РАЗУМНАЯ ПАДРЫХТОЎКА І ЗЬБЕРАЖЭНЬНЕ СІЛ

(Урыўкізвыступунатравеньскім2018г. Сойме КХП-БНФіБНФ “Адраджэньне”)

...Чакайма вясны сапраўднай, дакладней –набліжайма яе, бо чаканьнем нічога нязробіцца. І хаця дрэннага шмат, неапускайма рук, не паддаваймася пачуцьцям.Спакойна, цагліна за цаглінай рабемсправу, бо ўсялякая справа патрабуепадрыхтоўкі і зьберажэньня сіл.

Назіраючыза нашым грамадзтвам і спатыкаючы тут(за мяжой) яго прадстаўнікоў, можаскласьціся ўяўленьне, што мы набліжаемсяда катастрофы. Але гісторыя ўвесь часдаказвае, што гэта заўсёды перабольшанаеі памылковае ўяўленьне, якое ўзьнікаенапярэдадні перамен, калі стагнацыяпачынае ўплываць на большасьць людзей.

Утакі пэрыяд важна абараніць галоўныянацыянальныя каштоўнасьці і вызначыць(паўтараць) галоўныя ідэі пераменаў. Мы– адзіная беларуская нацыянальнаяадраджэнская партыя ў краіне і на наскладзецца такая адказнасьць. Акрамянас, рэальна, тым ня будзе ніхто займацца.Гэта ўсім зразумела даўно. Наша задачацяпер знаходзіць пасьлядоўнікаў. Мы нямаем сродкаў і магчымасьці ўплыву намасы. Але людзі дасьведчаныя ў палітыцыведаюць, што дзясятак пасьлядоўнікаўважнейшы за дзясяткі тасячаў згоднай,але інэртнай масы.

Намтрэба разумна адзначыць 30-годдзеадкрыцьця Курапатаў... правесьці “Дзеньпамяці пра генацыд”...

...Пасьлягэтага мерапрыемства на працягучэрвеня-ліпеня трэба будзе... праэкспанаваць... працу... ў іншых месцах...Напрыклад, у Лесе Ваньковіча (савецкіпарк “чалюскінцаў”) і на пляцоўцы паміжАкадэміяй Нвук і 1-м клінічным шпіталём,дзе ў 1919-1920-х гадах расейскія бальшавікіправодзілі масавыя расстрэлы людзей,якіх хапалі і забівалі проста навуліцах.... Завершыць гэтыя Дні Памяціпра генацыд трэба Ігуменскім шляхам,на які запрасіць паболей людзей....

...Ацэньваючыагульнае становішча, я зноў зьвяртаюўвагу на тое, што ўсе антыбеларускіязахады, якія адбываюцца ў краіне, -- маюцьсістэмны характар і падпарадкаваныстратэгічна задачы пуцінскай Масквы –падрыхтоўцы акупацыі і сілавога захопуБеларусі. Прэпарацыя беларускагаграмадзтва, якую праводзіць рэжым(нестандартны перапіс насельніцтва,абсурдальная ўпартасьць ў прыняцьцітак званых дэкрэтаў аб непрацуючых №1і 3, блакіроўка інтэрнэт-рэсурсаў ізабараняльныя акты аб СМІ, да гэтага жпабудова Астравецкай АЭС, расейскіявайсковыя вучэньні ў Беларусі, пропускрасейскай агентуры ў псэўдавыбары іўключэньне яе ў сістэму ўлады, шматкротнаярэгістрацыя і здача зброі і т.п.) – усёгэта прыкметы планавай расейскайпадрыхтоўкі да часу “Х”. Паводзіныгэтай сатанінскай краіны – Расеі – намдобра вядомыя. Злачынны калгасны рэжымдазволіў ёй беспакарана дзейнічаць уБеларусі.

Мушупадкрэсьліць тыя палажэньні, пра якіяказалася летам 2017 года, аб схаванайпадрыхтоўцы да супраціву расейскайгібрыднай агрэсіі (аб’яднаныя асобы,рыштунак і т.п.). Гэта ўсё ўвесь часактуальна. У Расеі няма будучыні. Усеіхныя жаданьні (СССР, Сталін і т.п.) умінулым. Патрэбна вытрымка. Разуменьнеі разумная праца, перш чым настане пара.

13траўня 2018 г. ЗянонПазьняк