ЗАБАЎЛЯЛЬНЫ РЭСТАРАН ЛЯ КУРАПАТАЎ МУСІЦЬ БЫЦЬ ЛІКВІДАВАНЫ
(Выступначэрвеньскім2018г. СоймеКХП-БНФі БНФ“Адраджэньне”)
Паважаныясябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне,зычу ўсім здароўя і добрых спраў у цяжкімчасе, каб набліжалася наша будучыня.
Мойкароткі выступ будзе па актуальнайтэме, якая нязьменна прысутнічае ў нашымжыцьці. Гэта Курапаты. Напад на Курапатыніколі ня спыніцца, не перастане, пакульбудзе існаваць Расея, бо генацыд народаў– гэта расейскае злачынства, а Курапатыёсьць факталагічнае сьведчаньне, рэчаваяўліка гэтага злачынства.
Атакайдзе па двух каналах – абылганьнепраўды, спробы зьнішчэньня мэмарыяльнагамесца расстрэлаў людзей і затоптваньнемайго імя.
Апошнімчасам мы назіраем мэтадалогію агрэсііна Курапаты, якая шмат каго бянтэжыцьсваім кашчунствам і цынізмам, алезьяўляецца тыповай для рускага НКВД –гэта правакацыя зьнявагі і прыніжэньня– “апушчэньня”, згодна расейскайтурэмнай псіхалогіі.
Маеццана ўвазе так званы “Бульбаш-хол” –рэстаранна-забаўляльны цэнтар з лазьняйі інтымнымі пакоямі ў ахоўнай зонеКурапатаў.
Акцыяразьвівалася паэтапна і прадумана.Спачатку маскоўскі інвэстар атрымаўдазвол улады на пабудову “аб’ектапрыдарожнага сэрвіса” на 51-м кілёмэтрыакружной дарогі ля ахоўнай зоны Курапатаў(2006 год). У 2010 падпісваецца інвэстыцыйнаяўмова і пачынаецца будаўніцтва. У 2012 г.выяўляецца, што забудоўшчык залез уахоўную зону, захапіў самавольна ўчастакі будуе там не “прыдарожны сэрвіс”, а,дакладна кажучы, забаўляльнырэстаранна-бардэльны комплекс.
Крымінальнаясітуацыя выклікала скандал. Абурыласяграмадзкасьць. Міністэрства культурызагадала будаўніцтва спыніць, праверыцьпраектную дакумэнтацыю і парушальнікаўпакараць. Грамадзкасьць зьвярнулася ўПракуратуру. Генэральны пракурорзьвярнуўся з прадпісаньнем у Менскіабласны выканкам выканаць закон,праверыць, пакараць вінаватых і вырашыцьлёс незаконнай забудовы згодна з законам(рэальна, гэта значыць, зьнесьці).Патрабаваньне Генэральнага пракурорамусіла быць выканана на працягу месяца.Аб выкананьні мусіла быць паведамленаў Генпракуратуру. Усе: грамадзкасьць,грамадзкія структуры аховы, міністэрствакультуры, улада і пракуратура – казаліў адзін голас. Парушэньне было настолькігрубым і відавочным, што іншых меркаваньняўне было і не магло быць – “вынесьціаб’ект з тэрыторыі ахоўнай зоныКурапатаў”. Гэта азначала рэальна –зьнесьці (прапісана ў законе).
Потымузьнікла паўза. Пасьля паўзы – рэзкіпаварот усіх фігурантаў (акрамяграмадзкасьці) на 180 градусаў –міністэрства, улады, пракуратуры,праектных арганізацыяў, агентуры ўахоўных арганізацыях культуры і ўсялякайіншай агентуры.
Вынікразвароту – ахоўную зону Курапатаўскарацілі з 300 да 50 мэтраў. Рэстаранапынуўся за межамі 50-мэтровай зоны. Тутжа ўключылася прапаганда для прафанаў,што, маўляў, паколькі рэстаран цяперпа-за межамі ахоўнай зоны, то будаўніцтваяго законнае. Прытым усе фігурантысправы разам з генпракурорам таксамаўзмоцнена робяць выгляд, што цяпер,быццам бы, “усе законнае”. Хоць разумеюць,што закон адваротнай сілы ня мае. Нічогатут не “законна”.
Цалкамлагічна ўзьнікла думка аб карупцыічыноўнікаў. Магчыма тут недзе такое ібыло, але сітуацыя паказвае на іншае.Рэзкая перамена пазыцый ўсіх структурі асобаў (паўтараю, акрамя грамадзкасьці)паказвае на адміністрацыйна-палітычнычыньнік. Мяркуючы па характары татальнагапавароту, ініцыятыва яго ў Маскве. Тутмаскоўскі гэбэшны праект. Ва ўсялякімразе Масква яго кантралюе і праз васальнуюўладу накіроўвае.
Прытымправакацыя, як бачым, даволі ня простая.Справа чамусьці вельмі засакрэчаная,што тычыцца ўладальнікаў, уласьнікаў,інвэстараў афёры. Усё там штучназаблытана, але відаць, што ўсё прадумана.
Упачатку гэтага года я атрымаў інфармацыюад асоб, якія ўдзельнічалі ў “рэстараннайсправе”, аб тым, што адным з уласьнікаўі інвэстараў “Бульбаш-хола” ля Курапатаўёсьць габрэі-хасіды з Брукліна. Усё тоевымагала праверкі. Але звон прагучэўне выпадкова. На сёньняшні дзень, дзякуючынайперш журналістам, стала вядома, штоўсе тры інвэстары (зь Беларусі, ЗША іІзраіля), якія зьявіліся за гэтыя гадыпаўзы і валтузьні, -- усе належаць дагабрэйскага бізнэсу.
Гэтатым больш цікава, што з гледзішчабізнэсовай пэрспэктывы рэстаран-бардэльу полі побач з Курапатамі – гэта праектнепрыбытковы і правальны, прытымінвэстары ў бізнэсе не навічкі. І тымня менш за яго трымаюцца, як тапелец засаломінку.
Згэтага абсурду тырчаць доўгія вушымаскоўскіх правакатараў. Тыпова ўсёзакручана, “по-русски”.Пачалі нібыта з нікчэмнага “прыдарожнагасэрвіса” і “невзрачного” прадпрыймальніка,а выехалі на рэстаран-бардэль –забаўляльны комплекс з габрэйскіміінвэстарамі ў сьвятым месцы. На Лубянцыўжо, відаць, паціраюць ручкі ў чаканьніантысэміцкіх выказваньняў і канфліктувакол Курапатаў.
Вядома,выказваньні будуць (ужо чуваць), маскоўскаяагентура спаць ня будзе. Але на ёй усёі скончыцца. Беларусы ня тыя людзі, якіх,ашукаўшы на мякіне, можна ўцягнуць уантыгабрэйскія канфлікты. Гісторыя тоепацьвярджае.
Міжіншым у Курапатах стаіць помнік габрэям,расстраляным энкавэдзістамі.Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя –БНФ плянуе таксама паставіць таммэмарыяльны знак у памяць расстралянагаменскага габрэйскага паэта Ізі Харыка.
Прадстаўнікігабрэйскіх арганізацыяў у Менску магліб салідарна далучыцца да пратэстоўцаў,што блякуюць цяпер злачынны рэстаранкаля Курапатаў. Магчымасьць існуе. Можнаяе скарыстаць.
Разумеючы,што “Бульбаш-хол” ня толькі бізнэсоваяафёра, але і палітычная правакацыя,кантраляваная з Масквы, змагацца супрацьгэтай палітыкі трэба сур’ёзна, упартаі салідарна.
Патрабаваньнеможа быць толькі адно: знос, ліквідацыянезаконна пабудаванага рэстарана іпрыцягненьне да судовай адказнасьціпарушальнікаў закону. Ніякай талеранцыіда правакатараў. Падтрымка акцыі пратэстуі блакіроўка злачыннага аб’екту.
ПрапануюСойму абмеркаваць магчымасьць і прыняцьрашэньне аб мітынгу каля скандальнагарэстарана ля Курапатаў з патрабаваньнемда ўлады і пракуратуры выконваць законі прыцягнуць да адказнасьці ўласьнікаўнезаконна пабудаванага аб’екта, спыніцьяго існаваньне. Дату правядзеньнямітынгу ўдакладніць, але пажадана непазьней за 30 чэрвеня.
ЖывеБеларусь
ЗянонПазьняк
СтаршыняКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”
P.S.Выказваю падзяку ўсім сябрам Партыі засур’ёзнае на добрым узроўні правядзеньне“Дня памяці пра генацыд” у сувязі з30-годдзем адкрыцьця Курапатаў. Таксамаадзначаю карысную дапамогу нашыхграмадзкіх энтузіястаў, найперш ПаўлаБелавуса і Эдуарда Пальчыса. Павагаўсім і шанаваньне.