ГОДНАЕ ЖЫЦЬЦЁ МАГЧЫМАЕ ТОЛЬКІ Ў СВАЁЙ МОВЕ І КУЛЬТУРЫ

(Чэрвеньскі Сойм 2018г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

10 чэрвеня ў Менску адбыўсячарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне” – «Забаўляльнырэстаран ля Курапатаў мусіць быцьліквідаваны». (Публікуецца).З дакладам выступілісп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаўу Беларусі старшыні Партыі і Фронту, ісп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Партыіі Фронту.

Старшыня Партыі зьвярнуўувагу сяброў Сойму, што рэстаранна-забаўляльныкомплекс ля Курапатаў – гэта адмысловапрадуманая правакацыя і маскоўскіпалітычны праект. Рэзкаяперамена пазыцый ўсіх уладных структур,асобаў і фактычная падтрымка злачынствапаказвае на адміністрацыйна-палітычнычыньнік. Мяркуючы па характары дачыненьняўініцыятыва яго ў Маскве. Масква гэтуюафёру кантралюе і праз васальную ўладунакіроўвае.

Выступоўцы падвялі выніківажнейшага масавага мерапрыемства,якое было арганізавана 3 чэрвеня КХП-БНФ.“Дзень памяці пра генацыд” аб’яднаўлюдзей некалькіх пакаленьняў. Натэрыторыі Курапацкай сьвятыні сустрэлісябеларусы, якія жылі ў часы тэрорарасейскай акупацыі Беларусі, людзі, што30 гадоў таму пачыналі працу па стварэньнюНароднага мэмарыялу Курапаты, і сёньняшняя моладзь. Курапаты, памяцьаб нашых пакутніках аб’ядналі ўсіх,каму дарагая Беларусь, яе культура імова, наша дзяржава і будучыня. Невыпадкова, што менавіта да гэтай падзеірэжым на загад Масквы пачаў правакацыйныядзеяньні вакол рэстарана-бардэля“Бульбаш-хол”. Адказам на гэта адбеларускага грамадзтва будзе яшчэ большактыўная асьветніцкая праца з мэтайданесьці да нашых людзей і сусьветнагаграмадзтва праўду пра генацыд беларускаганароду пад маскоўскай акупацыяй, прапрацяг антыбеларускай палітыкі падрэжымам унутранай акупацыі, кіруемайз Масквы. Задача беларускіх патрыётаў– абараніць і захаваць магілы ахвяраўтэрору і сотні крыжоў на тэрыторыіНароднага мэмарыялу Курапаты. Фактысьведчаць аб тым, што ня толькі ў Беларусі,але і ў Расеі крамлёўскі рэжым перайшоўда адкрытага зьнішчэньня магіл ахвяраўсталінскага тэрору, а таксама да спаленьняўсіх дакумантаў, што тычацца лёсаўрэпрэсаваных людзей, статыстыкі іпадзеяў тэрора. Калі гэта робіцца ў РФ,то, безумоўна, мясцовы васальны рэжымбудзе рабіць тое ж самае ў Беларусі.Масква прыступіла наўсіх падпарадкаваных ёй тэрыторыях даліквідацыі сьлядоў сваёй тэрарыстычнайдзейнасьці. Гэта вымушае ад нас пільнасьці,арганізаванасьці і салідарнасьці.

Выступоўцы зьвярнулі ўвагу на пагрозувялікай вайны, якую рыхтуе Масква.Адэкватныя аналітыкі ў розных краінахі самой Расеі праводзяць аналагі згітлерскай Алімпіядай 1936 года ў Бэрліне.Прыводзяць таксама больш сучасныяпрыклады з Сочынскай Алімпіядай Пуціна2014 года, на наступны дзень пасьлязавяршэньня якой пачалася расейскаяагрэсія супраць Украіны. ЦяперашніЧэмпіянат сьвету па футболу, які днямімае распачацца ў Расеі, выклікае нерадасьць сьвята спорту, а трывожныядумкі і асацыяцыі. Міжнародная ізаляцыя,глыбокі сістэмны гаспадарчы і сацыяльныкрызіс вымушаюць крамлёўскае кіраўніцтвашукаць паратунку сваёй улады і імпэрыіў брутальных захопніцкіх дзеяньнях.

На жаль, палітыкі і грамадзтвы дэмакратычныхкраін не да канца разумеюць характар іразьвіцьцё гэтых працэсаў. Але беларусыня маюць права на наіўнае стаўленьнеда маскоўскай пагрозы. Нашаму грамадзтвутрэба рыхтавацца да абароны Бацькаўшчыныад агрэсара ў адпаведнасьці з Канстытуцыяйі нашай нацыянальнай традыцыяй.

Выступілі таксама сябры Соймуз розных рэгіёнаў краіны. Яны распавяліпра далейшае зьбядненьне людзей, праантыбеларускую дзейнасьць рэжымнайсістэмы адукацыі, дзе на афіцыйным іпаўафіцыйным узроўнях распаўсюджваюцьбрудны паклёп, хлусяць навучэнцам,кажуць ім пра “недаразьвітасьць інепатрэбнасьць беларускай мовы”,працягваецца татальная русіфікацыя.Многія людзі проста ня бачаць пэрспэктывыдалейшага жыцьця на радзіме, імкнуццавыехаць за мяжу, жывуць у дэпрэсіі.

Перад патрыётамі стаіцьзадача пераканаць грамадзтва, штогоднае, заможнае жыцьцё магчымае толькіў сваёй мове, культуры і традыцыі,што русіфікацыя ёсьць шлях да беднасьціі рабства пад уладай маскоўскай імпэрыі.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

10 чэрвеня2018г.