РЭПЛІКА ПРА ПАГРОМ СМІ І АПЭРАТЫЎНЫЯ ВУЧЭНЬНІ

Упагроме журналістаў і неафіцыйныхрэсурсаў СМІ ёсьць дзьве прычыны. Першая(суб'ектыўная) -- гэта шызоідная помстаза "інсульт". Тое абсалютна дакладна,ведаючы хворую псіхіку суб'екта, адзначылібальшыня назіральнікаў.

Другаяпрычына -- галоўная, якая фармальнаўстаўлена ў першую прычыну, але сутнасьцьі рухаючыя сілы яе -- іншыя.

Тутправедзена тыповае тактычнае вучэньневорганаў на прадмет ліквідацыінедзяржаўных СМІ на пэрыяд пачаткугарачай фазы гібрыднай вайны. (Дарэчы,на дзеючых у Беларусімаскоўскіх і прамаскоўскіх СМІ, нетрэніраваліся). Масква асэнсавала вопытакупацыі тэрыторыяў Украіны, дзе сродкімасавай інфармацыі дзейнічалі свабоднаі перабілі расейскую прапаганду хлусьні.Падрыхтоўка да гібрыднай акупацыіБеларусі адбываецца грунтоўна, адкрытаі відавочна. Нават апэрацыйныя вучэньні,як бачым, адкрыта праводзяцца. "Абсурд,маразм, варварства, вар'яцтва! Дурні!"-- усклікае цэлы хор назіральнікаў гэтыхпадзей, заблытваючы відавочнае.

Аленіякага абсурду няма. Прамаскоўскаяўлада праводзіць акупацыйную палітыку.Ужо ж прывыклі. Якой законнасьцівы тут хацелі!? Вучэньні прайшлізладжана, арганізавана, з прэвентыўнайкарысьцю для Масквы і маскоўскайагентуры. У час "Х" усе недзяржаўныяСМІ будуць ліквідаваныя на працягуадной гадзіны, а журналісты арыштаваныяза няўплату падаткаў, алімэнтаў і"нецэнзурные выражэнія".

Зразумела,што з гэтых "вучэньняў" рэжым ужоцяпер пастараецца выцягнуць выгаду.Зьмяніць склад рэдакцыяў, напрыклад,зьмяніць зьмест рэсурсаў, нагадацьспадару Зісеру як трэба сябе паводзіць.Але ў час "Х" марная справа. Недапаможа спадару Зісеру ні беларусафобства,ні "русскій язык", ні супрацоўніцтваз кім трэба. Непатрэбныя будуць спадарыЗісеры Маскве. Вось што значыць неразумець гісторыі. Іх расстрэльвалі --а яны крычалі: "Да здравствует Сталін!"Вечныя граблі.

Дачасу "Х" беларусам трэба рыхтаваццасур'ёзна. Складанасьць у тым, штозахаваньне вольных СМІ ў такіх умовахможа быць гарантавана не законам (якіня дзейнічае), а супрацівам палітыцырэжыму з боку беларускіх людзей. На гэтатрэба спадзявацца і тое набліжаць.

12жніўня 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК