НАЗІРАНЬНЕ: “АБ'ЕКТ” ПРЫЦЯГВАЕ РАСЕЙЦАЎ І МАРАЛЬНА ЗБОЧАНЫХ

29ліпеня 2018 г. прайшла чарговая варта ля“Бульбаш-Холу (Поедем-поедим)” разамз сябрамі КХП-БНФ.

Нягледзячына неверагодную сьпёку людзі адстаяліцэлы дзень. Прыйшлі выключна на поклічсвайго сумленьня, прынцыпаў, бараніцьбеларускую годнасьць і гонар. У гэтымнашая найвялікшая маральная перавагаперад тымі асобамі, якія штодня ахоўваюцьгэты злачынны аб’ект за сумніўнызаробак, па загадзе.

Пратэстылюдзей ля “Бульбаш-холу” узьнялівялікую інфармацыйную хвалю ў беларускімграмадстве. Усё больш людзей даведваеццапраўду пра Курапаты, пра змаганьне заіх, пра Народны Мэмарыял. Шторазпадыходзяць людзі, якія ўпершынюнаведваюць Курапаты. Гэтым разам прыйшламаладая пара, якая першы раз наведалаКурапаты ды папрасіла распавесьці прагэтае месца. Удзельнікі варты распавяліпра гісторыю Курапатаў, сітуацыю ваколнезаконнага “Бульбаш-холу”, пра 30-цігадовае стварэньне Народнага Мэмарыялубеларусамі.

Былошмат машын, што прыяжджалі выказацьсваю падтрымку. Людзі везлі ваду, ежу.Дзячылі. Адчувалася сапраўднаясалідарнасьць беларусаў. Курапатыяднаюць.

Былоі некалькі машынаў, што, па ня вельмізразумелых прычынах, вырашылі наведацьгэты “рэстаран”. У тым ліку, з расейскімінумарамі, георгіеўскімі стужкамі ўсалоне. Зьдзіўляе тое, яшчэ ніводны зпадобных наведнікаў не сказаў, што няведае, што тут за месца. Усе як завядзённыяпаўтаралі адну і тую ж прапагандысцкуютэзу пра тое, што “весь Минск на костяхстоит, так что, теперь дома все снести”.Выглядае так, быццам іх усіх апрацаваліаднымі і тымі ж інструкцыямі, навучылі,што казаць.

Уразіламаладая жанчына, што ішла ў рэстарацыюз маленькім дзіцём за руку. Пры гэтымзагаддзя паставіўшы аўтамабіль здалёк(відаць, ужо не першы раз тут). На пытаньне,ці ведае яна, што тут за месца, адказанасходу і з усьмешкай: “Да, знаю, что тутлюдей расстреливали”... Ствараеццаўражаньне, што гэтую “рэстарацыю”наведваюць выключна маральна дэградаваныяасобы. А што, рэжым жа дазваляе, “всё жезаконно”.

Яшчэадзін прапагандысцкі аргумант, якічаста выкарыстоўваюць наведвальнікіі “ахоўнікі”: “Тут же немцы еврееврасстреливали во время войны”. Па іхлогіцы атрымліваецца, што на магілахгабрэяў, растраляных немцамі, можнарадасна ладзіць скокі, п’янкі ды гулянкі.“Поедем-поедим” ператвараецца ў месцанейкага прыцягненьнямаральных пачвараў пад пільнай аховайспэцслужбаў.

Восьчаму ля Курапатаў катэгарычна не можаіснаваць ніякага забаўляльнага комплексу.Гэта дае нагоду амаральным асобам дыадкрытым ворагам беларушчыны зьневажацьнашую памяць, беларускіх пакутнікаў,закатаваных НКВД.

Упэўнены,што “Поедем-поедим” рана ці позна будзезачынены і зьнесены. Злачынцы будуцьпакараныя. Бо, як казаў Васіль Быкаў,“на нашым баку — ісціна. Праўда, з якойвыстаім!".

Таму,змагаймася, і -- пераможам! Жыве Беларусь!

ІгарШчэмелеў