МІТЫНГ-РЭКВІЕМ У КУРАПАТАХ
3-га чэрвеня сёлета з 13-00 да 16-00 на тэрыторыіНароднага мэмарыялу Курапаты адбудзеццамітынг-рэквіем “Дзень памяці прагенацыд”, прысьвечаны 30-ым угодкамадкрыцьця Курапатаў. Беларусь панеславелізарныя страты ў часы камуністычнайрасейскай імпэрыі і асабліва ў перыядмасавых расстрэлаў людзей расейскімНКВД у 1937-1941 гадах. Запалім зьнічкі,ускладзем кветкі на магілах ахвяраўнашага народу. Памятайма, каб жыць імець будучыню.
Месцаправядзеньня – урочышча Курапаты, дзебеларускае грамадзтва стварыла НародныМэмарыял, які афіцыйна зьяўляеццагістарычна-культурным помнікам.Арганізатар – Кансэрватыўна-ХрысьціянскаяПартыя – БНФ.
Заяўленынаступны парадак правядзеньня мерапрыемстваў:
Каля Крыжа Пакутаў будзе разгорнута выстава фотаматэрыялаў і дакумантаў на стэндах, адбудуцца выступы, гучаньне памятнай сакральнай музыкі
Шэсьце на “Галгофу”, да ўзвышша ў цэнтры Мэмарыялу. Зноў будуць прамаўляць выступоўцы, адбудзецца дэкламацыя вершаў, прысьвечаных Курапатам, і твораў беларускіх паэтаў расстралянага пакаленьня.
Атрыманыдазвал Менаблвыканкама на мітынг-рэквіемпа заяўленай праграме.
Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ
29.05.2018г.