АБ ГІБРЫДНАЙ АПЭРАЦЫІ МАСКВЫ

Грамадзтваўжо шмат даведалася пра карупцыйна-палітычнуюафёру ў ахоўнай зоне Курапатаў падназовам "Бульбаш-хол" ("Поедем-паедим").Тут шмат што патлумачылі вызначэньніГенэральнай пракуратуры, рассьледваньніжурналістаў, штодзённая курапацкаяварта ля брамы "аб'екта", кантактыі размовы з асобамі яго абслугі. Усёгэта дае магчымасьць правесьці аналіз,на першы погляд, дзіўных падзей і выказацьнаступныя меркаваньні.

Штотакое "Поедем-поедім"?

1.У аснове пабудовы гэтага аб'екта ляжыцьпалітычны план чужой дзяржавы ікарупцыйная схема.

2.Бізнэс, прыбытковы інтэрас ёсьць толькіформа гэтага плану. Зьместам зьяўляеццадыверсійная апэрацыя падрыхтоўкігібрыднай вайны плюс профільнаяарыентацыя рэстарана на цёмныя пластыграмадзтва.

3.Эканамічныя ўдзельнікі аб'екта, абслуга,ахова і частка чынавенствадзяржаўнага апарату, што абслугоўвалааб'ект, зьяўляюцца агентурай спэцслужбаўРасеі.

4.Аб'ект пабудаваны па нетыповай длярэстарана схеме гарнізона з цэнтральнымбудынкам (харчовым комплексам) і мноствамасобна стаячых пабудоваў рознагапрызначэньня з інжэнернымі энэргазабесьпаячэньнем. Аб'ектзаймае 1,2 га плошчы, абкружаны высокімплотам (больш за два мэтрыў вышыню), мае два выездыз шырокімі брамамі. Усе канструкцыічасовага прызначэньня, зробленыя здрэва і модульных частак.

5.Аб'ект (гарнізон) можа стандартнаўмясьціць адну роту спэцназа.

6.Дадатак да схемы. Па Беларусі апошнімчасам расейскімі асобамі (бізнэсмэнамі)пры садзеяньні рэжымных уладаў скупленышмат дзе розныя аб'екты і пабудовы зпэрспэктывай прызначэньня на выпадакгібрыднай вайны.

7.На сёньняшні дзень рэстаран "Поедем-поедим"рэальна зьяўляецца рэжымным аб'ектамз аховай функцыянэраў спэцслужбаў Расеіі абмежаваным допускам.

Абрускім бізнэсе

Рускібізнэс на сёньняшні дзень, пачынаючы з2000-га года, цалкам уключаны ў агентурныяі эканамічныя інтарэсы КГБ-ФСБ. За межаміРасеі рускі бізнэс 100-адсоткава зьяўляеццаагентурным працягам Лубянкі. Гэташматкроць пацьверджана на практыцы, утым ліку і з вопыту назіраньняў аўтарагэтых радкоў.

Разуменьнетакога відавочнага факту з боку заходніхпалітыкаў амаль нулявое і абумоўленарознымі прычынамі: лібэральна-лявацкайбясьпечнасьцю, шчарбатасьцю выхаваньняасобы, і трэцяе -- карумпаванасьцюпалітычных эліт, маштабы якой уражваюць.Усе гэтыя назыўныя "шродары","вікі", "рары",бэніты, "адрыянысевярыны", "юнкеры", "мары-ліпэны"і т. п. -- купленая агентура Лубянкі.

Трэбаўлічыць яшчэ, што пад кантролем Лубянкізнаходзіцца эміграцыйны крымінал іасабліва (яшчэ з часоў СССР) эміграцыясавецкіх габрэяў. Тут, у габрэйскайэміграцыі з СССР, яшчэ ў 60-80-х гг. былазакладзена на Захадзе вялікая шпіёнскаярэзыдэнтура, якая ня зьнікла па сёньняшнідзень. Пра гэта ёсьць літаратура,выдадзеная таксама ў Тэль-Авіве(напрыклад, праца Кірыла Хенкіна). Я наяе тут не спасылаюся, але кажу пра гэта,каб лепш было зразумела, чаму ў асновепабудовы "бульбаш-хола поедем-поедим"апынуліся габрэйскія бізнэсмэны зАмэрыкі, Ізраіля, Кіпра, Расеі і г. д.(Ёсьць яшчэ адна магчымаяпрычына, але пра гэта ў канцы).

