КРЫМІНАЛ І ЛЕВАЯ ПРАПАГАНДА

Закласіфікацыяй "левых" (лявацтва)стаіць пратэст, рэвалюцыя, халява,сацыялізм, камунізм, фашызм,нацыянал-сацыялізм (нацызм), калектывізм,падзел грамадзкага дабра на ўсіхпа-роўну, экстрэмізм, тэрарызм, садомія, амаль ўсе маргінальныя ідэялёгіі ісуполкі, сацыяльная агрэсія, групаваянянавісьць.

Станоўчыхякасьцяў левізны я не знаходжу ні ўгісторыі, ні ў сучаснасьці. Левізна --разбуральная сіла, якая правакуе пераменыі разьвіцьцё грамадзтва там, дзе яна неперамагае, і выклікае глыбокую дэградацыюграмадзтва і вынішчэньнелюдзей там, дзе яна дасягае сістэмнайулады і татальнага ўплыву.

Ідэйна-сацыяльнаезьяўленьне левізны пачынаецца адрымскага люмпэна. Псіхалогія левізны-- гэта праяўленьне сацыяльна-прыгнечанагадуха, салідарнага ў нянавісьці супрацьпарадку, які ўзаконьвае статус-кво нізоўі вярхоў у сацыяльнай сістэме цывілізацыі.

Уапошнія дзесяцігоддзі мы назіраемўзмацненьне агрэсіі левалібэральнагалявацтва на асноўныя каштоўнасьці ітрадыцыі культуры грамадзтва. Сяродлевых атак на сям'ю, рэлігію, маральнасьць,упарадкаваныя дачыненьні палоў (мужчыныі жанчыны), нараджальнасьць дзяцейактыўнае месца займае прапаганда абзабароне сьмяротнага пакараньнязлачынцаў супраць чалавечнасьці ічалавецтва. У аснове гэтай фальшывыйпрапаганды ляжыць імкненьне захавацьжыцьцё цёмным сілам, пачварам грамадзтва,сьмяртэльна небясьпечных для супольнасьцілюдзей і людзкіх дачыненьняў.

Прапагандадэмагагічна падаецца як клопат пражыцьцё асобы (рэальна -- крымінальнайасобы), бо (як яны кажуць) ніхто ня маеправа пазбаўляць жыцьця іншага чалавека(у дадзеным выпадку жыцьця забойцы-злачынцы).Прытым адпетыя бязбожнікі могуць яшчэі на запаведзь спасылацца, маўляў,напісана "не забівай".

Тымчасам сьмяротнае пакараньне за асабліванебясьпечныя злачынствы было, ёсьць ібудзе. Таму што грамадзтва мае на гэтаправа дзеля абароны сябе ў крытычныхабставінах (гэтак жа як у крытычныхабставінах кожны чалавек у мэтах абаронымае права забіць нападніка, не нясучыадказнасьці за забойства забойцы).

Літаральнаднямі (пачатак жніўня 2018 г.) урад Індыіўвёў сьмяротнае пакараньне за пірацтваў Індыйскім акіяне. Сітуацыя з пірацкімразбоем склалася настолькі крытычная,што неабходнымі сталі жорсткія меры.Калі становішча выправіцца (а яновыправіцца), сьмерць за пірацтва адменяць.

Аналагічнаясітуацыя была ў Тайландзе -- некаліасноўнай наркакраіне Паўднёва-УсходняйАзіі, дзе рэй вяла наркамафія. Катастрафічнаестановішча краіны выратавала ўвядзеньнесьмяротнага пакараньня за прывоз іраспаўсюд наркотыкаў і рашучыя дзеяньніўлады. На сёньняшні дзень сьмяротнаепакараньне за наркотыкі ў Тайландзезастаецца, але судамі, практычна, невыкарыстоўваецца ў сувязі са зьменайабстаноўкі.

Нядаўна(ліпень 2018 г.) у Японіі прысудзілі дасьмерці злачынцаў, што распылілісьмяротны газ у такійскім мэтро. Загінулашмат людзей. Выпадак расцэньваецца якзлачынства супроць людзкасьці.

Ітак будзе ўвесь час. Такая сутнасьцьчалавецтва (і канвергентнага духучалавецтва). Дабро і зло тут існуюцьразам і адначасна, нават нярэдка ўвымярэньні адной душы. Уся сутнасьцьэкзыстэнцыяльнага (сацыяльнага) ідухоўнага існаваньня людзей -- недапусьціць над сабой улады, перавагіі дыктату зла.

Удасудовых дачыненьнях (паўтаруся) правана абарону свайго жыцьця і забойствазабойцы ніхто не аспрэчвае. Усё тоеадлюстравана ў кодэксах права.

Іцяпер пра дэмагогію бязбожнікаў.Сьмяротнае пакараньне -- гэта ёсьцьсацыяльны вынік парушэньня запаведзі"не забівай".

