НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

НародныМэмарыял Курапаты -- гэта вялікі магільніккамуністычнага генацыду беларускаганасельніцтва. Тут масавыя магілылюдзей, расстраляных савецкім НКВД у1937-- 23 чэрвень 1941 гг.

Мэмарыялпачаўся стварацца на Дзяды 29 кастрычніка1989 года ўсталяваньнем сямімэтровагаКрыжа Пакуты. Ён быў прынесены людзьміна руках у масавым шэсьці на працягувасьмі кілёмэтраў шляху. Крыж Пакутыбыў асьвечаны ў той дзень сьвятараміўсіх хрысьціянскіх канфэсіяў Беларусі.

Цяпер,у выніку народнай ініцыятывы, пад апекайКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі --БНФ у Курапатах пастаўлена больш затысячу крыжоў ад людзей, арганізацыяў,вёсак і гарадоў, амбасадаў, вядомыхлюдзей, звычайных грамадзян. Гэтатрадыцыйнае для Беларусі народнаерушэньне стварыла традыцыйны ў нашайкультуры Народны помнік вечнай памяці.Вечнай -- таму што кожны чалавек і кожнаепакаленьне людзей, асабліва на Радаўніцуі Дзяды, нясуць сюды свае крыжы памяціаб забітых продках. Гэты Мэмарыял такімчынам вечна абнаўляецца і вечна жыве.

НародныМэмарыял Курапаты валодае асаблівайсакральнай атмасфэрай, якую трэбашанаваць. Ненавісьнікі памяці ў асобекіруючага рэжыму імкнуцца зьнішчыцьНародны Мэмарыял і яго сакральны духшляхам устаноўкі тут, у яго мастацка-вобразнайструктуры, свайго прыдуманага афіцыйнагапомніка, які, зразумела, будзе тутразбуральны, нестасоўны і лішні ў любойдзяжурнай іпастасі.

УнутрыНароднага Мэмарыялу нятрэба рабіць ніякіх афіцыйныхманумэнтальных канструкцыяў і помнікаў.

Улічваючыгэта, прапаную далейшую мэмарыялізацыюКурапатаў з удзелам афіцыйных установаўпрацягваць у 300-мэтровай ахоўнай зонез усходняга боку ляснога масіву Курапаты.Дзеля гэтага трэба вярнуць і замацавацьу гэтым месцы статус ахоўнай зоны.

Тут,на гэтай плошчы перад Курапатамі, можабыць:

1. Сьцяна Памяці, на якой будуць таблічкіз прозьвішчамі ўсіх расстраляных,забітых, замардаваных за часы генацыдуі рэпрэсіяў 1920-50-х гадоў. Колькасьцьтаблічак будзе павялічвацца па мерыдакумэнтальных адкрыцьцяў.

2. Плошча (мейсца) для малітваў ілітургіяў. (Могуць быць сымвалыхрысьціянскія, габрэйскія, татарскія.)

3. Будынак музея генацыду беларускаганарода.

4. Месца для паркоўкі аўтамабіляў.

5. Спраектаваць і пабудаваць агарожу збрамай вакол Курапатаў.

Такіпадыход лічу аптымальным і рэалістычным.Ён адпавядаў бы працягу разумнаймэмарыялізацыі Курапатаў.


26ліпень 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК