“У МАСКВЕ РАСПЛАНАВАНА”

Унядзелю, 05.08.2018, прайшла чарговая варталя "Поедем-поедим" разам з сябраміКХП-БНФ.

Прысутнічаўтрывалы і нязломны абаронца КурапатаўУладзімер Плотнікаў. Да варты цягам днядалучыліся іншыя сябры партыі, неабыякавыяграмадзяне.

Склаласяўстойлівая карціна: за дзень у "рэстарацыю"прыехала ўсяго 5 машын з "наведнікамі".Выглядае так, што была сфармаванаянейкая каманда сталых "наведнікаў",якія прыяжджаюць ужо ня першы раз, навялізнай хуткасьці нясуццца ў боклюдзей. Адзначу, што раней ля "рэстарыцыі"стаяла 2 дарожныя знакі, якія абмяжоўваліхуткасьць аўтамабіляў да 5 км/г. Аднак,за адну ноч гэтыя знакі раптоўна зьніклі.Міліцыя з усьмешкай разводзіла рукамі,маўляў, "а вы уверены, что здесь быликакие-то знаки?".

Салідарныялюдзі ізноў прывозілі ежу ды халоднуюваду, выказвалі падтрымку.

Пасловах прысутных, адзін з "ахоўнікаў"ахвотна распавядаў, што "Беларусь у2018 годзе далучаць да Расеі, у Маскве ўжоўсё распланавана".

Нагэта патрыёты адказвалі, што беларусызробяць так, што планыМасквы ня зьдзейсьняцца.

ІгарШчэмелеў