50-Я ЎГОДКІ АКУПАЦЫІ ПРАЖСКАЙ ВЯСНЫ
Угэтым артыкуле мы ня ставім задачуўсебаковага аналізу драмы жніўня1968-га. У юбілейныя дні ў інфармацыйнайпрасторы зьяўляецца маса шматгранныханалітычных матар’ялаў. Хацелася басьвятліць тое, што засталося ў асабістайпамяці і карэліраваць гэта з пазьнейшымідумкамі і падзеямі.
Напачатку (нават тады) была абсалютнагібрыдная сітуацыя. У савецкіх СМІ ішлашалёная кампанія абылганьня падзей ітэндэнцый у Чэхаславакіі на працягуўсяго пэрыяду дэмакратычных рэформ,разгорнутых камуністычным кіраўніцтвамкраіны “савецкага лягеру”. І ў той жачас у кожным шапіку ў нашых гарадахможна было купіць пражскую газэту “Rudepravo”.Беларусы(асабліва тыя, хто ўмеў чытаць па-польску)даволі лёгка разумелі газэтныя тэксты,дзе адлюстроўвалася праўда. Як толькіпачалася інвазія, пражская газэтазьнікла, прычым на некалькі гадоў.
Зпершых дзён 1968-га года інфармацыйнаявайна супраць чэхаў і славакаў прыкметнаўзмоцнілася. Аналізуючы разьвіцьцёпадзей postfactum,прыходзіш да высновы, што Крэмль і нечакаў бы да канца лета, яшчэ 9 месяцаў,а ўжо ў студзені кінуў бы на “бунтарскую”краіну сваю армію і лубянскую арду.Абсалютна нелагічным было давацьмагчымасьць паглыбіцца працэсам іструктурыравацца змагарнаму грамадзтвуў краіне, якая выразна выбівалася з-падмаскоўскага кантролю. Адзіным тлумачэньнемгэтаму можа быць тое, што ў гэты самычас саветы рыхтавалі “магутны ўдар паамэрыканскаму імпэрыялізму”. А менавітатак званы “Наступ Тэт” у ПаўднёвымВ’етнаме, які знаходзіўся пад кантролемамэрыканцаў.
Пазнакамітай “сьцяжыне Хашыміна” натэрыторыі Лаоса з камуністычнагаПаўночнага В’етнама, як мурашы, ішлібясконцым гужам войскі, якія несьлі насябе размантаваныя на часткі гарматыі мінамёты, скрыні з баепрыпасамі і ўсёнеабходнае для вялізнай арміі ішырокамаштабных ваенных дзеяньняў напоўдні. Гэтыя грузы штодня прыбывалі ўПаўночны В’етнам з Савецкага Саюза. Ушэрагу месцаў Паўднёвага В’етнамаканцэнтраваліся вялікія масы войскаўі партызанскія сілы для атакі на сталіцуСайгон, буйныя гарады і вайсковыя базы.31 студзеня 1968 г., у дзень будыйскагасьвята месячнага Новага года (Тэт),апэрацыя пачалася сінхроннымі атакаміпа ўсёй краіне. Паўднёвав’етнамскія іамэрыканскія войскі некалькі дзёнзнаходзіліся ў шоку. Не зважаючы настраты, чырвоныя войскі захоплівалігарады і аб’екты, уздымаючы паўсюльсьцягі В’етконга. Яны авалодалі наватпаловай Сайгона і ўварваліся ў комплексбудынкаў амбасады ЗША. Амэрыканцыздолелі вызваліць сваю амбасаду тольківысадзіўшы дэсант з верталётаў на дахбудынка. З усіх навакольных краін, дзебылі амэрыканскія вайсковыя базы, і зЗША штодня прыбывалі ўсё новыя войскі.Лютыя баі працягваліся амаль месяц.Урэшце чырвоныя войскі былі выбіты зусіх захопленых пазыцый. Яны панесьлітакія каласальныя страты (в’етнамскігалоўнакамандуючы генэрал Зяппракамэнтаваў сітуацыю: “Гэта ня маеніякага значэньня…”), што на працягунекалькіх гадоў партызанская вайна немагла аднавіцца ў папярэдніх маштабах.
