АГРЭСІЯ СУПРАЦЬ ЖЫВЫХ І МЁРТВЫХ

(Звыступуна ліпеньскім Сойме 2018 г. КХП--БНФ і БНФ"Адраджэньне")

...Цяпер на вачах усяго грамадзтва адкрытаразьвіваецца правакацыя пад назвай"Бульбаш-хол" у ахоўнай зонеНароднага Мэмарыяла Курапаты. Мяркую,што ўжо нават людзям, далёкім ад праблемаўНароднага Мэмарыялу, стала зразумелым,што разбудова забаўляльнага рэстаранаў ахоўнай зоне Курапатаў прадыктаванапалітычнай агрэсіяй Масквы.Прадпрыймальніцтва і бізнэс тут ні прычым. Прыбытак не прадугледжаны. У аб'ектаіншае прызначэньне -- быць язвай дляНароднага Мэмарыялу, сварыць людзей ідэсакралізаваць сьвятое месца памяціпра генацыд, правакаваць скрайніядзеяньні ў выніку абурэньнякашчунным фактам існаваньнятакога атракцыёна ў мэмарыяльнай зонемагільніка.

Трэбаадзначыць, што бестэрміновае пікетаваньнекашчуннага аб'екта, арганізаванае зініцыятывы Паўла Севярынца, стварылаінфармацыйную нагоду для раскрыцьцясутнасьці правакацыйнай афёры. Культурнаеграмадзтва асудзіла брыдкія паводзіныўлады і бізнэс авантурыстаў у дачыненьніда нацыянальнага нэкропаля Курапаты.

Сябрынашай партыі падтрымалі пікетаваньнеі прынялі ў ім ўдзел. Тымчасам узьнікла пытаньнеаб мэтазгоднасьці там нашага ўдзелу ўсуваязі з высьвятленьнем разбуральныхнамераў рэжыму супраць НароднагаМэмарыялу Курапаты.

Назіраньніі аналіз прыводзіць нас да высновы, штоіснуе пэўны план у тых, камузамінаюць Курапаты. Язва«Бульбаш-хол існуе таксама, кабадцягвацьсілы ад Курапатаў і зьменшыць працу паўпарадкаваньні Народнага Мэмарыялуу той час, калі цёмныя сілырыхтуюць удар па Мэмарыялу. Міліцыяналадзіла сачэньне за АляксандрамЧахольскім, нават склала на яго завочнафальшывы пратакол аб парушэньнях,тады, калі ўсапраўднасьці парушэньняўне было.

НаПаліткамітэце было абмеркавана гэтаепытаньне і сфармуляваныя прапановы наразгляд Сойму. У гэтай сітуацыі трэбаасноўную працу Мэмарыяльнай КамісііПартыі і Грамадзкай Дырэкцыі НароднагаМэмарыяла сканцэнтраваць на мэмарыяльнымкомплексе. Спадар Чахольскіадказны за гэтую працу. Дзейнасьць ягомусіць быць там, у Курапатах.

Упікетаваньні незаконнага рэстарананашым сябрам трэбаўдзельнічаць. Дзеля гэтагасфармавацьгрупу асоб. Акрэсьліцьмэтадяедзейнасьціўтрадыцыях Беларускага Народнага Фронту.Павіненбыць датрыманы належны цьвёрды этычныўзровень, недапускаць скандалаў, быцьстрыманымі.Цярпліваз павагай тлумачыць людзям сутнасьцьзьявы, інфармавць пра зьмест Курапатаў,пра кашчунства пабудовы забаўляльнагарэстарана ў ахоўнай зоне магільніка,мусіць быць шматузроўневаяінфармацыя. Каліасоба, нягледзячы на інфармацыю іразмову, захоча ехаць у рэстаран, -- трэбапрапускаць. Тутантымаральнывыбар той асобы. Нямасэнсу яе затрымліваць. Задача нашайдзейнасьці, каб людзі самы зразумелічаго нельга рабіць.

Паперыі інфармацыю ня клеіць на плот рэстарана.Запісываць кантакты на відэа. На правакацыіне паддавацца, але спыняць рашуча.Інструкцыібудуцьвусна. Гэта адказнаясправа.*


Другоепытаньне. Частка асоб зпрагматычнымі ўяўленьнямі прапанавалігандлярскія перамовы з уласьнікамірэстаран-атракцыёна. Прапановы ўперамоўцаў розныя: ад безумоўнайліквідацыі незаконнага аб'екта дарэкамэндацыі прадаць яго альбо перадацьпад мэмарыяльны музэй Курапатаў.

Удзельнічацьу такіх перамовах нашай партыі нельга.Ёсьць Прадпісаньне Генэральнайпракуратуры аб парушэньні законузабудоўшчыкамі і аб самавольнымзахопе зямлі. Тут крымінал. Весьціперамовы з такімі асобамі (што незаконнанабылі ўласнасьць) аб лёсе гэтай незаконнанабытай уласнасьці будзе азначаць змовуз крымінальнымі парушальнікамі абсупольным разьмеркаваньні ўкрадзенага.Ніякіх перамоваў трэціх асобаў зкрыміналам тут ня можа быць. Мусіць быцьтолькі адно патрабаваньне да ўладаўМенскай вобласьці -- выканаць ПрадпісаньнеГенэральнага пракурора і ліквідавацьнезаконныя пабудовы ля Курапатаў.

Можабыць таксама зварот у Сьледчы камітэтправесьці рассьледваньне на прадметпарушэньня закона ўсімі суб'ектамігэтай справы (незаконны захоп зямлі,маніпуляцыя ахоўнай зонай пасьлявыяўленьня злачынства і інш.).

Цікава,што дырэктар Бараўлянскага лясгасаАляксандар Мірановіч агучыў нештатакое, што ён, магчыма, недзе сяродначальства пачуў. Цытую па відэа-запісу:"Калі гэтыя землі (гэта значыцьКурапаты) не адыйдуць пад гісторыка-культурнуюкаштоўнасьць "Музэй", тады ўсесымвалічныя крыжы будуць дэмантаваныя.Будзе пакінуты толькі помнік, які фіксуефакт, што гэтае месца зьяўляеццагісторыка-культурнай каштоўнасьцю.Гэтыя крыжы не ўзаконеныя".

СпадарМірановіч раскрыў сакрэты Полішэнэляаб тым, чаго рэжыму хочацца.Але ўголас ніхто з чыноўнікаўяшчэ такога не прамаўляў. Між іншым,добра б было накіраваць да дырэктаражурналістаў, каб тыя спыталі, адкуль уяго такія зьвесткі пра "гісторыка-культурнуюкаштоўнасьць музэй". Гэта ж зразумела,што ня ён сам прыдумаў. Курапаты ёсьць даўногісторыка-культурнайкаштоўнасьцюпершай катэгорыі. Дарэчы,ўсе крыжы НароднагаМэмарыялу рэальна «ўзаконеныя»(санкцыяваныя) ўладамі,пачынаючы з 1989 года (устаноўка Крыжапакуты на Дзяды), узгодненыя навукова-мэтадычным кіраўніцтвампомніка і нават асьвечаныясьвятарамі ўсіх хрысьціянскіх канфэсіяў.Выпадак, які меў месца нядаўна з ініцыятывыпікетоўцаў рэстарана «Поедім-поедім»,датычыў замены некалькіх струхлелыхкрыжоў на новыя (што цалкам ў рэчышчыканцэпцыі Мэмарыяла як жывой памяці).

Рыторыкагалоўнага «лясьніка»стасоўна кладзецца на калгаснаепалітыканства начальніка рэжыму, якіад нянавісьці да Курапатаў даў загадпабудаваць там помнік («часовенкукакую-нібудь»), каб залезьці і разбурыцьНародны Мэмарыял («ізакрыть вопрос»). Адначасназ прычыны безадказнасьціпаранаідальнай ўлады ўахоўнай зоне Курапатаў пабудаваныгэты рэстаранбардэльнага тыпу. Зразумела, штовярстаюццазлыя планыпрафанацыі і зьнішчэньня Курапатаў.Рашэньне Сойма КХП-БНФаб падзелепрыярытэтаўпрацы ў дачыненьні даКурапатаў будзесвоечасовым.


Зьвесткі,якія я тут паведамляю, сябрамСойму, у каторы раз сьведчыць,што ў аснове нашай беларускайсвабоды ляжаць Курапаты. Увесь часі па сёньняшні дзень Курапаты былі інадалей мусяць заставацца прыярытэтамнашай справы і нашай дзейнасьці. Тутвельмі шмат значыцца для Беларусі.

СлаваАйчыне! Жыве Беларусь!

8ліпеня 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК

--------------------------------------------------------

*Вечарампасьля рашэньня Сойму, які адбываўся ўМенску, стала вядома што дзяжурства ляўезду ў рэстаран прайшло ў этычныхтрадыцыях Фронту і дало станоўчыявынікі. Ад Сойму выдзелілі трох чалавекса сьцягам, да якіхдалучыўся яшчэ адзін валанцёр. Прытакім раскладзе (выключэньні фізічныхсутычак) мінімальна будзедастатковагрупаў 5-6асоб. Для грамадзкагаэфэкту пратэсту пажадана значная масаарганізаваных людзей. Салідарна важнакаб гэта былі валанцёры. У прынцыпесытуацыю можна пераламаць, калі зпратэстам будуць прыходзіць сотнілюдзей. Каліпрыдуць тысячы – праблема перастанеіснаваць. Сітуацыя якая цяперіснуе – гэта незажываючая язва знепрадказальным вынікам.