ТОЛЬКІ АДНА МАЦІ СТАЛА НА ПАРОЗЕ СВАЙГО ДОМА З СЯКЕРАЙ БАРАНІЦЬ СВАІХ ДЗЯЦЕЙ АД СВАВОЛЬСТВА ЛУКАШЫСЦКАГА РЭЖЫМУ

(ЖнівеньскіСойм 2018г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ
і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

12 жніўня ўМенску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ іБНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступсп. Зянона Пазьняка, СтаршыніКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і Беларускага Народнага Фронту“Адраджэньне”, -- “Крымінал і леваяпрапаганда” (надрукавана). З дакладамвыступілі сп. Юры Беленькі, выканаўцаабавязкаў у Беларусі старшыні Партыіі Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, нам старшыніПартыі і Фронту.

Выступоўцы зрабіліагляд падзей прамінулага месяца іасноўных тэндэнцый палітычнага,эканамічнага і сацыяльнага жыцьця. Уцэнтры ўвагі палітычнага грамадзтвазьяўляюцца новыя санкцыі, паабяцаныяЗША на адрас Расеі, якія павінны ўступіцьу сілу на прыканцы жніўня. Ня выключана,што цывілізаваны сьвет ведае прападрыхтоўку Масквой нейкіх маштабныхагрэсіўных дзеяньняў супраць Украіныі прадпрымае прэвэнтыўныя меры дляспыненьня маскоўскага агрэсара. Дайшлонават да таго, што Ул. Пуцін упершынюазваўся аб тым, што “санкцыі парушаюцьміжнароднае права”. Вышэйшы прадстаўніккраіны-агрэсара, дзе законнасьць даўноўжо растаптана, згадвае пра “права”.Значыць, у Крамлі адэкватна ацэньваюцьпагрозу далейшага пашырэньня санкцый,што пагражае вялікімі цяжкасьцямі РФі нават калапсам яе фінансава-эканамічнайсістэмы. У Крамлі ацэньваюць і дэманструюцьпанічныя настроі.

Для беларусаўгэтыя працэсы не зьяўляюцца пабочнайтэмай, бо наша краіна штучна і брутальнаўключана ў правальную расейскую мадэльіснаваньня. У Маскве і сярод аналітыкаўрасейскай палітычнай эміграцыі пачалігучаць галасы аб магчымай забаронеабарачэньня даляра і нават аб магчымымпераводзе валютных банкаўскіх укладаўграмадзян у расейскія рублі. Беларусамсапраўды трэба вельмі ўважліва сачыцьза разьвіцьцём падзей. Як бы там ні было,адназначным застаецца адно – стратэгічнаятэндэнцыя існаваньня Расеі – гэта шляхда канчатковага развалу імпэрыі (якіможа аказацца таксічным і агрэсіўным).

Зьвярнулана сябе ўвагу таксама апошняя хвалярэжымных рэпрэсій ў адносінах дажурналістаў шэрагу СМІ. Ня выключана,што Масква і мясцовы рэжым імкнуццазапалохаць гэтую катэгорыю грамадзтва,не дапусьціць нават выпадковай уцечкіінфармацыі пра свае антызаконныядзеяньні. Вельмі падобна ўсё на апэратыўнуюраспрацоўку магчымых падзей з усходу.

Выступілітаксама сябры Сойму з розных рэгіёнаўкраіны. Яны распавялі пра становішчана правінцыі. У шэрагу мэдычных установаўпа ўсёй Беларусі назіраецца поўныразвал. Вызначанае крэдытаваньне гэтыхустаноў заканчваецца ў верасьні 2018 г.Што будзе далеей, ніхто ня ведае. Наскладаныя апэрацыі, пераліваньне крывіі падобнае грошай у шэрагу больніц ужодаўно няма. Парк машын “хуткай дапамогі”даведзены да аварыйнага стану. Састарэлыяаўтамабілі рассыпаюцца, замены ім няма.Крызіс з мэдыкамэнтамі стаў ужо звычайнайзьявай. Драматычныя працэсы адбываюццаў сельскай мясцовасьці. Адміністрацыяраёнаў “у мэтах эканоміі” зачынілашэраг сельскіх школ. Дзяцей пэўны часвазілі штодня на заняткі ў раённыяцэнтры, але цяпер вырашана арганізавацьдля іх “школы-інтэрнаты” у раённыхцэнтрах, зноў жа “у мэтах эканоміі”.Дзяцей забяруць з сем’яў, яны здолеюцьпабачыць бацькоў толькі ў выходныя дні.

У многіх аргапрадпрыемствахне плацілі заробак апошнія 3-4 месяцы.Людзі ня маюць грошай, каб аплаціцьэлектраэнэргію, і ў іх яе адключылі.Беларусы прыстасаваліся да цяжкойсітуацыі і пачалі карыстацца газавымілямпамі. Тады адміністрацыя заявіла,што гэта ёсьць “недапушчальны ўзровеньжыцьця” і “у такіх умовах сем’і нямогуць забясьпечыць сваім дзецямадэкватнага выхаваньня і апекі”.Сацыяльныя камісіі пачалі прымусовазабіраць дзяцей з сем’яў у дзіцячыяпрытулкі. Толькі адна маці (аграпрадпрыемства“Новая Зара”, Віцебская вобл.) сталана парозе свайго дома з сякерай і заявіла,што будзе бараніць сваіх дзяцей. Камісіяўцякла, але праз тыдзень прыехаў ОМОН,і дзяцей усяроўна забралі. Калі людзідатэлефанаваліся да прадстаўнікоўраённай і абласной адміністрацыі іпаведамілі пра сваю бяду, то атрымаліцынічны адказ: маўляў, “трэба менш піцьі паліць, тады і грошы будуць”.

Рэжымнаесвавольства ня мае межаў, але нашы людзіпрацягваюць гэтаму зьдзіўляцца і многіянават спадзяюцца, што ад іх адчэпяцца,калі “сядзець ціха”. Патрабаваньнемчасу становіцца вострая неабходнасьцьсамаарганізацыі грамадзтва, салідарныхдзеяньняў па ўзаемадапамозе. Актыўныялюдзі і патрыёты павінна разгарнуцьгэтыя дзеяньні. Беларусам трэбаспадзявацца толькі на сябе і пазбавіццаад ілюзій. Родная культура і мова,нацыянальная адзінства павінны стацьасновай для паратунку нашага народа.

Сойм таксама разгледзеўпланы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшыпэрыяд.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

12жніўня2018г.