“КІНА НЯ БУДЗЕ”
Пасьлятаго як раскалолі Народны Фронт (1999 г.)Захад сваімі грантамі, халявай, палітычнымідыятызмам, гансвікам, спадаромМілінкевічам сапсаваў тут цэлаепакаленьне беларускай моладзі. Рэжымрэжымам, але Захад сыграў сваюмэтадалагічную ролю.
Нятое што палітычныя, але нават простыяжыцьцёвыя дзеяньні ператварыліся ўкінаспэктакль. Віртуальная ілюзіяўспрымаецца, як рэальнасьць, а рэальнаежыцьцё, як другасная карціна. Гэта, міжіншым, хвароба цывілізацыі. На Захадзея спрэс бачу моладзь і "дзетактэлевізара", што існуюць (паводзяцьсябе) у тэлевізійных вобразах з фальшывыміштучнымі тэлеманерамі. У Іраку іАўганістане бывала ў час бою амэрыканскіясалдаты-маладзёны пачыналі здымацьадзін аднаго на відэа, што прыводзілада ахвяр, бо вайна не кіно.
УБеларусі даўно плодзіцца такая самаяімітацыя ў пакаленьні, апрацованымзаходнімі палітычнымі прымітывамі.Вось апошні прыклад (дзеля чаго і пішаццагэтая рэпліка). Зьявілася людзкаяініцыятыва і простая задача (у традыцыіНароднага Мэмарыяла): змайстравацьнекалькі вялікіх драўляных крыжоў іпаставіць іх на ўскраіне Курапатаў (збоку Цны) наўзбоч "дарогі сьмерці",па якой людзей завозілі на расстрэл, якпомнік і напамін аб жудасных справахжудаснага часу. У гэтым рухомая сутнасьцьвечнага Народнага Мэмарыяла Курапаты.
Засправу шчыра ўзялася моладзь (З катэгорыітак званых "дзяцей Мілінкевіча").Што было трэба, каб абавязкова зрабіцьсправу? Першае: ведаць, што існуеантыбеларуская ўлада і акупацыйнаяпалітыка гэтай васальнай ўлады, варожаяіснаваньню Курапатаў. Другое: робячысправу, трэба запабегчы ўмяшальніцтвуўлады і ўсім магчымымпарушэньням закона з боку ўлады, агрэсііі рэпрэсіяў з боку міліцыі. Трэцяе:выканаць задачу з улікам абставінаў.
Вынік:задача нявыкананая, справа правалена,бо ўсё рабілася наадварот.
Менавіта.Чамусьці было паведамлена ўсяму сьветухто, што і дзе будзе рабіць (гэта ж такважна "рабільшчыкам"). У Сецівезаранёў былі зьмешчаны здымкі майстэрні-- месца, дзе ўсё робіцца, з указаньнемчыя гэта майстэрня, паказаныя фатаграфіі драўляных нарыхтовак, пададзена інтэрв'юз "рабільшчыкамі" і г. д.
Назаўтрарэжымныя функцыянеры спыняюць машынуі забіраюць усю працу. У майстэрнюпрысылаюць АБЭЗ. І восьтады накручваецца вялікі відэафільм("стрым") з героямі правальшчыкаміў цэнтры, з дыялогамі і маналогамі іхняга"змаганьня" супраць праверкі АБЭЗі г. д. Прытым ідзе адкрытая трансьляцыя(які размах) гэтага маразму на адпаведнымтакога ж ўзроўню інтэрнэт-партале.
Нехачу ўжо тут рабіць ніякіх ацэнакнепадкантрольным нам зьявам. Зазначутолькі, што паміж кіно і рэальнай разумнайпрацай разумных людзей на карысьцьБацькаўшчыны -- "дыстанцыя вялізнагапамеру".
УНародным Мэмарыяле Курапаты беларускімілюдзмі, ўсім грамадзтвам зробленавелізарная праца ўсіх пакаленьняў. Длямаладых з нашага боку тут была і ёсьцьтолькі адна ўмова (якая дае вынік):вучыцца, працаваць і кіна ня будзе.Рэальных вынікаў у жыцьці можна дамагчысятолькі ў рэальным жыцьці.
30чэрвень 2018 г. Зянон Пазьняк