККПБ Малафеева (фактычнага злачынцуГКЧП). Пры гэтым пераконвалі камуністаў,што калі не спыніць дзейнасьць кампартыіі ня выйсьці з СССР у незалежнасьць, тоМасква, дзе кіруе ўжо Ельцын, расправіццаз гэкачэпістамі ў Беларусі, і мы дапаможам.

Уапошнім сваім выступе я акцэнтаваўўвагу на імпэрскім характары Ельцынаі будучай Расеі, аб неабходнасьціабараніць сваё.

Урэшцеадбыўся пералом, здаўсяМалафееў, Кебіч перайшоў на наш бокі камуністы здаліся, прынялінашыя прапановы,прыпынілі дзейнасьць кампартыі ўБеларусі і потым усе разам аднагалоснапрагаласавалі за незалежнасьць краіны,надаўшы Дэклярацыі аб суверэнітэцестатус канстытуцыйнага закона.

Адзінымдэпутатам, які ўпарта і да канца, даапошніх хвілін выступаў супрацьнезалежнасьці Беларусі, называючы гэтажартам і бязглузьдзіцай, быў віцэ-сьпікерСтаніслаў Шушкевіч. Ён шмат перашкаджаўу вядзеньні сэсіі, падыгрываючыкамуністам, але ўрэшце і сам заблытаўся,а потым, убачыўшы, што застаўся ў адзіноце,падтрымаў галасаваньне і павіншаваўбеларускі народ з набыцьцём незалежнасьці.

Вечараммы, дэпутаты Фронта, вышлі на плошчу,абымаліся зь людзьмі, сьмяяліся і плакаліад радасьці, сьпявалі народныя песьні.Як сказаў наш знакаміты фронтаўскідэпутат Пётра Садоўскі, -- "гэта быўчас, калі мы былі гістарычна шчасьлівымі".

Задва гады ў пастаянным змаганьні знамэнклятурай, якая засталася прыўладзе, нам удалося ўсё ж закласьцігрунт незалежнай дзяржавы. Створанабыла заканадаўчая база, нацыянальнаевойска, межы, амбасады, свае грошы і г.д. Бяда была аднак у тым, што не ўдалосяадразу зьмяніць уладу. Нас было няшмату парляманце, а грамадзтва хоць іпадтрымлівала перамены, але ня выйшлаяшчэ з-пад савецкага мэнтальнага ўплыву.Ды й улада на месцы і калгасы засталісятыя самыя.

Істотнымадмоўным чыньнікам стала таксама пазыцыяС. Шушкевіча, які заняў пасаду СтаршыніВярхоўнага Савета і поўнасьцю перайшоўна бок камуністычнай намэнклятуры,усяляк перашкаджаў дэпутатам НароднагаФронту.


Падзяліўшыўладу ў Маскве, былыя расейскія камуністыхутка апамяталіся і заняліся сваёйзвычайнай справай: агрэсіяй, пераваротаміў краінах, тэрарызмам і вайной. З 1992 годарыхтуецца агрэсія супраць Чачэніі,вайна ў Малдове, у Сярэдняй Азіі, наКаўказе, перамены ў Беларусі. У Беларусіпадрыхтоўвалася ўнутраная акупацыякраіны (тое, што цяпер сталі называцьгібрыднай вайной).

У1994 годзе, Масква, валодаючы каласальнайсавецкай рэзідэнтурай ў Беларусі,выкарыстала выбары прэзыдэнта і ўнутранаяакупацыя пасьпяхова адбылася пры амальпоўным неразуменьні грамадзтва, штоадбываецца і што зь ім робяць.

24гады антыбеларускага рэжыму пакінулістрашную карціну нацыянальнагаразбурэньня Беларусі. Антыбеларускірэжым за 24 гады існаваньня вынішчыўтое, што ня здолеў зрабіць савецкі рэжымза 73 гады панаваньня і генацыду. Калгаснывыканаўца Масквы і вертыкальны рэжымантыбеларускай улады, практычна,разбурылі беларускі этнас, зьнішчылібеларускую вёску, зьнішчылі беларускуюшколу, амаль задушылі беларускую мову,рэзка абнізілі адукацыйны і культурныўзровень насельніцтва, выгналі моладзьза межы краіны, распрадалі нацыянальнуюмаёмасьць, ліквідавалі нацыянальнуюінфармацыю, разбурылі грамадзянскуюсупольнасьць.

Ітым ня менш увесь гэты час Беларусь яшчэжыве, цепліцца, бароніць ад вынішчэньнясваю мінуласьць і будучыню. Жыве насуперакусёй палітыцы нацыянальнага вынішчэньня.Чаму так адбываецца -- дае адказ 25 Жнівень1991 года. Дзяржаўная незалежнасьць длянацыі ёсьць каштоўнасьцю, вышэйшай заўладу. Нават калі ўлада антынацыянальная,антынародная, рэпрэсіўная, незалежнасьцьсама па сабе спрыяе захаваньню ікансалідацыі людзей, пакідае для іхсваё асяроддзе, магчымасьць пераменаўі надзею на будучыню. Нават антынароднырэжым вымушаны трымацца за дзяржаву іза незалежнасьць, каб зьберагчы сваюўладу, каб захаваць сябе.

Шляхнацыянальнай ідэі яшчэ не завершаны.Ён замкнецца тады, калі ў незалежнайкраіне будзе існаваць нацыянальнаяўлада, якая зыходзіць з інтарэсаў нацыі,як ёсьць такое ва ўсім сьвеце.


Гаворачыпра нашыя вялікія даты 25 Сакавіка і 25Жніўня і сьвяткуючы іх як сьвяты нашагазмаганьня за волю і незалежнасьць, трэбазыходзіць з добрага правіла нацыянальнагаіснаваньня ў дачыненьні да сьвятаў.

Нацыянальныясьвяты павінны адлюстроўваць важныядаты і падзеі нацыянальнай гісторыі.

Нацыянальныхсьвятаў павінна быць шмат. Гэта добрадля людзей і грамадзтва. Сьвяты зьяўляюццанатуральным чыньнікам нацыянальна-культурнайасьветы ўсёй нацыі ад вяршыні і да самыхнізоў. Класічны і найлепшы прыклад --сістэма сьвяткаваньняў габрэйскаганарода. Ягоная гісторыя ў сьвятах крочыцьразам зь ім. І ня ведаць яе немагчыма

Нацыянальнаесьвята павінна сьвяткавацца, мець свойрытуал, традыцыю сьвяткаваньня, гісторыю,зьяўляцца нерабочым днём.

УРэспубліцы Беларусь адразу так іпачыналася. Мы ўжо мелі і два Вялікадні,і два Раствы, і Дзяды, і Радаўніцу, іДзень Беларускай Вайсковай Славы. Усёразьвівалася натуральна. Антыбеларускірэжым ліквідаваў беларускія сьвяты,сымвалы і даты. Але яны нікуды ня зьніклі.У пэрыяд уціску шмат хто зразумеў, шточым больш нацыянальных сьвятаў, тымлепш для нацыі. Сьвяты -- гэта жываяпраекцыя нацыянальнай гісторыі ікультуры ў сучаснасьць.

Яктолькі спадзе антыбеларускі рэжым,вернуцца ня толькі беларуская сімволіка,школа і Канстытуцыя, але і сьвяты, якіяўзвышаюць нашых людзей у гісторыі,вяртаюць ім годнасьць і ўпэўненасьцьу сваіх сілах. Будуць сьвяткавацца ўсесьвяты незалежнасьці, змаганьня ікультуры усім вольным беларускімнародам.

ЖывеБеларусь!

2верасьня 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК