ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЁСЬЦЬ СТЫЛЁВАЯ СУВЯЗЬ ПАМІЖ КОНКУРСНЫМІ ПРАЕКТАМІ ФАЛЬШЫВАЙ МЭМАРЫЯЛІЗАЦЫІ КУРАПАТАЎ І СКАНДАЛЬНЫМ РЭСТАРАНАМ “ПОЕДЕМ ПОЕДИМ”

Прачытаўі праглядзеў матэрыял зблогу "Aśvieta Pražska" (https://asvietaprazska.blogspot.com/2018/07/blog-post_29.html ). Там шмат фатаграфіяў рэстарана "Поедемпоедим". Цяпер большдэталёва разглядзеў інтэр'ер. Ня будуўдавацца ў містычныя ацэнкі, бо можнадалёка зайсьці. Пытаньні ёсьць, алегэтага мала, каб сьцьвердзіць нештадакладнае. Пакуль адзначыў бы толькіхарактэрную стылістыку.

Тут, што мяне зацікавіла -- гэта выразнаестылёвае адзінства інтэр'ернага дызайнарэстарана "поедем поедим"і канструкцый трох адабраных праектаўрэжымнай мэмарыялізацыі Курапатаў.Адчуваньне, што яны зроблены тымі жаўтарамі, якія праектавалі дызайнрэстарана. Нават вяроўкі (сімволікашыбеніцы) паўтораныя (прычымтут вяроўкі ў Курапатах!). Ці,напрыклад, выокаяканструкцыя з чорных брусоў даволізбліжана нагадвае гістарычную гілятынуі сазлучаныя шыбеніцы адначасна.

Духсатанізму і масанэрыі ў прапанаваныхконкурсных канструкцыях мне ўбачыўсяадразу. Праўда, цяпер ён пашыраны ваўсім так званым "сучасным" мастацтвеі даўно. Але выразная карэляцыямэмарыяльных конкурсных "праекцый"з дызайнам інтэр'ераў "поедем поедим"уражвае. Узьнікладумка, што тут, ля Курапатаў і ў Курапатах,задумваецца нешта вельмі нядобрае.

Стылёвыяпаралелі не выпадковыя. Трэба б ведацьбольш пра аўтараў праектаў, спонсараўі ўмовы конкурсу. Па неафіцыйных зьвесткахстала вядома, што інтэр'еррэстарана быццам бы праектаваў ЦімурВелітоўскі. Гэта дызайнер прафэсійнагаўзроўню, які ведае, што робіць. Ягоныдызайн заўсёды робіцца пад канцэпцыю.Тут правіла.

Праглядзеўшытое, што магчыма праглядзець пра дызайнэраВелітоўскага, можна зрабіць дапушчэньне,што канцэпцыя інтэр'ера рэстарана --ёсьць якраз справа гэтага мастака, якісьвяткуе "гэлоўін"(галоўнае культавае сьвята царквы СатаныЛавэя), стварае сабе дэманічны фотаіміджі бравуе пошлымі эпатажнымівыказваньнямі ў стылі Бэрнарда Шоў.Кшталту: "Скромность -- кратчайшийпуть к бесславию". Хаця маглі быцьканцэптуальныя заказчыкі, якія ведалісхільнасьці мастака.

Крокза крокам праяўляецца сітэмная атакана Курапаты. Добра, што мы пачалі адкрывацьіхнія планы на раньніх стадыях подласьці.Яны занэрваваліся. Разумеюць, што толькіграмадзкасьць можа ім зачыніцьіхную эфэсбоўска-сатанінскую "лавачку".

3жнівень 2018 г. Зянон Пазьняк