БАЧНА, ШТО РЭСТАРАН ЗАЙДЭСА — НЕКАМЭРЦЫЙНЫ ПРАЕКТ
22.07.2018Прайшла чарговая варта сяброў КХП-БНФля "Бульбаш-холу".
Зацэлы дзень у так званы рэстаран прыехалаўсяго тры (!) машыны! Прыгэтым, людзі былі відавочна невыпадковыя,бо ўжо ведалі, што казаць, ведалі, штоза 50 метраўзнаходзяцца Курапаты. Некаторых зьіх я ўжо бачыў тут раней. У выніку,спэцслужбаў, якія ахоўвалі гэты аб'ект,апынулася больш, чым наведнікаў.
Зацэлы дзень не было абсалютна ніводнайвыпадковай машыны. Хаця, міма іх праяжджалітысячы. Поўны камэрцыйныправал. Чарговы доказ таго, што гэтыпраект ня мае абсалютна ніякага дачыненьняда бізнэсу. З пункту гледжаньня бізнэсуён пазбаўлены сэнсу. Значыць, у сапраўдныхуладальнікаў былі іншыя матывы будавацьсвой комплекс менавіта ў гэтым месцы,ля Курапатаў.
Ізноўпрыяжджалі людзі, кабвыказаць сваю салідарнасьць, падтрымку.Калі здалёк бачыш у машыне Бел-Чырвона-Белуюстужку, адразу разумееш: "Нашы!". Змашыны выходзіць чалавек, працягваепакет са сьвежай выпечкай. Аказваецца,спэцыяльна вёз дляабаронцаў Курапатаў. Ціснем рукі, дзякуемадзін аднаму. Беларусь Жыве!
ІгарШчэмелеў