РЫХТУЙМАСЯ ДА БАРАЦЬБЫ З АГРЭСІЯЙ УПАРТА, ЦІХА І КОЖНЫ ДЗЕНЬ. МУСІМ ПЕРАМАГАЦЬ

Ліпеньскі Сойм 2018г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

8 ліпеня ў Менску адбыўсячарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Пагрозавайны? Мацуем абарону” (публікуецца).Выступоўца зьвярнуў увагу на мэтадычнуюпадрыхтоўку Расеі да лакальнайканвэнцыйнай вайны. Маскве выгаднапачаць ваенныя дзеяньні зь Беларусі,каб засьцерагчы сваю тэрыторыю адзваротнага ўдару. Існуе вялікая небясьпекаакупацыі Беларусі. Гатовасьць да абароны– рэальная задача беларусаў.

Другая частка выступа старшыні былапрысьвечана сітуацыі вакол Курапатаўі правакацыі «Бульбаш-хол». Прапанова-- галоўную ўвагу зьвяртаць на НародныМэмарыял, бо правакацыя з незаконнымрэстаранам – гэта адзін з мэтадалагічныхпадыходаў Лубянкі па зьнішчэньніНароднага Мэмарыялу Курапаты. Тут мусіцьбыць наш прыярытэт у абароне Народнага Мэмарыялу. Тым часампадтрымліваем пікетаваньні змагароўз «Бульбаш-холам».

З дакладам выступіў сп. ЮрыБеленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусістаршыні Партыі і Фронту. Выступоўцазрабіў агляд палітычных падзей прамінулагамесяца. Улады забаранілі нашай Партыіправядзеньне традыцыйных мэмарыяльныхмерапрыемстваў у Чэрвені (Менская вобл.)– “Ігуменскі шлях”. Складваеццаўражаньне, што рэжым панічна баіццалюбой самастойнай ініцыятывы беларускайграмадзкасьці, якая б выходзіла па-зарамкі яго русіфікатарскай і васальнайпрамаскоўскай праграмы. Падобна, штогэтым страхам перад беларусамі, якіяне страцілі памяць і хрысьціянскуютрадыцыю, апанавана і Масква. Што жбудзе, калі пра сябе заявяць мільёнысалідарных беларусаў? Усё гэта дазваляемеркаваць, што антыбеларускі рэжым насамой справе не зьяўляецца такімманалітным і стабільным, як спрабуедэманстраваць сябе на публіцы і ўафіцыёзных заявах.

Новая сітуацыя вакол Курапатаў прымушаенас актывізаваць дзеяньні па аховеНароднага мэмарыяла, па ягодобраўпарадкаваньні. Патрыёты павіннызнаходзіцца на тэрыторыі Курапацкайсьвятыні. Асабліва ў гэты час, каліКурапаты наведваюць многія людзі зрозных куткоў Беларусі і іншых краін.Трэба распавядаць ім пра нашу нацыянальнуютрагедыю, пра стварэньне Народнагамэмарыяла, яго абарону ад рэжымныхспробаў зьнішчэньня. На фоне падзейнельга забывацца аб тым, што галоўнае– гэта ўшанаваньне і абарона магілпакутнікаў, крыжоў і ўсяго Народнагамэмарыяла.

Выступілі таксама сябры Сойму з розныхрэгіёнаў краіны. Яны паведамілі праўстрывожанасьць многіх людзей, якіязадумваюцца над сваёй бліжэйшайбудучыняй. Несамавіты рывок цэнаў (нахарчаваньне цэны вырасьлі ў 4-5, а нанекаторыя тавары ў 10 разоў у параўнаньніз мінулым годам) паставіў дзесяткітысячаў беларускіх сем’яў перадпэрспэктывай галечы і нават голаду.Людзі кінуліся ратавацца даўнім спосабам:на бульбоўнік, вырошчваць гародніну.На рэжым ніякіх спадзяваньняў няма. Усувязі з гэтым рэйтынг рэжыма і ягогалоўнага начальніка падае. Аднак,расейскае тэлебачаньне актыўна апрацоўваебеларусаў (многія зь якіх, на жаль, маюцьдавер да маскоўскай тэлегёбэльсаўшчыны)і навязвае ім стэрэатыпы аб тым, што“Пуцін – сапраўдны гаспадар краіны,нам такога трэба” і т.п. Вядома, што гэтыпрапагандысцкі ўплыў Масквы ўстрывожыўнават рэжымную намэнклатуру, якаятрапляе ў пастку, пастаўленую ў вынікуўласнай русіфікатарскай антыбеларускайпалітыкі.

Выступоўцы распавялі пра рэалізацыюмаскоўскай праграмы сэлекцыіінтэлектуальнай беларускай моладзі наімпэрскую карысьць. З дапамогай рэжымнагаміністэрства адукацыі РБ Маскваарганізоўвае адбор выпускнікоў беларускіхшкол для навучаньня ў лепшых расейскіхВНУ – з пэрспэктывай далейшай працы ўРасеі. Такім чынам Расея спрабуекампэнсаваць свае страты ад працэсуінтэлектуальнага ўпадку сваёй моладзіі ўцёкаў маладых адукаваных людзей ўзамежжа. Напрыклад, сёлета адмысловыадбор-экзаміноўку для выпускнікоўГомельскай вобласьці расейцы рабілі ўгорадзе Старадубе Бранскай вобласьці.У выніку многія беларускія сем’і жывуцьу ілюзіі, што іхнія нашчадкі (празрасейскую мову і маскультуру) атрымліваюцьлепшыя пэрспэктывы працы і жыцьця.Бальшыня з гэтых выпускнікоў ужо ніколіня вернецца ў Беларусь альбо назаўждызастанецца ў палоне навязаныхантыбеларускіх комплексаў непаўнавартасьці.Гэты разбуральны працэс можна спыніцьтолькі палітычнымі мэтадамі і палітычныміпераўтварэньнямі ў нашай краіне пасьляўсталяваньня беларускай ўлады.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ

і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

8 ліпеня 2018г.