НаЗахадзе (і нават у Беларусі) не ўяўляюць,якім таксічным шпіёнскім спрутамзьяўляецца Расея (дарэчы, яшчэ з царскагачасу), і якая гэта паразітная пагрозадля чалавецтва.

Рэстаран

ДзянісІвашын прарабіў каласальную працу іпаказаў схему спрута "Поедем-поедим".Усё з Расеі. І цела, і шчупальцы -- адтуль.У ажыцьцяўленьні гэтагапраекту «Бульбаш-хол»задзейнічана каля трыццаці арганізацыяў(офшарных, проксі, падстаўных і т. п.).Навошта усё так заблытанаі перамешана ў здавалася б простай зьяве– пабудове рэстарана?

Назіраючыза аб'ектам, стала бачна,што так званая "ахова" рэстарану-- гэта афіцэры спэцназу. Сярод іх ёсьцьасобы, якія ўдзельнічалі ў захопеўкраінскага Крыма. Пад наплывам злосьціі эмоцыяў, яны прагаворваюцца. Напрыклад:"Мы вашу милицию и КГБ разбросаем"."Привезем 40 ребят и всем костипереломаем" і г. д.

Выглядае,што іншая абслуга рэстарана таксама небеларуская. Правакатары на машынах(наведнікі) таксама расейскага паходжаньня,і нават нашчадкі расстрэльшчыкаў-энкавэдзістаў.

Склаласяхарактэрная і, магчыма, нечаканая для"рэстарана" сітуацыя. Паўтарымесяца стаіць каля брамы, трэба сказаць,даволі сумбурная, але ўпартая вартапратэсту з розных людзей (агентура іэкзальтацыя перамешана з патрыётамі).Але ўстаноўка -- усе за адно: ня можа быцьтакі рэстаран у ахоўнай зоне Курапатаў.Гэта кашчунства. Прэч з рэстаран-бардэлем!

Тое,што рэальна амаль ніхтоў той рэстаран не спакушаецца і штопрыбытку няма, -- для ўласьнікаў неістотна. Гэта не прыбытковы аб'ект.Заўважана, што пратэстоўцы перашкаджаюцьім рабіць нешта іншае, сочаць за імі ваўсе вочы, падымаюць шум з рознай нагоды.І вось у дыверсантаў сталі здавацьнервы. Яны пачалі ўжываць сілу, абразы,напады, натраўліваць сацыяльнаедно, пачасьціліся наезды на людзейправакатараў на машынах і г. д.

Усёгэта выглядае, аднак, не адназначна.Бывае, што неадэкватныяасобы кідаюцца, паводзяць сябе агрэсіўназ абодвух бакоў. Уражаньне, што здымаеццапрапагандысцкі фільм з зададзенымімэтамі.

20-галіпеня ўласьнік рэстарану склікаўбрыфінг і зачытаў, што рэстаран зачыняцьне зьбіраецца, але перапрафілюе яго ўсямейны рэстаран бяз музыкі і танцаў.Заўважым гэтае паведамленьне.

Дыверсія

Іцяпер па сутнасьці дывэрсіі. Базаразьмешчана ў вельмі зручным месцы падпрыклыцьцём лесу паміж дзьвюх важныхстратэгічных дарог -- акружной іЗаслаў'е-Калодзішчы. Рэзыдээнцыя даемагчымасьць ў любы часнезаўважна сканцэнтраваць там зброю іспэцсілы, якія можна нечакана і апэратыўнаскарыстаць пры абвастрэньні барацьбыза Курапаты (калі б рашыліся на зьнішчэньнеМэмарыялу), альбо пры спэцапэрацыі пазьмене ўлады (захоп райвыканкамаў,ваенных частак і нават арышт вышэйшыхасобаў рэжыму пры пратэстах "народу",якія можна выклікаць штучнымі дзеяньнямі.

Паўтаруся,што такіх кропак па Беларусі Масква ўжонамеціла шмат. Але "поедем-поедим"-- цэнтральнная па значэньні і апынуласяў фокусе ўвагі грамадзтва. Абслуганэрвуецца.

Рэжым

Штодатычыць лукашысцкага рэжыму, то ёндзейнічае і будзе дзейнічаць разам здыверсантамі. Найвялікшай небясьпекайдля кіроўнага начальніка рэжымузьяўляецца ні Масква, ні Расея, алеБеларускі народ. Гэта трэба элемэнтарнаўясьніць разумным людзям, бо прапагандапускае чуткі, што нібы та кіроўныначальнік, баронячы сваю ўладу, мусіўбы бараніць незалежнасьць краіны перадМасквой. Таго ня будзе ніколі, калі выбарстане рубам. Гэты здраднік з Масквойнавекі (прыклад маскоўскайапекі над Януковічамяго супакойвае). Зло, якоеён зрабіў для Беларускай нацыі, неўмяшчаецца ў галаве, каб яго цалкамусьвядоміць і асягнуць. Не існуе кары,якую ён заслужыў за свае злачынствыперад Беларускай нацыяй і людзьмі. І ёнтое адчувае.

Падрыхтоўка

Мушузноў падкрэсьліць відавочныя рэчы.Расея пасьлядоўна рыхтуецца даканвенцыянальнай вайны на заходнімкірунку. Ня факт, што вайна адбудзецца.Але падрыхтоўка йдзе. Вайну Расея можапачаць толькі з тэрыторыі Беларусі.Гэта першасны этап. Ультыматум можабыць такі: альбо базы і ўпушчэньнерасейскага войска ў Беларусь, альбогібрыдны захоп тэрыторыі і зьмена ўлады.

Паўтаруся.Не абавязкова, што ўсё адбудзецца, алепадрыхтоўка працягваецца. На заходняймяжы Расеі (Смаленшчына) зноў разбудоўваюццановыя ваенныя аб'екты. Прызначэньнеамбасаддарам у Беларусь функцыянераспэцслужбаў Міхаіла Бабіча сьведчыцьаб інтэнсіфікацыі працэсаў.

Абарона

Убеларусаў спадзеў толькі на самых сябе,на патрыётаў. У каторы раз падкрэсьліваютэзісы 2014-га (для тых, хто здольныўспрымвць): рыхтуймася да збройнайабароны Беларусі. Рыхтуймася спакойнаі ціха. Ніякіх гукаў. Ніякіх рухаў. (Гучнагукаюць толькі правакатары.)Не пашыраць групы нават на тры чалавекі.Пакуль што толькі "двойкі". Мусіцьбыць падрыхтавана ўсё,што трэба, пакуль не прагучыць "Пара!" Яны залезьлі у Курапаты. Адтульпачнецца іхняя магіла. Мёртвыя адпомсьцяць.

Абвастрэньне

Пратэстыперад брамай гарнізона "Поедем-поедим"трэба працягваць. Байкот "зайдэсаў"-- таксама. Для КХП-БНФ трэба ўзмацніцьахову і догляд Народнага МэмарыялуКурапаты.

Якя і папярэджваў, разгортваецца атакана Мэмарыял. Без узгадненьня з ГрамадзкайДырэкцыяй Народнага Мэмарыялу (А.Чахольскім) ужо пачалася сэрыядэманстрацыйных у агрэсіўнай формеустановак крыжоў з відавочным вынікам-- выклікаць санкцыі ўладаў і справакавацьканфлікты. І вось працяг правакацыйнайдэманстрацыі. Ноччу ў чацьвер-пятніцуаднавіліся акты вандалізму і ламаньнякрыжоў у Курапатах.

Цяперашнінаступ можа стацца цяжэйшым, чым у 2001годзе. Агрэсія ідзе з Масквы. Правакацыі-- у лубянцаў асноўная мэтадалогія. Гэтапершы этап. Барацьба з правакатарамінеэфектыўная з прычыны дэзінфармацыілюдзей. Наступны этап -- маніпуляцыі іціск на Народны Мэмарыял збоку афіцыйных структураў рэжыму.Ёсьць надзея, аднак, што падымеццашырокая грамадзкая сіла. Тады – перамога.

Дэгрэсіяаб «таемнайдактрыне»

Спачаткупра ўражаньні. Чамузьняважлівая назва Бульбаш»?Чаму Зайдэс, прыехаўшы здалёк, не паважаенас? Чаму ён не назваў свой шынок скажам«Пэйсаты-хол»? Дасьціпна. Да таго ж можнаб было абвінаваціць самога сябе ўантысемітызме. Ну,але ўжо паправіўна «поедем поедим».Праўда, ня ўсюды.

Першаярэмінісцэнцыя ад той«бульбашовай» архітэктуры, ці, дакладней,асацыяцыя – Асвенцым. Нешта непрыхільнаеі нават трывожнае ў гэтай шэрай канструкцыіз трохкутнымі вокнамі,з вакзальнымі парталамі, як уваходу крэматорый.Недзе я ўжо падобнае бачыў. Зьбянтэжыла мяне у гэтым няўтульным «постмадэрновым»інтэр'еры раскарачаная, нібы ўкрыжаваная,аб'ёмная выявакаровы пад стольлю з дзіўнаватай галавой ірагамі.