Калічалавек парушыў запаведзь і забіў, тоўзьнікае пытаньне: што зь ім рабіць. Івырашае гэтае пытаньне грамадзтва,грамадзкая ўлада, дзяржава, суд. Рашэньнеможа быць розным (ад сьмерці дапамілаваньня). Грамадзтва, дзяржава,улада, яе судовыя інстытуты вырашаюць,якая наступіць кара за парушэньне закона(і, фактычна, за парушэньне запаведзі).Падкрэсьліваю: ні запаведзь, ні законне абараняе забойцу, які парушыў запаведзьі закон. Запаведзь "не забівай" дапакараньня забойцы не адносіцца, калііншае не прадугледжана законам.

Хрысьціянскікасьцёл як інстытуцыя, якая дбае абдухоўных дачыненьнях, стаіць на пазыцыяхверы і хрысьціянскай дактрыны, кіруеццатут тэзісам Хрыста аддаваць каралюкаралёва, а Богу -- Божае. На справе гэтаазначае, што пытаньне пакараньня зазлачынства вызначае сьвецкая ўлада.Хрысьціянскі касьцёл стаіць на пазыцыяхлітасьці да кожнай душы, але не вызначаеяе лёс. Тое вынікае з сутнасьціхрысьціянскай веры, вучэньня Касьцёлаі апалогіяў айцоў хрысьціянства.

Трэбаадзначыць, што на практыцы ўсё выглядаебольш складана, бо практыка канкрэтная.Яна ўскладняецца з прычыны пэрманэнтнагазмаганьня пасьлядоўнікаў сьвецкіхдактрын супраць Хрысьціянства (якое ўлевай Эўропе ўжо амаль што ліквідавана),і наступнае -- з прычыны ўцягненьняКасьцёла ў палітычныя дачыненьні, усупроцьстаяньне палітычных ідэалёгіяў.

Урознай ступені так было заўсёды. Гэтатой вірус, які разбурае любы касьцёл ілюбую веру. Найбольш наглядны прыклад-- праваслаўны касьцёл (царква) ў Расеі.

РускаяПраваслаўная царква(РПЦ), Маскоўскі Патрыярхатякой аднавіў Сталін у 1943 годзе, даўноператварылася ў аддзел НКВД. Барацьбаз Папскім Прастолам вядзецца стагоддзямірознымі сіламі. У ХІХ стагоддзі змаганьнез Рымам ачольвалі масоны і сацыялісты.У ХХ-м стагоддзі -- камуністы і КГБ (янынават арганізавалі спробу забойстваПапы Яна Паўла ІІ). У ХХІ-м стагоддзісхаванае змаганьне з Ватыканам узяліна сябе левалібэралы і традыцыйнамаскоўская Лубянка. Якраз тут дастасаванатактыка гібрыднага наступу і ўнутранайрэвізіі ватыканскай герархіі. Вынікамтакой тактыкі стала нечуваная ў гісторыіадстаўка Папы-традыцыяналіста БенедыктаХVІ-га і выбраньне Папы-лібэрала зПаўднёвай Амэрыкі, які вясёлы, усьмешлівы,адкрыта займаецца папулізмам, рэагуена левалібэральныя дактрыны. Гэты Папа(ва ўгоду лібэралам) ўжо, фактычна,дыстансаваўся ад неабходнай ацэнківывертаў садомскага збачэнства людзей,а нядаўна афіцыйна заявіў, што ні прыякіх абставінах нельга пазбаўляцьчалавека жыцьця. Папа вырашыў не аддавацькаралю каралёва. Тым часам рэчаіснасьцьпрымусіць тое рабіць датычна злачынцаўі ўладу, і супольнасьць. Левыя разбуральнікіграмадзтва, магчыма, нават будуцьцытаваць Папу і яго абстрактную фармулёўкучалавека наогул. Але тут ужо праблемыПапы, а не грамадзтва.

Пазьбегнуцьсьмяротнага пакараньня бяз шкоды дляграмадзтва і справядлівасьці шмат дзеў сьвеце немагчыма (ваўнівэрсальным, прынцыповым сэнсе –немагчыма наогул). Розны ўзровеньразьвіцьця, розныя абставіны, рознывынік дастасаваньня кары. Але ў кожнымвыпадку правасуддзе мусіць быць на бакунявіннай ахвяры, а не на баку злачынцы.На гэтым пабудаваная праўная сістэма.

Акрамятаго суды павінны мець ўсю законназацьверджаную лінейку прымяненья карыі пакараньняў і законную волю выбару,а не ўпірацца ў абмежавальную вешкуперад, скажам, сэрыйным тэрарыстам якімэтанакіравана забіў 86 чалавек,зь іх палову дзяцей.

Тое,што надумана (і бяздумна) паўтараюцьрозныя прапагандысты аб забаронесьмяротнага пакараньня для злачынцаў,сцьвярджаецца імі на фальшывай падставез пазыцыі нібыта чалавекалюбства. Алерэальна гэтае "чалавекалюбства"не дзеля справядлівасьці, не дзеляахвяры, а дзеля забойцы. Яно нішто іншае,як ідэалягічны лявацкі выверт, накіраванына абніжэньне каштоўнасьці чалавечагажыцьця, на апраўданьне зла. Ведаем мыгэтых лявацкіх "гуманістаў",камуністаў, нацыстаў, лібэрастаў,тэрарыстаў, нібыта занепакоеных лёсамлюдзей і ўсяго чалавецтва. Бачылі ўжо,што з гэтага атрымліваецца.

