30 ГОД АДКРЫЦЬЦЯ КУРАПАТАЎ. МІТЫНГ-РЭКВІЕМ У КУРАПАЦКАЙ СЬВЯТЫНІ

3чэрвеня на заклік Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ у Курапацкую сьвятынюпрышлі сотні людзей. На тэрыторыіНароднага мэмарыяла Курапаты адбыўсямітынг-рэквіем. Беларусы прыехалі зрозных рэгіёнаў краіны, прывезьліфотаздымкі і транспаранты, прысьвечаныямесцам пакутніцтва нашага народу падрасейскай акупацыяй у розных гарадахі паселішчах. Грамада ўзьняла нацыянальныяБел-Чырвона-Белыя Сьцягі. Каля КрыжаПакутаў была разгорнута выставафотаздымкаў, прысьвечаных трагедыі1930-х гадоў, змаганьню за ўратаваньнеКурапатаў і пабудове Народнага мэмарыялуў наш час.

Мітынгадкрыў сп. Сяргей Папкоў, намесьнікстаршыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.Ён заклікаў ўшанаваць ахвяры беларускаганароду хвілінай маўчаньня. Потым прагучаўвыступ сп. Зянона Пазьняка (аўдыёзапіспрыкладаецца). Выступілі выканаўца ўБеларусі абавязкаў старшыні Партыі іФронту сп. Юры Беленькі, вядомы мастаксп. Алесь Марачкін, археолаг сп-няВалянціна Вяргей, супрацоўнік “Арт-сядзібы”сп. Павел Белавус, адказны сакратарУправы Партыі і Фронту сп. Алесь Чахольскі.

Выступоўцыраспавялі пра гады змаганьня завыратаваньне Курапацкай сьвятыні,абарону яе ад спробаў рэжыму зьнішчыцькурапацкія магілы і нашу нацыянальнуюпамяць. Казалі пра дзесяцігоддзі працытысячаў людзей, агульнымі намаганьняміякіх створаны і працягвае ствараццагарманічны і велічны Народны мэмарыялКурапаты. А пачалося ўсё з працы ЗянонаПазьняка, які яшчэ ў 1980-я гады апытваўсьведкаў трагедыі, праводзіў першыядасьледваньні. Менавіта з абароныКурапатаў, тут пачалася змагарнаягісторыя Беларускага Народнага Фронтуў кастрычніку 1988 года -- у выніку празтры гады Фронт аднавіў Незалежнасьцьнашай Айчыны. Не выпадкова кіруемаямаскоўскім імпэрскім рэжымам мясцоваяўлада спрабуе пралезьці ў Курапаты сасваёй фальшывай афіцыёзнай “мэмарыялізацыяй”,каб разбурыць сьвятыню знутры. Мызаяўляем, што будзем падымаць грамадзтвана абарону сьвятыні ад рэжымнагаўварваньня.

Народнымэмарыял ужо ёсьць, ён існуе. Недапушчальнайёсьць разбудова на магілах пакутнікаўнейкай рэжымнай архітэкктурна-пластычнайпачвары. Выступоўцы распавялі праархеалагічныя раскопкі і жахлівыяадкрыцьці, пра спробы ўладаў схавацьпраўду, падмяніць яе фальшывай савецкайміфалогіяй. Дзесяткі тысячаў забітыхі пахаваных у Курапатах людзей –цывільныя грамадзяне, абсалютнаябольшасьць зь якіх – беларусы. Нязнойдзена ў Курапатах ніякіх прадметаўвайсковага прызначэньня, няма тутпахаваньняў вайскоўцаў якой-кольвечыарміі.

Выступоўцыказалі аб тым, што расейскі генацыдсупраць беларускага народу працягваеццаў наш час. Наш народ застаецца закладнікамдэспатычнай крамлёўска-лубянскайімпэрыі, мэта якой – паняволеньне ізьнішчэньне нашага народу, ліквідацыянашай мовы, культуры і цывілізацыі.Перад нашым народам стаіць вялікаязадача абараніць сябе, сваю краіну ісваю будучыню ад імпэрскай навалы, адрасейскіх войнаў і расейскага генацыду.Да гэтага заклікаюць нас расстраляныяпакутнікі ў Курапатах. Таму мы ўшаноўваеміхнюю памяць. Таму працягваем змаганьнеза волю і незалежнасьць – каб трагедыяніколі не паўтарылася.

Загучалапесьня на вершы Зянона Пазьняка “АвэМарыя”, і людзі ўсклалі кветкі да КрыжаПакутаў, запалілі сьвечкі і зьнічы.Грамада рушыла шэсьцем па цэнтральнайкрыжовай алеі да пагорка Галгофа ўцэнтры Народнага мэмарыяла.

Людзейсустрэў сумны голас скрыпкі. Пад ТрымаКрыжамі Галгофы адбылося дэкламаваньневершаў, прысьвечаных Курапатам, і паэтаўрасстралянага пакаленьня. Гучалі творыАнатоля Сыса, Зянона Пазьняка, ТодараКляшторнага, Валерыя Маракова, АлесяДудара, Алеся Гаруна. Выдатна выступіліпаэтка Яўгенія Казлова (Ворша) і АлегЛазоўскі (Ліда). Прагучаў аўдыёзапіс здэкламацыяй вершаў Зянонам Пазьняком.Завершыў праграму выдатным сьпевам падгітару Зьміцер Захарэвіч.

Грамадапрыняла заяву-зварот ад імя ўдзельнікаўмітынгу (тэкст прыкладаецца).

Назавяршэньне людзі засьпявалі беларускінацыянальны Гімн “Магутны Божа”.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

3чэрвеня 2018 г.