У ВЯНОК ПАМЯЦІ АРСЕНЯ ЛІСА

Адышоўу лепшы сьвет апошні прыхільнік"акадэмічнага асяродка" 60-х гадоў-- Арсень Ліс. Гэта значная асоба ўбеларускім адраджэньні ня толькі сваімінавуковымі працамі пра вядомых людзейБеларусі, але, як я лічу, і сваіміміжлюдзкімі кантактамі, ведамі, эрудыцыяйі ўплывам на сьведамасьць іншых людзей.Гэта тое, што, на жаль, амаль не фіксуеццаў гісторыі.

ЗьЛісам я пазнаёміўся ў 1964 годзе. На працягу60-х гадоў (гэта часы студэнцтва іасьпіранцтва) мы часта спатыкалісягрупай маладых навукоўцаў і абмяркоўваліпытаньні гісторыі і культуры Беларусі.Разам з працай у архівахЛіс надаваў вялікае значэньнеслуханьню сьведкаў гісторыі. Пішучыпра Тарашкевіча, ён спатыкаўся ня разз Аляксандрай Бэргман, Паўлінай Мядзёлкай,Алесяй Каткоўскай (жонкайАркадзя Смоліча), з ПаўламКарузам, Антонам Антановічам,Пётрам Сергіевічам і іншымі. У некаторыхразмовах я прымаў удзел. Для зразуменьнямінулай эпохі вельмі важна гаварыць зьяе сьведкамі. Ліс ведаў шмат таго, штонідзе не напісана. Аднойчы ён сказаўмне, што марыць напісаць гісторыюбеларускай інтэлігенцыі. Але гэта працадля цэлага навукова-дасьледчага інстытутаі на доўгі час. Можа, таму ён і не напісаўяе. Аднак ягоныя кніжкі пра вядомыхасобаў Беларусі -- гэта, фактычна,набліжэньне да той вялікай тэмы.

Лісвыдатна здаваў сабе справу, што жывепад савецкай акупацыяй. Ягоная стрыманасьцьі асьцярожнасьць былі фэнамэнальнымі.Рэпрэсіі не зачапілі Ліса, хоць у КГБяго таксама цягалі, цікавіліся "поглядамі"."Мае погляды ў маіх кніжках", --адказваў Ліс.

Гэтыціхі чалавек быў цалкам пасьлядоўны ўбеларушчыне. Саветчына не зачапіла яго.Аднойчы, у час гастроляў Віцебскагатэатра імя Якуба Коласа я запрасіў ягона спэктакль "Улада цемры" (п'есарасейскага пісьменьніка Льва Талстога).Запрасіў, ўласна, на Галіну Бальчэўскую,якая вельмі характарыстычна і моцнасыграла там Аксіньню.

Ліспраглядзеў першы акт і ўцёк. "Арсень,ты чаму?"-- пытаю я. "Ведаеш, глядзецьгэтую расейшчыну -- пуза ўперад -- нямачасу. Ды й навошта гэтая цемра ў беларускімтэатры?"

Зразумела,"навошта" -- акупацыйная ідэалёгіярабіла сваю справу, карыстаючы імпэрскуюлітаратуру.

Лісабмяжоўваў тады сваю дзейнасьць толькінавукай, лічыў, што гэта важна і адпавядаечасу, бо ўсё было вынішчана ворагамічалавецтва ў 20-х, 30-х, 40-х гадах. У 50-х,пасьля сьмерці Сталіна, пачыналі з нуля.

Арсеньбыў тыповым інтэлігентам і вельмі цаніўінтэлігентныя якасьці чалавека. Мяркуючыпра будучыню, Ліс казаў: "Бездэмакратычнай Расеі немагчымая будзенезалежная Беларусь". Тут быланязгода, бо я сцьвярджаў, што дэмакратычнайРасеі ня будзе ніколі ў прынцыпе. Азіяцкуюімпэрыю можна толькі разбурыць, і тамунезалежная Беларусь стане тады, каліпачвара пачне развальвацца.

Явельмі цаніў гэтага чалавека і ўнезалежнай Беларусі бачыў яго сапраўднаемесца ў сістэме беларускай навукі. У1994 годзе, аднак, здарылася нашацывілізацыйная катастрофа, і мноствасьціплых, інтэлектуальна высокіх людзейтак і засталіся незапатрабаванымі ўшырэйшым маштабе краіны. Цемра, ад якойнекалі ўцякаў Арсен Ліс, каб ня бачыцьяе на сцэне, усё ж такі зноў нас усіхдагнала.

Несумняваюся, што і з гэтай цемрай беларусыўправяцца. Але адно бянтэжыць -- жыцьцёкароткае. 28 траўня гэтага года АрсеняЛіса ня стала. Гісторыю беларускайінтэлігенцыі напішуць іншыя людзі. Тамбудзе добрае слова і пра яго асобу.Беларусь не забудзе сьветлых людзей,тых, хто яе шанаваў, памятаў і любіў.

Вечнаяпамяць.

СлаваАйчыне.

30траўня 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК