АБ КОЛЬКАСЬЦІ ЗАБІТЫХ У КУРАПАТАХ

Людабойстварасейскіх камуністаў несувымернае ніз чым у гісторыі чалавецтва. Уражваюцьмаштабы, матывацыя злачынстваў іколькасьць ахвяр. Але бадай ці ні найбольшздумляе адсутнасьць пакаяньня ў наступныхпакаленьняў расейцаў, жаданьне апраўдацьзлачынствы папярэднікаў і зьменшыцьколькасьць ахвяр.

Курапаты-- гэта помнік расейскага генацыду, якізьяўляецца ўлікай ісьведчыць пра ўлікі злачынства,пацьверджанага афіцыйнымсьледзтвам пракуратуры іархеалагічным дасьледваньнем вучоных.Знойдзены парэшткі ахвярмасавага забойства. Здабытыя наўпроставыядоказы злачынства супраць чалавецтва.Тут ёсьць юрыдычныя падставы длякамуністычнага "нюрнбэрга". Тамунепакаянная Масква хацела б, каб Курапатыхоць бы ўмоўна не існавалі. Тады лягчэйсфальшаваць і затаптаць памяць.

Другінакірунак уцяканьня з-пададказнасьці варты жалю ў сваёйнікчэмнасьці, бо датычыць зьмяншэньняколькасьці расстраляных. АгентураМасквы ня хоча прызнаваць навуковыявывады аб чвэрці мільёнаў ахвяр. Алеадначасна яна гатова ад безвыходнасьціўчапіцца за юрыдычную факталогію -- 30тысячаў расстраляных, мяркуючы,магчыма, што гэта зьмяншае адказнасьць.Тым часам гэта ёсьць рэальнае прызнаньнезлачынства.

Лубянцы,аднак, відаць,на тоенапляваць. Судзіць яе няма каму, апрапагандзе выгадна зьмяншацьколькасьць забітых.


Цяперпа сутнасьці аб юрыдычнай і навуковайацэнцы колькасьці расстраляных уКурапатах. Мушу сказаць, што гэта ўсёдаўно падрабязна дасьледвана, растлумачанаі надрукавана ў навуковых ды пэрыядычныхграмадзкіх выданьнях, у трох маіхасобных кнігах, выдадзеных у 90-хгадах у Менску і Нью-Ёрку па-беларускуі па-ангельску, а ў 2012 годзе тое ж яшчэі ў Варшаве. Прытым што цікава, якразгэтую апошнюю кнігу («АбаронаКурапатаў. Народны Мэмарыял»)рэжымныя ўлады рэквізавалі на мяжы,абазвалі тэрарыстычнаэкстрэмісцкай і забаранілі яе ўвоз уБеларусь. У выніку агульнавядомаяінфармацыя пра Курапаты стала цяперцяжка даступнай. Праўда, яна ёсьць уСеціве, і хто хоча -- можа ведаць. Тут япаўтару толькі сутнасьць тэмы.

Пракурапацкія магілы мне стала вядома ўпачатку 1970-х. Тады пра тоенельга было нават казаць. (Магліпабудаваць у тым месцы стадыён ці басэйні канец ўсёй памяці).Вясной 1988 года праз Курапаты высеклішырокую просеку паабапал лясной дарогі(па якой некалі заязджалі "хапуны"са сьмертнікамі) і пачалі капаць траншэюпад газапровад. Траншэя праходзіладакладна па дарозе. Грунтам, што выкідваліў адвал, было засыпана большза сотню курапацкіхмагіл па абодва бакі дарогі. На павароце(там, дзе цяпер так званая "Кальварыя-Галгофа")траншэя закранула адну з магільныхямаў. Высыпаліся косткі, чарапы, абутакі т. п. Я сабраў гэтыя знаходкі. Якразтам я знайшоў жаночы туфлік 34-га памеруі агромністы мужчынскі чаравік 49-гапамеру (а мо й больш).

(Тутзаўважу яшчэ асабістаае. Мяне ўскаланула,што расстралялі жанчынку з такоймаленькай ножкай, а мой сябра мастакХведар Ладуцька, які тады быў са мной,са шкадаваньнем усклікнуў, трымаючычаравік велікана: "Гэта ж якога волатазастрэліў нейкі пігмей, нейкая паўзучаягразь!")

Трэбабыло прысьпешыць археалагічныяраскопкі. 5-га траўня 1988 года з групайпамочнікаў я заклаў два вялікія шурфына магілах, пракапаў амаль да паўтарамэтра і... ніякіх знаходак -- чысты пясок,сярод якога была знойдзена толькі аднафаланга чалавечага пальца (што вельміважна).

У1987 годзе, апытваючы сьведкаў, я пачуўад аднаго вяскоўца, што ў канцы 40-х гадоўу Курапацкім лесе стаялі ваенныя, нештатам увесь час капалі, рабілі "манэўры".Тады я не прыдаў гэтаму асаблівагазначэньня. Цяпер жа, зьвязаўшы тое зфалангай у пяску, выснова ўзьнікла самаяневерагодная -- магіла была раскапаная,парэшткі людзей зьніклі. Каб высьветліцьзагадку, трэба было ўсю яму раскапацьда 2-3-х мэтраў у глыбіню.

Праўда,распрацоўку магілы мы спынілі, боспаткалі ў лесе трох падлеткаў, якіякапалі сабе зямлянку пад дрэвам інатрапілі на чалавечыя косьці (пра гэтападрабязна -- у артыкуле "Курапаты --дарога сьмерці"). Глыбіня там былаякраз каля двух мэтраў. Хлапчукі аблегчылінам разьведку. Супастаўленьне дадзеныхмагілы ў газавай траншэі, пустога грунтуў нашым шурфе і знаходак касьцей у"зямлянцы" умацавалі мяне ў гіпотэзе,што косьці былі выбраныя змагіл. Гэта вызначыла далейшуюмэтодыку нашых археалагічных раскопаку ліпені 1988 года. Магілы спачаткураскопваліся папярэчнай траншэяй, авялікія магілы -- перакрыжаванымітраншэямі на глыбіню да першага пластурасстраляных. Гэта рабілася дзелядакладнага вызначэньня вертыкальныхпрофіляў ямы і нагляднага вывучэньнястратыграфііраскопа (што ў археалогіі вельмі важна).

Мэтодыкасябе апраўдала. У магілах зафіксаваныперакопы дзьвух ямаў. Першасная, якправіла, вялікая. Другая (пазьнейшая)-- меншая і нібы ўстаўленая ўпершую яму. Па баках у зазорах паміжпершаснай і другой ямах знойдзенышкілеты, косьці і чарапы ўжо з узроўню40-50 сантымэтраў ад дзённай паверхні. Утой час як у цэнтры пласт касьцей у ямахпачынаўся ў межах 1,6 -- 2 мэтры. Некаторыяямы дасягалі 2,75 мэтра ў глыбіню, і толькіна дне былі чалавечыя косьці. Профільзапаўненьня ямы касьцьмі выглядаў яклейка. Перапад глыбіні заляганьнякасьцей па краях і ў цэнтры раскопаскладаў у некаторых магілах больш заадзін мэтар. Такое магло здарыцца тады,калі магілу раскопвалі і выбіралікосьці. У цэнтры выбралі амаль да дна,а па баках засталося.

Нагадаю,што літаральна ўсе сьведкі, якія бачылівынікі расстрэлаў, пасьведчылі, што ямыбылі запоўнены трупамі амаль да краёў.(Адзін сьведка расстрэлаў у паркуЧалюскінцаў -- шафёр, які вазіў нарасстрэл, -- казаў, што часам, каб дастраляцьгрупу, энкавэдзіст нават ускокваў у ямуна трупы і таптаўся, падскокваў, тахціўіх, як сена, каб болей улезла.)

Упарэштках, што былі ў магілах, выяўленарозная колькасьць асобін: ад 31 да 107. Прыпадліку ва ўсіх ямах выявіласянесупадзеньне колькасьці чарапоў іколькасьці ніжніх канечнасьцяў. Унекаторых магілах розьніца сягала на20 пазыцыяў (напрыклад, 87 чарапоў і 107парных канечнасьцяў).

Падсумоўкаўсіх гэтых фактаў, вертыкальных ігарызантальных профіляў раскопаў,аналіз стратыграфіі,перападу ўзроўню заляганьня касьцей умагілах і несупадзеньня асобнаснайкамплектацыі парэштак людзей -- усё гэтасьведчыць, што магілы былі пазьнейпарушаны і косьці ў бальшыні хаатычнаагулам былі выбраныя зь ямы.

Гэтаёсьць археалагічна пацьверджаны навуковыфакт дасьледваньня, які не пакідае месцадля іншых інтэрпрэтацыяў.(Дадам, што ўзрост самых вялікіх дрэваў(сасны), што вырасталі зь некаторых ямаў,на 1988 год складаў 40 гадоў. Тут ускоснаепацьвярджэньне таго, што апошнія раскопкіі выемка касьцей з магіл маглі быць удругой палове 40-х гадоў.)

Пасьляўстанаўленьня факту выбаркі парэштакбылі зробленыя адпаведныя разьлікі:падлічана колькасьць асоб уніжнім (найбольш цэлым) пласьце магілы(археалагічны "пласт" -- гэта 20сантымэтраў па вышыні). Гэтая колькасьцьпамнажалася на колькасьць пластоў, якаярэальна мусіла быць да выбаркі (гэтазначыць ад верхняга ўзроўню знаходакда ніжняга на глыбіню профільнай"лейкі"). У выніку ў кожнай магілеколькасьць расстраляных павінна быцьбольшай у сярэднім у тры, і нават чатырыразы, чым тое, што засталося.

Наваткалі абмежавацца толькі гэтым і механічнапамножыць на 510 выяўленых івідочных тады магіл, то атрымліваемлічбу ў 100-120 тысяч расстраляных. Але ўКурапатах ёсьць шмат большых магіл, чымтыя, што былі намі распрацаваныя(напрыклад, па 10мэтраў па адным баку).

Наступнае,пра што я ўжо пісаў вышэй, -- уздоўж ляснойдарогі паабапал было мноства магіл(значна больш за сто).Цяпер магільныя западзены зьнівэляваныяпад адвалам з былой траншэі газатрасы.Трэба ўлічыць яшчэ пахаваньні, якіябылі разбураныя ў час пабудовы акружнойдарогі ў канцы1950-хпачатку 60-хгадоў. Зьвесткі абвыяўленьні там чалавечых парэштках прыбудаўніцтве зафіксаваныя ў вусныхапавяданьнях. У тым месцы, відаць,расстрэльвалі ў 1937 годзе, калі не былоплоту. Плот пабудавалі ў канцы 1937-га, ітады ўжо забівалі толькі ў загароджаныммесцы.

Каліўлічыцьусе гэтыя чыньнікі, то лічба расстраляныху Курапатах сягае каля 250 тысячаў асоб.Гэтая лічба была таксама зьвераная зсярэднім напаўненьнем "хапуна"(ад 15-ці да 30-ці асобаў у выключныхвыпадаках). Завознасьць "хапуноў"-- па тры-чатыры машыны некалькі разоўна дзень бесперапынна, а ў асобныя гады– і днём, і праз цэлуюноч. І таксама бесперапынна. Расстрэльныякаманды працавалі пазьменна. Перазьменкаў 23.00. Гэта быў такі канвеер сьмерці, якіцяжка ўявіць сучаснаму чалавеку.


Ведаю,дарэчы, шмат гісторыяў (тут дэгрэсія,адступленьне ад разгляду)пра энкаведзістаў, штоудзельнічалі ў генацыдзе. Я зьвярнуўувагу, што не спаткаў ні воднага выпадкускрухі (акрамятаго шафёра Мішы, пра якога я некаліпісаў, які заламаўся, калі ўбачыў, штопрывёз на расстрэл свайго школьнаганастаўніка), ні воднага выпадку сяродспраўцаў расстрэлаў, кабнехта зь іх ня тое, што раскаяўся, аленават, каб перажываў. Наадварот ганарыліся.Часам зьмена маладых расстрэльшчыкаўз Курапатаў аб 23-й гадзіне ўвальваласяпад хмяльком на танцы-вечарынку ўДроздава (вёска побач з Курапатамі). Іхцягнула да дзевак. Нават кроў не абцерлі,але хацелася патанцаваць. (Дарэчы,там жа ў Дроздаве жыў начальнікрасстрэльнай каманды маёр Бочков, якіжаніўся на мясцовай; зпачаткам вайны кінуў жонку, дзяцей іўцёк у Расею, здох у 1978 годзе)

«Праца»гэтых людзей (ці поўлюдзей) была жудаснай.Калі з нагана па інструкцыі ўпрытыкстралялі ў патыліцу маладой дзяўчынез льнянымі валасамі (такой, як на танцаху Дроздаве), куля і парахавыя газы йшліў чэрап і на выхадзе з галавы вырывалідзіру велічыной з кулак. Кусты і трававакол расстрэльнай ямы былі абпырсканыкрывёй і чалавечымі мазгамі. Часамтрапляла і на стральцоў. Але «ребята»не праймаліся.

Тутяшчэ нагадаю з жыцьця нелюдзяў. У 1941годзе з інспэкцыяй у Менск прыехаўрайхсфюрэр СС шэфГестапа Гайнрых Гімлер,які пажадаў асабіста паназіраць якайнзацгрупарасстрэльвае габрэяў. Відовішчападзейнічала на шэфа фатальна. Ад пахуі выгляду крыві, крыкаўнедабітых Гімлер самлеў.Зь ім здарылася гістэрыка.Вынікам стала інструкцыя Гімлера, кабрасстрэльвалі больш чалавечна.

Нягледзячына канібальскую «чалавечнасьць» Гімлербыў пракляты чалавецтвам. Тым часам ўРасеі расстрэльшчыкі і арганізатарыгенацыду народаў – гэта героі, прыкладдля перайманьня. Такая рэчаіснасьць.


Алевернемся да тэмы. Вызначэньнеколькасьці расстраляных (100-120 тысячаў)мае навукова-мэтадалагічнае абгрунтаваньнеі шчыльную прывязку да выяўленых ібачных магіл. Лічба 250 тысячаў вынікаез гэтай жа мэтадалёгіі і з агульнайацэнкі магільніка, улічваючы розныаб'ём расстрэльных ям, зьнівэліраваныяі разбураныя пахаваньні, якіхрэальна было амаль у два разы больш.

Такаяёсьць археалагічная ацэнка колькасьцірасстраляных людзей, якаяпагрунтавана на доказнай базе большайколькасьці рэальных магіл, пазьнейшайвыемкі парэшткаў з магільных ям іадпаведнай у сувязі згэтым большай колькасьці пахаваных укожнай магіле.

Навукагрунтуецца на фактах, зьявах ізаканамернасьцях (якія выяўляюцца празэкспэрымэнт). Тым часам для юрыдычнагападыходу важная найперш матэрыяльнаяўліка злачынства,тое, што рэальна ёсьць. Юрысты падлічылітолькі тое, што знойдзена ў магільныхямах, і памножылі на рэальна бачнуюколькасьць магіл. Атрымалася ў сярэднім30 тысячаў ахвяр. Зразумела, што гэта неадпавядае рэальным масштабам людабойстваў Курапатах. Але юрыдычны падыходвымушаны зыходзіць з сваёй сьціслаабазначанай базы доказаў, якія не павіннывыклікаць пярэчаньняў, падвойныхмеркаваньняў і дапушчэньняў,і на аснове якой адназначна даказваеццазабойства.

Дляграмадзтва істотнаяёсьць факталагічная доказнасьцьзьявы і адказ на пытаньне: што адбылося.Для суду важнае ёсьцьпрадметнае сьведчаньне злачынства,каб выдаць справядлівы вэрдыкт пакараньня.

Гэта што датычыць несупадзеньнярознагароду інфармацыі пра колькасьцьзабітых у Курапатах. Тут няма супярэчнасьці.Розныя задачы. Кожная задача мае сваёабгрунтаваньне. Але агулам, фактычна,энкавэдзісты забілітут каля чвэрці мільёна чалавек.


Адзначунекаторыя зьвесткі, што цікавяць сучасныхлюдзей, якія не чыталі дасьледваньняў.

Афіцыйнаархеалагічныя раскопкі магілаў іэксгумацыя парэшткаў рабіліся мной імаімі калегамі з 6-га па 15-га ліпеня 1988года па запыту пракуратуры БССР уІнстытут гісторыі Акадэміі Навук БССРу рэчышчы расследваньня крымінальнайсправы аб выяўленьні пахаваньняў людзейу лясным масіве Курапаты. У археалагічныатрад мной былі запрошаны навуковысупрацоўнік Мікалай Крывальцэвіч іасьпірант Алег Іоў (цяпер дактары навук).

Учас раскопак вяліся дзёньнікавыя запісыархеолагамі і асобна пракуратурай іМУС. Дасьледваньні афіцыйна назіраліпрадстаўнікі грамадзкасьці(камуністы-камсамольцы) і прадстаўнікімясцовай улады (дэпутаты сельсавета).

Пасьлязаканчэньня дасьледваньняў, аналізу івывучэньня матэрыялаў былападрыхтаваная навуковая археалагічнаясправаздача, абмеркавана ў Інстытуцегісторыі і перададзена ў пракуратуруз усімі знаходкамі.

Часткакасьцей і рэчаў з раскопак былі ўзятына медыцынскую экспэртызу. У кожнымраскопе ў мацерыковым грунце намі былавыкапана траншэя альбо шурф глыбінёйда мэтра, куды былі складзены ўсе рэчыі косьці, не ўзятыя для медыцынскайэкспэртызы і навуковага дасьледваньня.Пасьля гэтага раскоп засыпалі.

Хтомог выкапаць парэшткі з магіл у канцысаракавых і дзеля чаго? Верагодна, гэтазроблена па рашэньні кіраўніцтва КГБ,каб замесьці сьляды злачынства набудучыню. Якраз у 40-х гадах раскопваліКатынь, і Захад не паверыў сталінскімфальсыфікацыям. Такія дзеяньні (замятаньнесьлядоў) цалкам у стылі рускагаНКВД-КГБ-ФСБ. Тое самае цяпер адбываеццаў пуцінскай Расеі: зьнішчаюць дакумантыаб расстрэлах і месцы злачынстваў. Кудывывозілі косьці з курапацкіх магіл --невядома.

Апэрацыявыемкі была зроблена таемна,але неахайна, і я разумею асаблівуюнянавісьць гэбістаў да маёй асобы, калібыла раскрыта іхняя подлая таямніца.

Яшчэёсьць вельмі значная для нас, беларусаў,тэма аб сакральнасьці Курапатаў. Алепра гэта будзе паведамленаасобна і пазьней.

27чэрвеня 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК