ЗЯНОН ПАЗЬНЯК ДАМАГАЕЦЦА ЗАБАРОНЫ МАРШАЎ ШАВІНІСТАЎ У ГАЙНАЎЦЫ

24траўня ў Кракаве завершылася міжнароднаяканфэрэнцыя «За нашу і вашу свабоду»,арганізаваная польскім Інстытутамнацыянальнай памяці. На сустрэчы былапрынятая рэзалюцыя супраць маршаў уГайнаўцы, удзельнікі якіх гераізуюцьзабойцаў беларусаў Падляшша.

Укракаўскай канфэрэнцыі прынялі ўдзелнавукоўцы, вэтэраны польскагаантыкамуністычнага падпольля, дысыдэнтыз постсавецкіх краінаў — Азэрбайджану,Армэніі, Грузіі, Украіны, Літвы, Чачэніі.

Беларусьна ёй прадстаўлялі кіраўнікіКансэрватыўна-хрысьціянскай партыіБНФ. З ініцыятывы Зянона Пазьнякаканфэрэнцыя прыняла «Зварот да ўсіхпольскіх патрыётаў і мясцовых уладаўу справе маршу памяці «Выклятых жаўнераў»і дзейнасьці Рамуальда Райса «Бурага».Гэты камандзір аднаго з аддзелаўпасьляваеннага польскага антыкамуністычнагападпольля нясе адказнасьць за масавыязабойствы беларусаў Беласточчыны.

«Зьвяртаемсяда польскіх мясцовых уладаў і да польскіхпатрыётаў, каб сёньня асобы, у шчырасьцінамераў і патрыятызьме якіх мы несумняваемся, баронячы памяць пра"выклятых жаўнераў", узгаднялігэта з правам, з агульным інтарэсам ісправядлівым падыходам, не дазвалялі,не праводзілі так званых "маршаў"Бурага"" і ня ўдзельнічалі ўіх, кіруючыся дзяржаўнымі інтарэсаміцяперашняй Польшчы, якія сёньня грунтуюццана абніжэньні ўзроўню нэгатыўных эмоцыяўпаміж польскім і беларускім народамі,на разьвіцьці супрацоўніцтва, заснаванагана даверы і ўзаемна карыснай мірнайпрацы», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Свабодазьвярнулася па камэнтар да старшыніКХП-БНФ Зянона Пазьняка.

ЗянонСтаніслававіч, можна зразумець эмоцыібеларусаў, але гэта ўсё ж польскаядзяржава, яны вырашаюць, якія маршыправодзіць, а якія не. Ці справа гэтабеларускага палітыка?

Гэтаясправа мае прыкметы генацыду. Што б ніадбывалася, скажам, у Сырыі, Чачэніі,Крыме ці Палестыне, заўсёды мы кажампра справядлівасьць і правы чалавека.Гэта элемэнтарная рэч, гэтым жыве нашаяцывілізацыя.

Тутпрысутны ня толькі беларускі інтарэс.Парушаныя праўныя нормы, эўрапейскіяі хрысьціянскія каштоўнасьці. За такіядзеяньні мусіла б быць кара і скруханашчадкаў, каб такіх выпадкаў большніколі не было. Гэта ў першую чаргу важнадля Польшчы, і ня менш важна — дляБеларусі. Без прымірэньня гэтая язвабудзе вечна балець. Нават пасьля зьменыпакаленьняў будуць выходзіць на паверхнюстарыя дэманы, калі іх пачнуць будзіцьправакацыйнымі маршамі на магілы ахвяраўі славіць забойцаў. І могуць пачаццановыя канфлікты. Таму трэба закрыцьгэтае пытаньне. Інакш ім стане кіравацьагентура чужой краіны, і вядома якой.

Прыхільнікімаршаў кажуць, што гісторыя быласкладаная, што гэта вайна, на якойздараюцца і ахвяры сярод мірных людзей.А сёньня Польшча дэмакратычная, і гэтыямаршы не парушаюць законаў.

Мнечасам кажуць: а які ж гэта генацыд, забілітолькі якіх-небудзь 80 ці 100 чалавек. Алеж забілі за тое, што гэта былі беларусы,спалілі іхныя вёскі і людзей у хатах.Да такіх дзеяньняў павінен быць імаральны, і праўны падыход, а ня мераньнеколькасьцю забітых. Нават калі забіліаднаго чалавека за тое, што ён габрэйці беларус — гэта ёсьць злачынства зматывам нацыянальнай нецярпімасьці,якое падлягае пакараньню. А тут жамасавае забойства.

Кабне ўзьнікала нянавісьць, не аднаўлялісяканфлікты, трэба, каб спыніліся правакацыі.Вельмі вялікае значэньне мае скруха.Яна разрывае кола варожасьці. Імпэрскіярасейцы, напрыклад, ніколі ня каялісяза ваенныя і дзяржаўныя злачынствысваіх папярэднікаў і сучасьнікаў. Іпаглядзіце, як пэрманэнтна разгортваеццаў іх ланцуг нянавісьці, злачынстваў івайны. Яны ўжо ўвесь сьвет лічаць сваіміворагамі, заяўляюць пра гэта і пагражаюцьвайной. Тут тупік, няма сьветлай будучыні.

Другіпрыклад — немцы, якія пакаяліся зазлачынствы гітлерцаў, аплацілі ўсімрэпарацыі і сталі найбагацейшымі інаймацнейшымі ў Эўропе. Вось вам праўдаЭвангельля ў дзеяньні. Мала быць католікамў касьцёле. Хрысьціянін пазнаецца ўжыцьці.

Канфэрэнцыяпраходзіла 23-24 траўня ў кракаўскайAkademii Ignatianum. Ліст удзельнікам сустрэчынакіраваў польскі прэм’ер МатэвушМаравецкі, а зь яе ўдзельнікамі сустрэўсямэр Кракава.


***

10траўня 1945 году польскія падпольнікі,падначаленыя Зыгмунта Шэндзеляжа«Лупашкі», спалілі беларускую вёскуВілюкі на Беласточчыне. Быў забіты жыхарвёскі Васіль Германюк. 22 траўняпадначаленыя «Лупашкі» спалілі Патокі.

Падчаспажару загінулі трое дзяцей — МікалайГерасімчук (10 гадоў), Ніна Герасімчук(8 гадоў) і Яўгенія Герасімчук (6 гадоў).За тыдзень да гэтага той самы аддзелрасстраляў чатырох жыхароў Патокаў —Яна Бекіша, ягонага 15-гадовага сынаЎладзімера, а таксама братоў Яна іЎладзімера Малашэўскіх. Іх абвінаваціліў сымпатыях да камуністычнай улады.

31студзеня 1946 году «выклятыя жаўнеры» заддзелу «Бурага» забілі 30 праваслаўныхфурманаў з 12 вёсак — Краснае Сяло, Збуч,Чыжы, Вялікія Пасечнікі, Ягаднікі,Лозіцы, Махнатае, Залешаны, Ракавічы,Крывая, Арэшкава, Выганоўская Волька —якія на загад улады паехалі ў пушчунарыхтоўваць дровы для школы. «Буры»загадаў адпусьціць усіх фурманаў-каталікоў,а праваслаўных ягоныя жаўнеры, паводленекаторых сьведчаньняў, забівалісякерамі, бо шкадавалі патронаў.

1лютага «Буры» спаліў вёскі Залешаны іВыганоўскую Вольку. У Залешанах ягоныяжаўнеры забілі 15 чалавек, пераважнажанчын і дзяцей.

ДзьмітрыГурневіч

https://www.svaboda.org/a/29252489.html