СУПРАЦІЎ МАСКВЕ. САЛІДАРНАСЬЦЬ У АБАРОНЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І КУЛЬТУРЫ

(ТравеньскіСойм 2018г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

13траўня ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”. Старшынязасяродзіў увагу на аналізе становішчаі высновах для дзеяньняў, адзначыўважнасьць падрыхтоўкі пасьлядоўнікаўАдраджэньня, прапанаваў рыхтавацца даправядзеньня «Дзён Памяці пра генацыд»з нагоды гадавіны адкрыцьця Курапатаў.

Здакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў,нам. старшыні Партыі і Фронту. Выступоўцапаведаміў пра ўзмацненьне дзейнасьцірэжыму па ліквідацыі беларускай культурыі мовы. Аналіз статыстыкі, тэндэнцый іфактаў паказвае, што, выконваючы загадМасквы і пад яе кіраўніцтвам, мясцовырэжым разбурае беларускую адукацыю,грунтуючы яе на чужой сурагатнайрасейскай аснове і адукацыйнай мадэлі.Масква ўжо давяла да мізэрнага, ганебнагастану адукацыю ў Расеі, цяпер імпэрыяімкнецца давесьці сваю разбуральнуюпрацу да канца і ў нашай краіне. На ўсіхузроўнях рэжымныя прапагандыстыдаказваюць, што якасьць інтэлектуальнагаразьвіцьця “не залежыць ад мовы”. Усёробіцца для таго, каб працэс русіфікацыібеларускай моладзі і грамадзтва ў цэлымбыў завершаны імпэрскай перамогай.Беларусы, беларускія сем’і павінныаказваць супраціў акупанцкаму разбурэньнюнацыі, не аддаваць дзяцей на русіфікатарскуюпераробку і ажлабленьне. Мы павіннымабілізаваць грамадзтва на салідарнуюабарону роднай мовы і культуры.

Выступілітаксама сябры Сойму з розных рэгіёнаўкраіны. Яны паведамілі пра інтэнсіфікацыюдзеяньняў расейскай ваеншчыны натэрыторыі Беларусі. У інфармпрасторызьяўляюцца таксама паведамленьні івыступы расейскіх дзяржчыноўнікаў натэму стварэньня новых армій, вайсковыхфармаваньняў і канцэнтрацыю іх у заходніхрэгіёнах Расеі.

Зьвяртаена сябе таксама ўвагу актыўная іагрэсіўная прапаганда “русского міра”і расейскага мілітарызма ў Расеі,Беларусі і іншых краінах сьвету. Гэтыяфакты сьведчаць аб тым, што Маскварыхтуецца да вялікай вайны. Ня выключана,што ў якасьці плацдарма будзе выкарыстананаша тэрыторыя. Беларусь, такім чынам,апынецца закладніцай чужой вайны, нашнарод будзе трактавацца ў сьвеце якнарод-агрэсар, які дзейнічае разам зімпэрыяй-агрэсарам.

Здругога боку, вельмі многія ставяццада апошніх дазволаў рэжыму на патрыятычныяманіфэстацыі (асабліва на сёлетні ДзеньВолі ў Менску) і на выкарыстаньненацыянальнай сымволікі як да праявыпэўнай лібэралізацыі рэжыму, ягосамастойнасьці. Вельмі важна, каббеларусы выкарыстоўвалі гэтыя магчымасьці,але не жылі ў ілюзіях. Бачна, што Масквадала загад на часовыя талерантныяадносіны да праяваў беларускай палітычнайкультуры. Крэмль зацікаўлены ў захаваньнісацыяльнага спакою і стабільнасьці ўБеларусі, тэрыторыю якой выкарыстоўваеў якасьці ваеннага плацдарма. ТаксамаМасква хоча прамацаць глебу ў Беларусіна прадмет магчымага супраціву агрэсіі,даведацца пра настроі грамадзтва.

Раптоўнаяадмова ад правядзеньня рэжымнагарэфэрэндуму пасьля перамогі народныхпратэстаў у Арменіі пацьвярджае гэтыямеркаваньні. Масква збаялася, штобеларускае грамадзтва будзе пратэставацьсупраць імпэрскага “рэфэрэндума”. Унаяўнасьці гібрыдныя дзеяньні імпэрскагаворага. Нельга некрытычна ўспрымацьтое, што робіцца Масквой у Беларусі ісьвеце. Трэба адсочваць падзеі, зьявы,тэндэнцыі, супастаўляць іх і імкнуццазразумець, што адбудзецца ў іх выніку,якую карысьць атрымае з гэтага Маскваі якая шкода будзе нанесена Беларусі.

Соймтаксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

13траўня 2018г.