СПАЧУВАНЬНЕ СЯБРУ

28чэрвеня сп. Уладзімера Раманцова,сакратара Управы Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне”,напаткала вялікае гора – сьмерць бацькі.Мы выказваем шчырыя спачуваньні сп.Уладзімеру і ўсёй ягонай сям’і.

Пакідаегэты сьвет пакаленьне бацькоў, якіядалі нам жыцьцё, навучылі роднай мовеі любові да Бацькаўшчыны, натхнілі назмаганьне за яе волю. Сьветлая памяцьдзядам! Няхай нашы дзеці прымуць ад іху спадчыну нашу сьвятыню – Беларусь.

Сябрыі кіраўніцтва КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”

28чэрвеня 2018 г.