Індакітайскаядрама суправаджалася актывізацыяйлевых сілаў па ўсім сьвеце. “Рух за мір,супраць амэрыканскага імпэрыялізма”шчодра аплочваўся з крамлёўскай касыі кіраваўся з таго ж месца. Паўсюльпраходзілі шматтысячныя дэманстрацыі,сутычкі з паліцыяй, факельныя шэсьці,палілі амэрыканскія сьцягі. Формула“па ўсім сьвеце” распаўсюдзілася наватна нашу гомельскую школу. Пасярод лекцыіў клас зайшлі актывісты ў піянэрскіхгальштуках з важным выразам на тварахі заявілі, што ўсім нам трэба падпісацькалектыўны пратэстны ліст на адрасБелага дома. Малыя савецкія людзіпадпісваліся па чарзе. Заўпарціўсятолькі Пётра Дайнэка: “А я ня буду! Нехачу і ня буду!” Галоўная актывістказрабіла халодныя вочы гарпіі і пасьлянекалькіх спробаў прымусіць яго, гукнулапагрозьліва: “Усяроўна потым прыйдзешу настаўніцкую і падпішаш!” Цікава, штонастаўніца маўчала. Маўчала і ЛюдкаАсадчая. Хто б мог падумаць, што янаатрымае падзяку за свой подпіс наўзьбярэжнай Сайгона. Калі праз 40 гадоўбыла сустрэча аднакласьнікаў, Людкапаказвала ўсім доўгі шрам на галаве.Яна працавала ў абслузе турыстычнагалайнэра ў 1990-я гады. Постсавецкія людзісыходзілі з трапа на сайгонскі бераг,як раптам па іх далі чаргу з кулямёта.Кулька чыркнула па ейнай галаве, але нашчасьце ляцела дастаткова высака…
Мыспыняемся на гэтай паралельнай тэметаму, што яна мае тыпалагічны характар.Так жа сама Масква не магла зьдзейсьніцьзапланаванае і ў нашай Беларусі адразупасьля інтранізацыі свайго васала ў1994 годзе. Крамлю і хацелася б, але тадыж пачалася 1-я Чачэнская вайна. Абяцаньніўзяць Грозны “за тры дні” ганебнаправаліліся. Там толькі за адну навагоднююноч была спалена цэлая танкавая дывізія“дорогих россиян”. Ды і ўсё пайшлозусім ня так, як хацелася крамлёўскім.А ў жніўні 1996 года толькі Масква паабяцалазьдзейсьніць “воссоединение Белоруссиии России” (пра гэта былі папярэджаныўсе рэжымныя структуры), аж горскіяатрады захапілі Грозны і разграміліўшчэнт расейскі гарнізон. Давялосязаймацца тушэньнем гэтага полымя. Ашматтысячныя дэманстрацыі за незалежнасьцьў нашых гарадах і абяцаньне беларускіхпатрыётаў бараніць краіну са зброяй уруках у выпадку маскоўскай агрэсііканчаткова прымусілі Крэмль зьмяніцьпланы і перайсьці да стратэгіі паступовагааслабленьня і падпарадкаваньня нашайкраіны. Імпэрыя не магла дазволіць сябевайну на два франты.
Калістабілізавалася становішча ў В’етнаме,Масква пайшла на рызыку ў цэнтры Эўропы.Беларускія дзеці, якія былі “па абмену”ў лягярах адпачынку ў Чэхаславакіі,распавядалі потым: “Нас тэрміновапасадзілі ў аўтобусы і павезьлі ў боксавецкай мяжы. Мы ледзь прадзіралісяпа дарогах. Паўсюль насустрач нам ішлітанкі, танкі, танкі…” Цікава, што длячэхаў і славакаў, а таксама і для“прагрэсіўнай грамадзкасьці” сьветусавецкая інвазія была поўнай нечаканасьцю.Тыя ж масы, што нядаўна дэманстраваліз паходнямі супраць амэрыканцаў, цяпервыйшлі на пратэсты супраць савецкагаімпэрыялізма. Мноства членаў пакідалікамуністычныя партыі ў розных краінах,аўтарытэт саўдэпіі моцна пахіснуўсянават у самых левых.
Якзаўжды, без беларусаў Масква ніяк немагла абысьціся. Многія з нашых юнакоўі мужчын сядзелі на тых танках і толькіпасьпявалі ўхіляцца ад розных прадметаў,якімі кідаліся ў іх чэхаславацкіянатоўпы.
Маладыменскі скульптар Іван Місько, мабілізаванына інвазію, атрымаў непаўторнуюмагчымасьць убачыць гатычную і барочнуюпластыку Прагі. Ня трэба думаць, што ўсеанекдоты пра савецкіх – гэта толькінабор мэтафар. “Замежнік кажа савецкаму:“Я люблю падарожнічаць на самалёце. Аты?” Той адказвае: “А я на танку…”Мастацтвазнаўца, навуковы супрацоўнікМастацкага музэя Беларусі Раман Бадзінмаршыраваў са сваім палком на працягунекалькіх дзён з Менску ў бок заходняймяжы. Іх ужо папярэдзілі, што “пойдземна Чэхаславакію”. Але калі сталазразумела, што чэхаславацкая армія неаказвае супраціву, рэзэрвістаў распусьціліпа хатах. Наступным разам сітуацыяпаўтарылася ў сьнежні 1981 года, каліМасква рыхтавалася да здушэньня руху“Салідарнасьці” ў Польшчы. Беларусызноў спатрэбіліся, бо, у адрозьненьніад нас, для абсалютнай бальшыні расейцаўшто Марс, што Польшча – цалкам незнаёмаяплянэта. Пазьней я даведаўся, што разамз тысячамі іншых беларусаў быў уключаныў сьпісы на мабілізацыю ў палкі авангардаінвазіі. Туды зьбіралі беларусаў, якіяўмелі размаўляць і чытаць па-польску.Але і гэтым разам абышлося.
Старэйшыяфронтаўцы, якія пабылі на той інвазіі,успамінаюць пра стан дэмаралізацыічэхаславацкай арміі: “Мы ўваходзім натэрыторыю вайсковай часткі. Пастарунковыхняма. Бальшыні афіцэраў няма, бо выходныдзень (!). У казармах моладзь п’е піва,на дахах загараюць. Усё было ўзята падкантроль на працягу лічаных хвілін…”Цывільнае грамадзтва краіны, мільёныбяззбройных людзей аказаліся большпадрыхтаванымі да супраціву ворагу,чым узброеная структура, абавязкам якойёсьць абарона дзяржавы і народа. Дарэчы,убачанае і перажытае падчас інвазііпраз 20 гадоў – у 1988-м – прывялі гэтыхлюдзей у шэрагі Народнага Фронта.
Паўстаерытарычнае пытаньне: і хто ж гэта давёўда такога стану нацыянальную армію?Беларусы і ўкраінцы цяпер добра ведаюцьадказ на яго. Мы ўсё гэта пабачылі ібачым у сучаснасьці. Так бывае, калінацыянальная армія напхана маскоўскіміафіцэрамі і генэраламі, калі камандыяна атрымлівае з Масквы.
Авось па той бок фронту змаганьня сітуацыябыла і ёсьць цяпер адваротная. У 1968 годзесавецкая прапаганда трубіла з усіх СМІаб тым, што войскі НАТО, перш за ўсёнямецкія, “ужо стаяць на мяжы ЧССР, кабуварвацца і скарыць няшчасны народ”.Чэхаславакам трэба дапамагчы! Дзесяткітысяч беларускіх рэзэрвістаў атрымаліпозвы ў ваенкаматы. Сем’і хваляваліся,чакаючы вайны. Але недзе 24-25 жніўнябацькі і старэйшыя браты вярнулісядахаты, сказаўшы, што “адбой”. Уракрычалі на ўсю уліцу ня толькі падлеткі.У Масквы ўсё йшло паводле раскладу.Разьвіцьцё цэнтральнаэўрапейскайкраіны было спынена на 21 год – да“аксамінай рэвалюцыі” 1989 года.
Напачатку 1990-х прэзыдэнт РФ Б. Ельцын пачаўпаляпшаць “чалавечы твар” ІмпэрыіЗла. У Гэльсінках ён заявіў быў, штоінвазія супраць Фінляндыі ў 1939-40 гадах“была памылкай”. А потым яны прызналі“палітычнай памылкай” і ўварваньне ўЧэхаславакію. Прызналі крывадушна ідэмагагічна, бо ў той самы час пачыналівыконваць сваю дзяржаўную стратэгічнуюпраграму па аднаўленьні маскоўскагапанаваньня на постсавецкіх абшарах,рэстаўрацыю савецкага Райху ў былыхмежах.
Адназ важнейшых лекцыяў чэхаславацкай драмыў тым, што яна адчыніла людзям вочы.Імпэрская арда душыць, зьнішчае ізахоплівае ўсё вакол сябе незалежна адфармальных абставінаў: і пры жахлівымІване, і пры шалёным Пятры, і прыАляксандры-“вызваліцелі”, і пры МікалаіКрывавым. Яна не спынялася ні прытаталітарных Леніне-Сталіне-Хрушчове-Брэжневе,ні пры “рэфарматарах-дэмакратах”Гарбачове-Ельцыне. Яна працягвае сваюдзікую экспансію пры цяперашней лубянскайхунце. І ня трэба мець ілюзій. Пачвараня спыніцца, пакуль будзе існаваць.
Украінцыпаказалі, як трэба бараніць сваю краінуі цывілізацыю. Іншага шляху няма ўнародаў і дзяржаў, якія маюць няшчасьцеіснаваць побач з імпэрскім монстрам.
ВалерыБуйвал