ДА 30-ЫХ УГОДКАЎ АДКРЫЦЬЦЯ КУРАПАТАЎ
У чэрвені сёлета спаўняецца 30 гадоў адкрыцьця Курапатаў, месца самых масавых растрэлаў людзей у Беларусі сталінскім маскоўскім камуністычным рэжымам ў 1937-1941 гадах. Пачынаючы з 1988 году ў Курапатах беларускае грамадзтва стварыла Народны Крыжовы Мэмарыял, які ўвесь час ўладкоўваецца і развіваецца. Мэмарыял “Курапаты” мае статус помніка 1-й катэгорыі.
Кансэрватыўна Хрысьціянская Партыя – БНФ падала заяву на правядзенье мітынга-рэквіема “Дзень памяці пра генацыд”. Заява пададзена ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт.
Плануецца выстава фотаматэрыялаў і дакумантаў на пераносных стэндах, выступленьні, мэмарыяльная музыка.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
15.05.2018 г.