Гэтазацікавілане аднаго мяне. Сэнсоўныядумкі выказаў Віталь Воранаў («Весткій паведамленьні» – № 7 (629), Нью-Ёрк, 2018). Ёнтаксама зьвярнуў увагу на дызайнерскуюсістэматызаванасць архітэктуры іінтэр'ера ў стылі масонскай эстэтыкі.Аднак Вітальубачыў і патлумачыўтое, на што ніхтоне зьвярнуў увагі. Менавіта – надпіснад антрэсоляй ў залі: BULBASH AUTHENTIC SPIRIT.

Таму,каму знаёмая амэрыканская рэчаіснасьцьапошніх прэзыдэнцкіх выбараў, і камуабабіліся аб вушы антымастацкіявычварэнствы сатаністаў-постмадэрністаў,таму асацыяцыя напрошваецца адразу:SPIRITCOOKING DINNER. Гэтанашумелы слоганпэрформэнсупсэўдамастачкі (і псэўдасатаністкі)Марыны Абрамовіч. Сутнасьць яе «вячэры,якую рыхтуе Дух» у тым, што спадарынязьмешвае жаночую менструальную кроў,мачу, мужчынскую сперму, жаночае малодзіва(грудное малако), часам фекаліі і сьвінуюкроў (пакідаю за рамкамі пытаньне якяна дастае кампаненты) і гэтай сумесьсюпіша на белай сьцяне разныя абсурдальныятэксты ў манеры масонскай эзатэрыкі.Калі такое робіцца ў мастацкай галерэі,то гэта (згодна яе словаў) – мастацтва.Калі такое робіцца ў прыватным месцы,тады – гэта акультная магія. (НаЮцюбе ёсьць відэа працэсу гэтай брыдоты.)

Марынанабыла вядомасьць пасьля публікацыі«ВікіЛікс»сакрэтнайэлектроннай пошты палітыкаў Дэмакратычнайпартыі. Аказалася, што кіраўнік выбарчагаштабу ГілярыКлінтан і аматар НЛА Джон Падэстакантактаваў з Абрамовіч і быў запрошанына яе акультныя «экзэрсісы». Дэмакратычнаяэліта там прысутнічала. Восьтут становіцца больш зразумелым, чамугалава «бульбашоўскай»каровы нагадвае аддаленагалаву Бафамета.Зрэшты, галоўнайатрыбутыкай ўсімволіцы сатанізму (калі не прывязваццада Лавея) зьўляюццарогі. Яны могуць быць, як звычайна,казьліныя, барановыя і нават каровіныя(Егіпет). Зрэшты, калі б у «Бульбаш-холе»ўкрыжавалі некарову, а казу(згодна цёмнайтрадыцыі), то гэтабыло б вельмі просталінейна. Наіўныябеларусы маглі б нешта западозрыць. Атак – карава. Кіч і толькі.

Зрэшты,крывавыя перформэнсы і забойчую магіюз жывёламіМарына таксамарабіла. Гэта выклікала пустое абурэньнетысячаў людзей, што толькі дадало цёмнайвядомасьці і грошай шарлатантцы. (Самаянепарушнаясвабода ў свабодным сьвеце – гэтасвабода ўсялякага вычварэнства.)Ня буду тут апісваць каровінае «мастацтва»Марыны Абрамовіч, хтомае цікавасьць і моцныя нэрвы, можапаглядзець ў Сеціве на Марынуз адрэзанай казьлінай галавой – сымваламБафамета і іншае. Гэта дапаможа крыху зразумець зьяўленьнепад стольлю раскарачанай каровы ўрэстаране Зайдэса

Загадкаваепадабенства назвы слоганаўнаўрад цівыпадковае, лічыцьаўтар публікацыі ў «Вестках».Тут ня простае і не банальнае паняцьце,не стэрэатып, кабузяло ды супала.Тут трэба ведацьпершакрыніцу.Што маецца наўвазе ў BULBASH AUTHENTIC SPIRIT –проста гульняпаняцьцяў, ці рэкламны намёк на тое, штоБульбаш (рэстаран, значыцца) ёсьцьсапраўдным Духам, ці духам аўтэнтычнагабульбаша. Фактычна, гэта ня мае значэньня.Не дашукваемся лагічнага сэнсу. Тутімітацыя цёмнага, нібыта значымагамасонскага балматаньня. Тыповы стыльакультыстаў.

Магчыма невыпадкова аферысты так трымаюцца загэтае месца ўахоўнайзоне калямагілаў масавыхрасстрэлаў людзей. Магчыма яны ведаюцьнешта пра некрамантыю. Не выпадковатаксама і задумка з інтымнымі пакоямі.Усе акультысты, сатаністы, ўвогуле ўсяцемра лічыць сэкс у любым выглядзе і ўлюбой форме збочанасьці галоўнымпачуцьцём і рытуальнай зьявай культуСатаны. Чалавек,які працаваўна пубудове Бульбаш-аб'екта (я ўжо прагэта пісаў) быў найбольш зьдзіўленыякраз інсталяцыяй ў інтымных пакоях,сантэхнікай на вышэйшым ўзроўні і т.п.

ВітальВоранаў не выключае акультнагасатанінскага сьледу ў гэтай загадкавайгісторыі з «Поедем поедім». Магчыма ітак. Цяпер хапаеўсялякіх. Асабліва калі такіяпакруцілісяна Захадзе. Алебольш дакладнай,здаецца,будзе думка, што тутцёмны бізнэс.Гэта профільны«спэц-рэстаран»і «спэц-аб'ект», дзе супалі палітычныяпланы Масквыі інтарэсы цёмнага бізнэсу.

Спэцыялізацыя«Поедем поедім» разьлічанаяна расчараваныхснобаў, на розную«мітусьню»,якая пад уплывам заходняга кіна жахаўшукае адчуваньняў і прыгод, якаяначыталіся акультысцкіх тэкстаў,наслухалася сатанінскай эрзац-музыкі,на мастакоў, што пакутуюць ад ляноты ібяздарнасьці дысталі вялікіміпостмадэрністамі-абстракцыяністамі,якія будуцьглядзець на раскарачаную карову дыразумна так размаўляць пра акцэссіянізмГермана Ніча, маўляў,найвялікшага мастака, генія ўсіх часоў,які ў сваім «мастацтве» ня толькі забіваўчорную карову іпарсюкоў, але іпіў жывёльнуюкроў ды вымазваўся каровінымі вантробамі,фекааліямі іўласнымі экскрэментамі перадвыбранай публікай.Профіль«аб'екта» разьлічаны насацыяльны адстой, нарозных прыдуркаў, тыпу тых, што зарэзаліавечку ды павешалі на браме Асьвенцыма(тасама «мастацтва» ў недаразьвітыхгаловах). Зразумела,што рэстаранразьлічанытаксама, відаць,на authentic Satanists, ды на authentic аматараў НКВД,Леніна, Сталіна, «русского мира»,словам на цемруі ўсю чалавечую чэрнь, «вірутнікаў з-падбрамы Пекла»,якіх можна сьцягнуць пад Курапаты, кабпаесьці, памарыць, пагалёкаць,выпіць, наплявацьна чужое гора.

Кабтакая спэц-публіка зьявілася ўпрофільным рэстаране, спэц-бізнэсмусіць зрабіць пазнакі. Для гомасэксуалістаў,напрыклад, дзе-небудзьу Каліфорніі – шматкаляровысьцяг, роспіс,плакат ці фізіяномія з высалапленымязыком, ці чортў каляровых пер'яху вітрыне;для публікі«Поедем поедім» – масавыя магілы(Курапаты), раскарачанаякарова з стылізаванай галавой Бафамэтады асацыятыўны пароль BULBASH AUTHENTIC SPIRIT плюсгарэлка ў бутэльцы-кулі, каньяк убутэльцы-аўтамаце,ды лікёр у «пісталеце ТТ», яшчэ і спэцпакоідля інтыму аматарамсапраўднай свабоды. Публіка падбярэццасама сабой. Поўнае адзінства бізнэсу іЛубянкі. Аб'яднаньне інтарэсаў палітычныхі мэнтальных сатаністаў.

Сімптаматычнаязьява, дарэчы, якаяпаказвае, штоможа стацца з нашай зямлёй пасьля поўнайрусіфікацыі і ахаменьня пад кіраўніцтвамхама. Высноваможа быць толькі адна. Рэстаранны аб'ектрасейска-міжнароднай мафіі і Лубянкіні пры якіх умовах, ні пры якім раскладзе,ні пры якіх абставінах не павіненіснаваць ў ахоўнай зоне Курапатаў.

23ліпень 2018 г. ЗянонПазьняк