Трэбаўлічыць, што рэвалюцыянеры і рэвалюцыі(а яны, як правіла, левыя) выкарыстоўваюцькрымінальнікаў як ударную рэпрэсіўнуюсілу.Пры дасягненьні ўлады крымінальнікаўтаксамапаступова зьнішчалі. Нават тады, калісамыкрымінальнікіачольвалі ўладу. Класічны прыклад –бальшавіцкая Расея, карнаясітэма якой складалася ў асноўным зкрымінальнікаў, а крымінальны аўтарытэтКоба (Сталін) стаў абсалютным дыктатарамва ўладзе. Тым ня менш ўжо ў 30-я гады ўчас генацыдуівялікага тэрору, Сталін пусьціў ў«расход» кадрычэкістаў першых набораў, якія выканалісваю крывавую справу, – жорсткіх інеадукаваныхкрымінальнікаў, азаадно расстраляўі «карысных ідыётаў-інтэлігентаў», якіяапраўдвалі карную сістэму.(Потым была іншая хваля забойствазабойцаў. І гэтакдалей па левай тэхналёгіі.)

Улюбым выпадку захаваньне жыцьцязакарэнелым бандзюганам, які само існаваньне гэтай катэгорыілюдзей, аб'ектыўна выгадна левымрэвалюцыянерам, і на пэўным этапе –левай ўладзе. Імкненьне зьберагчы жыцьцёзлачынцам супраць людзкасьці вылілася ў фальшывы тэзіс аб адмене для іх сьмяротнага пакараньня.

Левычыньнік вельмі сур'ёзны ў палітыцы, кабяго недацэньваць. Ён шматаблічны,агрэсіўны, антымаральны і імкнецца дакрайніх формаў. Задача ягонай ідэалёгііі справы – разбурыць грамадзтва,зьнішчыць усталяваны парадак, уімя нібыта шчасьцячалавецтва забраць ўладуі сьцьвердзіць парадаккрымінальных каштоўнасьцяў (пад выглядамсвабоды, роўнасьці,камунізму, зьнішчэньнякласаў, дэфектных народаў, стварэньня«уйбэрмэнша, савецкага чалавека,палавой свабоды, правоўчалавека (замест рэлігіі), правоў жанчын,дзяцей, жывёл і г. д. – рафінаванаясістэма разбурэньня культуры.

Пытаньнеў Беларусі. Тут фіксуюцца жудасныязлачынствы. Але зыходзячы з палітычныхабставінаў, магчымы мараторый насьмяротнае пакараньне хаця б на адзінгод. (Асабліва цяпер, калі Расея ўзмацнілападрыхтоўку да гібрыднай вайны супрацьБеларусі.) У краінах з дыктатарскімрэжымам, дзе ня дзейнічаюць законы,сьмяротная кара, як правіла, выкарыстоўваеццадля зьвядзеньня палітычных рахункаў.Тут няма незалежнага суда. Усё вырашае"правіцель". Асабліва тое сталавідавочна пасьля тэракту ў менскіммэтро ў красавіку 2011 года, калі падціскам "правіцеля" пакаралі сьмерцюдвух падстаўных маладзёнаў, віну якіхдакладна не даказалі. Тым часам аналізпаказвае, што выбух, магчыма, арганізавалаасяроддзе "правіцеля" і зь ягозгоды.

Увольнай Беларусі, дзе будуць дзейнічацьзаконы і вернецца справядлівасьць,сьмяротнае пакараньне застанецца.Мусіць застацца. Паўлічэнкіі рэальныя арганізатары тэракту ў мэтроня будуць гуляць па трупах. Рэпрэсіўныяправіцелі ня выйдуць сухімі з мутнайвады. Але для гэтага павінна быцьгарантавана незалежнасьць суду,дэмакратычная ўлада, спэцыяльны судпрысяжных і спэцыяльная судоваяпрацэдура, якая прадугледжвае адтэрміноўкувыкананьня прысуду. Тым часам палажэньнеаб няўхільнасьці пакараньня будзевыконвацца. Самае важнае ў гэтай сістэме-- выключыць памылкі суду.

Убудучай Беларусі добра б было, кабстварылася грамадзтва, дзе зьніклі бантылюдзкія макабарычныя злачынствы,ня стала б небясьпечных для людзкасьцівыпадкаў і зьнікла б прычына сьмяротнагапакараньня злачынцаў. У прынцыпе, такоемагчыма. Неабходна сацыяльна, матэрыяльнаі маральна ўдасканальваць вольнаеграмадзтва. Станоўчая практыка, якая існуе ў некаторых краінах, паказваепрыклад, дае надзеі.

27 жніўня 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК