КАНФЭРЭНЦЫЯ Ў ГОНАР ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2верасьня ў Менску адбыласянавукова-гістарычная канфэрэнцыя,прысьвечаная 27-м угодкам НезалежнасьціРэспублікі Беларусь. З розных гарадоўсабраліся дэпутаты Адраджэньня, сябрыі прыхільнікі Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне” і КХП-БНФ,удзельнікі падзей Жніўня 1991 года, змагарыза волю і незалежнасьць Бацькаўшчыны.Заля была ўпрыгожана нацыянальныміБел-Чырвона-Белымі Сьцягамі і кветкамі.Мерапрыемствы распачаліся сьпяваньнембеларускага духоўнага гімна “МагутныБожа”.

Грамадазаслухала даклад сп. Зянона Пазьняка,Старшыні БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ,– “Этапы Незалежнасьці” (публікуецца).Прафэсар, доктар юрыдычных навук сп.Міхаіл Пастухоў выступіў з грунтоўнымнавуковым дакладам “Прававыя аспэктыдзяржаўнай незалежнасьці РэспублікіБеларусь”. Таксама выступілі дэпутатыНезалежнасьці сп. Юры Беленькі, сп.Сяргей Антончык, сп. Лявон Баршчэўскі.Яны гаварылі пра змаганьне за дэмакратыюі незалежнасьць Беларусі ў 1988-1991 гг.,пра гераізм і ахвярнасьць беларускіхпатрыётаў-фронтаўцаў, якія немагчымаезрабілі магчымым. Успомнілі добрымсловам многіх дэпутатаў і фронтаўцаў,якіх ужо няма з намі. Сёньняшняядраматычная сітуацыя, чарговая пагрозаз боку расейскай імпэрыі нашай дзяржавеі ўсяму сьвету зьяўляецца новым этапамгістарычнага змаганьня за волю інезалежнасьць нашага народа. Набыты ў1988-91 гг. досьвед зноў спатрэбіцца длявырашэньня цяжкіх задач сучаснасьці.Да гэтага этапа мы падышлі на значнабольш трывалым грунце сваёй сувэрэннайдзяржавы, у якой неабходна ўсталявацьбеларускі ўрад, дэмакратыю і законнасьць.

Умовыперадсьмяротнага крызісу сучаснайрасейскай імпэрыі нагадваюць тадышнікрызіс СССР. Цяпер ён павінен завершыццапоўным крахам усходняй імпэрыі іўзьнікненьнем шэрагу новых сувэрэнныхнацыянальных дзяржаў. На гэтым грунтуеццааптымізм нашага нацыянальнага змаганьня.

Наканфэрэнцыі былі прадэманстраваныядакумэнтальныя відэафільмы аўтарствавядомага тэлеапэратара сп. СяргеяЧырыка. Людзі ўбачылі важнейшыя эпізодыфронтаўскага змаганьня супрацьмаскоўскага камуністычнага путча ўМенску і за абвяшчэньне незалежнасьціБеларусі 19-25 жніўня 1991 года. Надзвычайнаякаштоўнасьць гэтых фільмаў у тым, штоў тыя дні ўсе тэлеапэратары на загадсвайго начальства не выканалі свойпрафэсійны абавязак і адсутнічалі намесцы падзей. Гэтыя відэакадры ўжозьяўляюцца сапраўднай кінакласікайнашай нацыянальнай гісторыі, выключнымсьведчаньнем народнага змаганьня.Аказалася, што ў гэты дзень сп. С. Чырыкадзначае свой дзень народзінаў. Грамадапавітала мастака воплескамі. Фронтаўцыпадарылі яму кнігі Зянона Пазьняка.

Мерапрыемствапрайшло ў цёплай, сяброўскай атмасфэры.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

2верасьня 2018 г.